Сыта́ ’мёд або цукар, разведзены гатаванай вадой’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Маш., ТС, Растарг., Сцяшк., Сл. Брэс.), ’засалоджаная мёдам вада як абрадавая страва’ (Сержп. Прымхі, Серб. Вічын, Арх. Вяр., Ян.; слаўг., Нар. сл.; рагач., ганц., карэліц., З нар. сл.; ЛА, 5), ’раствор мёду або цукру для падкормлівання пчол’ (Анох.; слаўг., Нар. сл.), тое ж сыць (Мат. Гом.), ’страва з кавалачкаў хлеба, пакрышаных у салодкую ваду’ (Сл. Брэс.), ’страва з цёртых канапель’ (Сл. Брэс.; лун., Шатал.), сюды ж сы́ціца ’напой з перабрадзіўшай сыты’ (ТС), саці́ца ’напой на сотавым мёдзе’ (Барад.), сыты́ця ’тс’ (Доўн.-Зап., Пін.). Укр. сита́, рус. сыта́, стараж.-рус. сыта́ ’вада, падсалоджаная мёдам, гатаваны мёд’. Слова без пэўнай этымалогіі; на аснове польск. woda miodem nasycona ’вада, сычоная мёдам’ Гараеў (356) выводзіў ад *sytъ ’сыты’; супраць Міклашыч (336). Набліжалі таксама (Мюленбах-Эндзелін, 3, 1129) да ст.-прус. sutristio ’сыроватка’, літ. sutré, sùtrosпамыі, мутная брудная вадкасць, асадак’, лат. sutra ’гнаявая жыжка’, ст.-ірл. suth ’сок, малако’; Брандт (РФВ, 24, 189) і Ільінскі (РФВ, 62, 139) звязвалі таксама з *sъtъ, гл. соты. Гл. Фасмер, 3, 820; ЕСУМ, 5, 244. Сюды ж сыці́ць ’падсалоджваць ваду, квас мёдам і пад.; настойваць мёд на чым-небудзь’, якому адпавядаюць укр. сити́ти ’падсалоджваць’, рус. сыти́ть ’тс’, польск. sycić ’запраўляць чым-небудзь’: sycić miód ’перарабляць пчаліны мёд на пітны’, што паводле Борыся (590), да прасл. *sytiti ’рабіць сытым, насычаць, карміць’, ад *syty (гл. сыты).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wash

[wɑ:ʃ]

1.

v.t.

1) мыць, абмыва́ць

to wash clothes — мыць бялі́зну

to wash one’s face — памы́ць твар

to wash dishes — памы́ць по́суд

2) замыва́ць, адмыва́ць

to wash a spot out — адмы́ць пля́му

3) мыць бялі́зну

4) бялі́ць

5) прамыва́ць (напр. залатано́сны пясо́к)

6) вымыва́ць, выно́сіць

The sea washed the body ashore — Мо́ра вы́несла це́ла на бе́раг

2.

v.i.

1) мы́цца

2) мы́цца, адмыва́цца

This cloth washes well — Гэ́тая ткані́на до́бра мы́ецца

3) плёскаць, плёскацца

The waves washed upon the rocks — Хва́лі плёскаліся аб ска́лы

4) Figur. вытры́мваць кры́тыку

This argument won’t wash — Гэ́ты аргумэ́нт не вытры́мвае кры́тыкі

3.

n.

1) мыцьцё n.

2) бялі́зна f.

to hang out the wash to dry — вы́весіць бялізну со́хнуць

3) плёскат вады́

4) за́вадзь f.; мо́кры по́плаў

5) паласка́ньне n.

mouth wash — паласка́ньне для ро́та

6) памы́і pl. only.

7) бурда́, баланда́ f.э́дкі нясма́чны суп)

8) то́нкае пакрыцьцё

9) залатано́сны пясо́к

10) кільва́тэр -а m.

- wash ashore

- wash away

- wash down

- wash out

- wash up

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)