1. Афіцыйнае ўхваленне, якое выносіцца на падставе выпрабаванняў, праверкі. Апрабацыя навучальных праграм.
2.Спец. Абследаванне гатунковых якасцей пасеваў сельскагаспадарчых культур, парод жывёлы для адбору лепшых з іх. Палявая апрабацыя бульбы.
[Лац. approbatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўдо́біца, ‑ы, ж.
Зямля, малапрыгодная для пасеваў сельскагаспадарчых культур. Год на год не прыходзіцца: узяткі мёду залежаць ад таго, што расце на бліжніх палях і як родзяць травы на заросшай кустоўем няўдобіцы.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЫМЯРЗА́ННЕ РАСЛІ́Н,
гібель раслін або адміранне іх частак у выніку ўтварэння лёду ў тканках пад дзеяннем нізкіх тэмператур. Вада ў раслінных клетках і міжклетніках пачынае замярзаць пры т-ры ніжэй за -1 °C, што паступова прыводзіць да гібелі клеткі. Ступень пашкоджання пасеваў залежыць ад віду, сорту і фізіял. стану раслін. Сярод азімых найб. устойлівае да нізкіх т-р жыта. На Беларусі вымярзанне раслін назіраецца ў маласнежныя зімы пры т-ры паветра ніжэй за -22 °C. У асабліва халодныя зімы вымярзаюць азімыя збожжавыя культуры, пладовыя дрэвы і кусты. Бульба, памідоры, фасоля, агуркі, гарбузы вымярзаюць пры т-ры -2 °C. Лёгка вымярзае большасць інтрадукаваных раслін. Каб папярэдзіць вымярзанне пасеваў, выводзяць марозаўстойлівыя сарты, выкарыстоўваюць правільную агратэхніку, рэгулююць водны і паветраны рэжым глебы на меліяраваных аб’ектах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сцепм. Вялікі абшар поля, пасеваў (Мсцісл.Бяльк., Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
падыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да падняцца.
2. Мець кірунак, ісці ўверх, вышэй. Доўгія і вузкія, рознакаляровыя ад розных пасеваў палосы падымаліся на круты ўзгорак і канчаліся садамі.Шамякін.Калі дарога пачала падымацца ўгору, Гняды стаў.Чарнышэвіч.
3.Зал.да падымаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ОПС,
у старажытнарымскай міфалогіі багіня ўрадлівасці, багатага жніва і пасеваў. Яе эпітэт Кансівія (Сейбітка), магчыма, звязаны з блізкасцю культу О. да культу агр. бога Конса. У гонар О. наладжваліся святы і ахвярапрынашэнні (25 жн. і 19 снеж.). У 3 ст. да н.э. яна атаясамлена з Рэяй і лічылася жонкай Сатурна, апякункай Рыма, дзе ў яе гонар на Капітоліі і на форуме былі пабудаваны храмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУКЕЦІРО́ЎКА,
механічнае прарэджванне шыракарадных пасеваў, калі ў радку на аднолькавай адлегласці застаюцца «букеты» з некалькіх раслін; агратэхн. прыём Выкарыстоўваюць пры апрацоўцы прапашных культур (цукр. буракоў, кукурузы і інш.).
Букеціроўку звычайна праводзяць лапчастым культыватарам упоперак радкоў. Букеціроўку цукр. буракоў пачынаюць у перыяд утварэння першай пары сапраўдных лістоў, кукурузы — 3—4-га ліста, выконваюць на працягу 6—8 дзён. Найб. пашырана схема, калі выраз роўны 27 см, а даўж. «букета» 18 см.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБЫ́ЛКІ,
нястаткавыя саранчовыя, насякомыя падсямейства саранчовых, падатр. караткавусых прастакрылых. Пашыраны ва ўсім свеце. На Беларусі 7 родаў. Шкоднікі пасеваў, пашы і сенажацей.
Даўж. да 3 см. Ротавыя органы грызучыя, вусікі кароткія, заднія ногі скакальныя. 2 пары крылаў. Яйцы кладуць у глебу, кучкамі. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Зімуюць у фазе яйца ці лічынкі. Адно пакаленне за год. Расліннаедныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЎНЫ́ЛАЎ (Барыс Аляксандравіч) (3.10.1908, г. Данкоў Лілецкай вобл., Расія),
расійскі глебазнавец, аграхімік і рысавод. Чл.-кар.АНСССР (1970). Акад. УАСГНІЛ (1966). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў Далёкаўсходні с.-г.ін-т (1935). З 1964 у Далёкаўсходнім філіяле Сіб. аддзялення АНСССР. З 1973 ва Усесаюзным НДІ рысу УАСГНІЛ (нам. дырэктара). Навук. працы па фіз. хіміі ўласцівасцей глебы, распрацоўцы аграхім. прыёмаў павышэння ўрадлівасці глебы рысавых палёў. Прапанаваў новыя прыёмы апрацоўкі глебы, унясення ўгнаенняў, догляду пасеваў.