Лець у параўн. як лець ’ледзь цёплы, летні’ (слонім., Нар. словатв.). Праформа Іёіь. Да лёта (гл.). Параўн. бел.залеюць ’запэўніць’, ’папярэдзіць загадзя’ (Нас.). Больш падрабязна аб ім гл. Слаўскі, 4, 95–97.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
агрэ́сіяж. Aggressión f -, -en; Ángriff m -(e)s, -e;
папярэ́дзіць агрэ́сіюéine Aggressión verhüten
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
папярэ́джаны
1. опережённый, обо́гнанный;
2. предупреждённый;
3. предотвращённый, предупреждённый;
4. предупреждённый, опережённый;
1-4 см.папярэ́дзіць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
warning[ˈwɔ:nɪŋ]n. папярэ́джанне; перасцяро́га;
give a warningпапярэ́дзіць;
take a war ning прыня́ць пад ува́гу папярэ́джанне;
wi tho ut warning не папярэ́дзіўшы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КАРАНЦІ́Н (ад італьян. quaranta giorni сорак дзён),
комплекс адм. і медыка-сан. мерапрыемстваў, накіраваных на ізаляцыю эпідэмічнага ачага, з мэтай папярэдзіць пашырэнне і ліквідаваць інфекцыйныя хваробы ў ім. Уведзены ў Італіі ў 14 ст., калі судны, што прыбывалі з мясцовасці, небяспечнай на чуму, трымалі на рэйдзе 40 дзён (адсюль назва). Пазней К. пачалі выкарыстоўваць для барацьбы з каранціннымі хваробамі.
Каранцінныя адм.-сан. мерапрыемствы: забарона прыезду і выезду за межы дзяржавы, прыёму пасылак, закрыццё дзярж. граніц і інш.; мед.-сан.: агляд пасажыраў і экіпажаў, ізаляцыя падазроных на хваробу і хворых, абсервацыя асоб, якія былі ў кантакце з хворымі, прышчэпкі Пры ўзнікненні асабліва небяспечных інфекц. хвароб на К. пераводзяцца асобныя парты, чыг. станцыі, нас. пункты. У штодзённай практыцы сап. органы ўводзяць К. і пры інш.інфекц. хваробах (не каранцінных) у дзіцячых установах, бальніцах. Працягласць К. не меншая, чым макс. інкубацыйны перыяд хваробы.
Ветэрынарны К. — сістэма абмежавальных мерапрыемстваў, каб папярэдзіць занясенне і пашырэнне інфекц. хвароб жывёлы. Бывае прафілакт. і пры выяўленні інфекц. хваробы. Устанаўліваецца пры сібірскай язве, сапе, яшчуры, шаленстве, чуме і інш. На Беларусі першае каранціннае аддзяленне арганізавана ў Магілёве ў 1825. Адзіныя каранцінныя мерапрыемствы зацверджаны Вет. статутам БССР (1924). К. раслін — сістэма дзярж. мерапрыемстваў па ахове тэрыторыі ад пранікнення з інш. дзяржаў небяспечных шкоднікаў, узбуджальнікаў хвароб і шкоднага пустазелля, па ліквідацыі ачагоў заражэння. Гл.Санітарная ахова, Санітарная ахова граніц.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасі́раваць
(фр. passer = перадаваць)
падтрымліваць спартсмена, артыста пры выкананні акрабатычных, гімнастычных, цыркавых практыкаванняў, каб папярэдзіць падзенне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЭ́МПФЕР (ад ням. Dämpfer глушыцель),
прыстасаванне для гашэння (паглынання, заспакаення) шкодных ваганняў у машынах, механізмах, прыладах, канструкцыях.
Падзяляюцца на фрыкцыйныя (заспакойваюць ваганні пераўтварэннем энергіі ваганняў у работу трэння, якое ствараецца паміж элементамі Д.) і дынамічныя (змяняюць частату ўласных ваганняў сістэмы адносна частаты вонкавых сіл, каб папярэдзіць рэзананс); паводле канструкцыі — на мех., гідраўл. (напр., поршні ў вязкіх асяроддзях), пнеўматычныя. эл.-магн. і інш. Выкарыстоўваюцца ў рухавіках унутр. згарання, аўтам. рэгулятарах і вымяральных прыладах (гідраўл. і пнеўматычныя), у эл. машынах (у выглядзе шпуль індуктыўнасці, рэзістараў), у мнагаструнных муз. інструментах (калодачкі або планкі, абклееныя лямцам, для спынення ваганняў струн) і інш.