перасушы́ць сов., в разн. знач. пересуши́ть;

п. сухары́ — пересуши́ть сухари́;

п. бялі́зну — пересуши́ть бельё;

п. пасце́ль — пересуши́ть посте́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ско́ўзаць сов., разг.

1. стере́ть (при скольжении);

с. падэ́швы — стере́ть подо́швы;

2. измя́ть (качаясь);

с. пасце́ль — измя́ть посте́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стлать несов., в разн. знач. слаць;

стлать лён слаць лён;

стлать посте́ль слаць пасце́ль;

стлать половики́ слаць даро́жкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

будзі́льнік, ‑а, м.

Гадзіннік са спецыяльным заводам для падачы званка ў патрэбны час. Несцяровіч вярнуўся ў пакой. .. Павесіў трубку, навёў будзільнік на сем гадзін раніцы і кінуўся ў пасцель. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

mbetten

vt

1) перакла́сці на і́ншы ло́жак

2) перасціла́ць пасце́ль

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

напалі́цца, ‑паліцца; зак.

1. Нагрэцца пры паленні (пра печы, грубкі). Напалілася печ.

2. Нагрэцца да вельмі высокай тэмпературы. Напалілася жалеза. □ Усё напалілася пад сонцам: брызент, ложкі, пасцель і нават зямля. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздзе́цца, ‑дзенуся, ‑дзенешся, ‑дзенецца; зак.

Зняць з сябе адзенне. [Люба] раздзелася, легла ў свежую пасцель, і сапраўды-такі ніколі большай асалоды яна не перажывала. Чорны. // Распрануцца. — Раздзеньцеся ў пакоі, — папярэдзіла .. [Ліба] гасцей. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

одр м., уст. ло́жа, -жа ср., пасце́ль, -лі ж.;

лежа́ть на сме́ртном одре́ ляжа́ць на смяро́тным ло́жы (смяро́тнай пасце́лі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́сцілка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Лёгкая саматканая коўдра або прасціна, якую рассцілаюць на пасцель або якой накрываюцца ці засцілаюць ложак. Гаспадыня зняла з ложка посцілку і завесіла ёю акно. Кулакоўскі. Пасцель была прыбрана, засцелена зверху вясковай посцілкай. Новікаў. // Кавалак тканіны, якой накрываецца або завешваецца што‑н. З-за посцілкі, што завешвала ложак, пачуўся жаночы голас. Пальчэўскі. / у перан. ужыв.; чаго або якая. Лес пасвятлеў, пабялеў і пазбыўся свае хмурай панурасці пад белаю чысцюткаю посцілкаю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасце́ля, ‑і, ж.

Абл. Пасцель (у 1 знач.). Настаўнік перанёс лямпу ў другі, яшчэ меншы, пакоік, дзе стаяў яго просценькі дзеравяны ложак, лёг у пасцелю і чытаў: «Зорныя светы і іх насельнікі». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)