кубінскі юрыст-міжнароднік, дыпламат.Праф.міжнар. права і ганаровы дэкан юрыд. ф-та Гаванскага ун-та. Прадстаўнік Кубы на 2-й Гаагскай канферэнцыі міру 1907, на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919 і на 6-й Панамерыканскай канферэнцыі 1928. Аўтар прац па міжнар. публічным і міжнар. прыватным праве, у т. л.Бустамантэ кодэкса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЮФО́Н ((Buffon) Жорж Луі Леклерк дэ) (7.9.1707, г. Манбар, Францыя — 16.4.1788),
французскі прыродазнавец. Чл.ПарыжскайАН (1733), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1776). Дырэктар Бат. сада ў Парыжы (з 1739). У навук. працах «Натуральная гісторыя» і «Тэорыя Зямлі» выказаў меркаванні аб развіцці зямнога шара і яго паверхні, аб адзінстве будовы арган. свету. Адстойваў ідэю аб зменлівасці відаў пад уплывам умоў асяроддзя.
Французскі біяхімік, хімік, батанік, бактэрыёлаг. Чл.Франц.мед. акадэміі і ПарыжскайАН (1923). Праф. (1908). Замежны чл.-кар. Расійскай АН і АНСССР (1924). Скончыў Вышэйшую фармацэўтычную школу ў Парыжы. З 1900 у Сарбоне, адначасова ў Пастэраўскім ін-це. Навук. працы па энзімалогіі. Распрацаваў колькасныя метады выяўлення цукрыдаў (1906) і мікраэлементаў раслін і жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТО́Н ((Martonne) Эмануэль дэ) (1.4.1873, г. Шабры, Францыя — 25.7. 1955),
французскі географ, прадстаўнік франц. школы «геаграфіі чалавека». Чл.ПарыжскайАН (1942). Праф. Сарбоны (1909). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы. З 1938 прэзідэнт Міжнар.геагр. саюза (з 1952 ганаровы прэзідэнт). Навук. працы па пытаннях геаграфіі чалавека, агульнай і рэгіянальнай фіз. геаграфіі, краіназнаўстве і інш. Распрацаваў адну з класіфікацый кліматаў Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ЖАў архітэктуры,
круглы аконны праём у раманскіх і (пераважна) гатычных збудаваннях, які мае каменны пераплёт у выглядзе радыяльных прамянёў з цэнтра круга. Звычайна размяшчалася над уваходным парталам. Р. наз. і аналагічнага выгляду дэкар. матыў, што вянчае стральчатыя аконныя праёмы гатычных будынкаў. Вядомы таксама ў збудаваннях стылю несапраўднай готыкі.
Да арт.Ружа ў архітэктуры. Акно-ружа сабора Парыжскай Божай Маці.
французскі батанік. Чл.ПарыжскайАН (1834). Замежны чл. Пецярбургскай АН (1829). Скончыў Парыжскі ун-т (1826). У 1828—30 працаваў у ім, з 1833 праф. Музея натуральнай гісторыі ў Парыжы. Навук. працы па эмбрыялогіі, фізіялогіі і сістэматыцы раслін. Адзін з заснавальнікаў палеабатанікі. Канстатаваў стварэнне пылковых трубак у шэрагу раслін (1827). Пабудаваў адзіную сістэму расліннага свету, якая ўключала і выкапнёвыя формы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕМА́Н ((Allemane) Жан) (25.8.1843—1935),
французскі сацыяліст. У перыяд Парыжскай камуны 1871 старшыня 5-га легіёна Нац. гвардыі. Пасля паражэння камуны сасланы на пажыццёвую катаргу на в-аў Новая Каледонія (амнісціраваны ў 1880). У 1882 далучыўся да пасібілістаў, у 1890 на чале Рабочай сацыял-рэв. партыі (гл.Алеманісты). У 1901, 1906 і 1910 выбіраўся ў парламент. Пасля паражэння на парламенцкіх выбарах 1914 адышоў ад паліт. дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЮІ́, Аюі (Haüy) Рэнэ Жуст (28.2.1743, г. Сен-Жу-ан-Шасэ, Францыя — 1.6 або 3.6.1822), французскі крышталёграф і мінералог. Чл.ПарыжскайАН (1783). Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1806). У 1794—1802 праф. Горнай школы (Парыж). Зрабіў вял. ўклад у развіццё крышталяграфіі; адкрыў закон цэлых лікаў (рацыянальнасці параметраў), названы яго імем, распрацаваў тэорыю памяншэння колькасці малекул у слаях, якія паслядоўна фарміруюць крышталь. Яго імем названы мінерал гаюін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДАМІ́Н ((Condamine) Шарль Мары дэ ла) (28.1.1701, Парыж — 4.2.1774),
французскі астраном, геадэзіст і падарожнік. Чл.ПарыжскайАН (1760). Ганаровы чл. Пецярбургскай, Берлінскай і інш. акадэмій. У 1733—43 прымаў удзел у Перуанскай экспедыцыі па вымярэнні дугі мерыдыяна даўж. больш як 3° у Андах. Гэта вымярэнне разам з вынікамі работ Лапландскай экспедыцыі (1735—44) паслужыла асновай для дакладнага вызначэння сплюшчанасці Зямлі. Склаў параўнальна дакладную карту р. Амазонка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕН ((Lehn) Жан Мары П’ер) (н. 30.9. 1939, г. Расэм, Францыя),
французскі хімік-арганік. Чл.ПарыжскайАН (1985). Скончыў Страсбурскі ун-т (1960), дзе працаваў у 1963—79 (з 1970 праф.). З 1979 у Калеж дэ Франс. Навук. працы па хіміі макрагетэрацыклічных злучэнняў (краўн-эфіраў). Распрацаваў агульныя метады сінтэзу полімакрацыклічных краўн-сістэм, у т. л. металаарган. характару. Нобелеўская прэмія 1987 (разам з Д.Дж.Крэмам, Ч.Педэрсенам).