адве́с, ‑а, м.

Груз, падвешаны на шнуры або нітцы для вызначэння вертыкальнага напрамку; грунтвага. Шнур быў без адвеса, і чалавек, яўна хочучы паскорыць работы, зашчаміў яго канец у калоду. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падштурхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Злёгку штурхнуць.

П. воз плячом.

2. Штурхнуўшы, падсунуць, наблізіць да чаго-н.

П. суседа да дзвярэй.

3. перан. Схіліць да чаго-н., прыспешыць з чым-н., паскорыць што-н. (разм.).

|| незак. падшту́рхваць, -аю, -аеш, -ае і падштурхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыспо́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм.

1. Прымножыць, павялічыць. Калгас прыспорыў свае багацці. // безас. Стаць больш. Бульбы прыспорыла.

2. Зрабіць спорным, спарнейшым; паскорыць. Круг велікаваты, і Міша прыспорыў хаду. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растармазі́ць, ‑мажу, ‑мозіш, ‑мозіць; зак., што.

1. Перашкодзіўшы тармажэнню, паскорыць ход чаго‑н.

2. Спец. Ліквідаваць у кары вялікіх паўшар’яў галаўнога мозга стан унутранага тармажэння пры дзеянні якога‑н. новага, пабочнага раздражняльніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закантрактава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Заключыць кантракт на атрыманне або выкарыстанне каго‑, чаго‑н. Закантрактаваць ураджай. Закантрактаваць памяшканне. □ Каб паскорыць рост пагалоўя кароў, было дамоўлена закантрактаваць усіх лепшых цялушак у калгаснікаў. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папіха́ч, ‑а, м.

Разм.

1. Чалавек, якому даручаюць паскорыць якую‑н. справу.

2. Тое, што і папіхіч. [Максім:] — Не ўмееш гаспадарку сваю весці, бо .. не хітры ты чалавек... Папіхач — куды пхнуць, туды і ідзеш. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скарыфіка́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Перадпасяўная апрацоўка (парушэнне цэласці абалонкі) насення некаторых раслін, каб паскорыць прарастанне. Скарыфікацыя насення канюшыны.

2. Разразанне глебы для ўзмацнення прыгону паветра ў яе. Скарыфікацыя лугавой дзярніны.

3. Правядзенне насечак на скуры.

[Ад лац. scarificare — падрэзваць, рабіць насечкі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАМЕРЦЫ́ЙНЫ КРЭДЫ́Т, таварны крэдыт,

крэдыт. які даецца вытворцамі (прадаўцамі) спажыўцам (пакупнікам) у выглядзе адтэрміноўкі плацяжу (або яго растэрміноўкі) за прададзеныя тавары, выкананыя работы і паслугі. Афармляецца спец. дакументам (напр., вэксалем), які сведчыць абавязацельства пакупніка заплаціць абумоўленую здзелкай грашовую суму. Мэта К.к. — паскорыць рэалізацыю тавару і павялічыць хуткасць абарачэння капіталу. Працэнт па К.к., што ўваходзіць у цану тавару і суму вэксаля, ніжэйшы, чым па банкаўскім крэдыце, мэтай якога з’яўляецца атрыманне прыбытку па пазыках, крэдытах. К.к. магчымы і ў інш. форме, калі спажывец перадае частку сваіх сродкаў (рэсурсаў) пастаўшчыку для аператыўнага і якаснага выканання заказу з далейшым іх залікам у аплату прадукцыі (тавару, паслуг), якую ён атрымлівае.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 7, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

штурха́ч, ‑а, м.

Спец.

1. Дэталь, прыстасаванне для падштурхоўвання чаго‑н. Штурхач клапана.

2. Дапаможны паравоз у хвасце поезда.

3. Спец. Буксірнае судна, якое штурханнем рухае баржы.

4. Разм. Чалавек, якому даручана паскорыць вырашэнне якой‑н. справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

accelerate

[əkˈseləreɪt]

1.

v.t.

паскара́ць

to accelerate recovery — паско́рыць выздараўле́ньне

2.

v.i.

павялі́чваць ху́ткасьць

The train accelerated suddenly — Цягні́к ра́птам павялі́чыў ху́ткасьць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)