веснавы́ Frühlings-; Frühjahrs-; паэт. Lnzes-;

веснавы пасе́ў Frühjahrsaussaat f -, -en;

веснава́я паго́да Frühlingswetter n -s, -;

веснавыя кве́ткі Frühlingsblumen pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

засе́яцца, ‑сеецца; зак.

Разм.

1. Аказацца скарыстаным пад пасеў. Адно поле засеецца пшаніцай, другое — ячменем.

2. Рассеяўшыся дзе‑н., прарасці, вырасці (пра семя дрэў, траў і пад.). Бяроза засеялася па полі. Кроп засеяўся на градах.

3. перан. Пакрыцца, усеяцца па ўсёй паверхні мноствам чаго‑н. Пасля поўначы неба выяснілася, засеялася рознакаляровымі агеньчыкамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мак Месца, дзе вымак ці вымерз пасеў (Ветк.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

стра́ва Страўлены луг або пасеў (Слаўг., Шэйн, 28).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

пры́гар Месца, дзе выгарае ад сонца пасеў, травастой (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Папа́р ’поле, пакінутае на адно лета незасеяным з мэтай паляпшэння глебы пад пасеў азімых’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Шн.), папа́р, попа́р, пупа́р ’тс’ (Сл. ПЗБ). Прэфіксальны дэрыват ад пар (гл.), або, улічваючы палес. попа́рыты ’араць зямлю восенню для вясновага севу’ (Выг.), нулявы дэрыват ад гэтага дзеяслова. Сюды ж папа́рына ’расліннасць на папары’ (Янк. 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патра́ва Страўлены жывёлай травастой на лузе, пасеў, усходы лесу (БРС).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

абсе́вак, ‑се́ўка, м.

1. Выпадкова абмінутае пры сяўбе месца, незасеяная лапінка на ніве. А калі сеялі лён, дык.. [Харціна] сама трое сутак не сыходзіла з сеялкі, баялася, каб дзе якога абсеўка не зрабілі. Сабаленка.

2. толькі мн. (абсе́ўкі, ‑се́ўкаў і ‑се́вак). Рэшткі ад прасявання; высеўкі. // перан. Нешта непаўнацэннае, горшае. [Тэкля:] А што мы, абсеўкі якія, па-твойму? Губарэвіч.

3. У выразе: на абсевак — на пасеў, на насенне. Пакінуць самага лепшага зерня на абсевак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шко́да Месца, дзе страўлены жывёлай пасеў, травастой, маладыя ўсходы лесу (Рэч., Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Па́талачпасеў, вытаптаны свойскімі жывёламі’ (Нас.), паталочышча ’выкачанае, вытвптанае месца на траве, пяску або снезе’ (Сцяшк.), гом. потолочыць ’памяць рунь, траву, пасевы’ (Выг.). Укр. патолоч, потолоччя ’вытаптанае засеянае поле’, ’месца, дзе драпежнік з’еў сваю ахвяру’, ’складзеныя для прасыхання каноплі’, лемк. патолоча ’маленькае возера’, рус. патолока ’вытаптаныя пасевы’. Nomen асіі да прасл. potelkti > патаўчы (гл.). рус. потолочь, укр. потовкти ’патаптаць, патаўчы’ (Борысь, Prefiks., 19, 32–34).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)