Які дурманіць, ап’яняе. Пасярэдзіне саду густа аплеценая пахучым дурманлівым хмелем прытульна схавалася за высокім арэхавым дрэвам .. альтанка.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыкло́п, ‑а, м.
1. У грэчаскай міфалогіі — істота з адным вокам пасярэдзіне лба.
2. Дробная драпежная членістаногая жывёліна атрада весланогіх рачкоў.
[Ад грэч. kýklops — круглавокі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бульва́р
(фр. boulevard)
шырокая алеяпасярэдзіне гарадской вуліцы або ўздоўж набярэжнай.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ГЕ́РЦА ВІБРА́ТАР, дыполь Герца,
самая простая антэна; першая з вібратарных антэн (гл.Вібратар). Прапанаваны Г.Р.Герцам (1888) для эксперыментальных доказаў існавання эл.-магн. хваль. Герц выкарыстоўваў медныя стрыжні з шарыкамі або палоскамі на канцах і іскравым прамежкам пасярэдзіне. Найменшы з выкарыстаных вібратараў меў даўжыню 26 см, у ім узбуджаліся ваганні з частатой 500 МГц, што адпавядае даўжыні хвалі 60 см.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
halfway2[ˌhɑ:fˈweɪ]adv.
1. на паўдаро́зе; пасярэ́дзіне;
It’s about halfway between two towns. Гэта на паўдарозе паміж двума гарадамі;
He left halfway through the match. Ён пайшоў пасярэдзіне матча.
2. halfway to/toward smth. ама́ль, напало́ву, напалаві́ну да чаго-н.;
He was halfway to success. Ён амаль дасягнуў поспеху.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
велікава́ты, ‑ая, ‑ае.
Крыху большы, чым патрэбна. Велікаваты каўнер. Велікаватая шапка.// Даволі вялікі. Я ўвайшоў у велікаваты пакой з крыху гарбатаю падлогаю пасярэдзіне.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАПТЫСТЭ́РЫЙ (ад грэч. baptistērion купель),
памяшканне для хрышчэння ў правасл. ці каталіцкім храме. У краінах Зах. Еўропы — часта асобнае збудаванне, круглае або мнагаграннае ў плане, завершанае купалам. Унутры баптыстэрый упрыгожвалі мазаікай, скульптурай; пасярэдзіне знаходзілася купель для хрышчэння. Найбольш вядомыя італьян. баптыстэрыі ў Равене, Парме, Пізе, Фларэнцыі.
Баптыстэрый у Пізе. Закладзены ў 1153. Арх. Дыятысальві.Баптыстэрый у г. Равена (Італія). Сярэдзіна 5 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНАПТАЗА́ЎРЫ (Synaptosauria, або Euryapsida),
падклас вымерлых паўзуноў. 2 атр. — заўраптэрыгіі і плакадонты. Вядомы з пермскага перыяду да позняга мелавога перыяду. Былі пашыраны ў морах усіх мацерыкоў (акрамя Антарктыды).
Даўж. ад 20 см да 15 м. Экалагічна і марфалагічна разнастайныя. У большасці чэрап падоўжаны, вачніцы размешчаны амаль пасярэдзіне, цемянная адтуліна звычайна захоўвалася. Канечнасці ластападобныя, характэрна адно скроневае акно. Карміліся рыбай і малюскамі.