абмы́ліцца сов.

1. разг. обмы́литься;

2. хим. обмы́литься

абмылі́цца сов., обл., см. памылі́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́дла

(польск. pudło, ад ням. Pudel)

промах у стральбе, няўдалы стрэл;

даць пудла — прамахнуцца; памыліцца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

omylić się

зак. памыліцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

оговори́ться

1. (сделать оговорку) агавары́цца;

2. (ошибиться) абмо́віцца, памылі́цца, агавары́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абману́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Памыліцца, ашукацца. // Адчуць расчараванне ў кім‑, чым‑н. (у таварышу, надзеях, спадзяваннях і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інды́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Вялікая свойская птушка сямейства фазанавых, якую разводзяць для атрымання мяса; самец гэтай птушкі.

Змяняць быка на індыкапамыліцца пры выбары (замест лепшага выбраць горшае).

|| ж. інды́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. інды́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ашука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Завесці сябе ў зман; памыліцца, пралічыцца ў чым‑н. Ашукацца пры падліках. // Расчаравацца ў кім‑, чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абазна́цца, -на́юся, -на́ешся, -на́ецца; зак.

1. Памыліцца, прыняць каго-н. за іншага, што-н. за другое.

А. ў прыцемку.

Прабачце, я абазнаўся.

2. Звыкнуцца з чым-н., пазнаёміцца.

Пятрусь папрацаваў каля трохмесяцаў, абазнаўся з варштатамі і станкамі.

|| незак. абазнава́цца, -наю́ся, -нае́шся, -нае́цца; -наёмся, -наяце́ся, -наю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

przejęzyczyć się

зак. абмовіцца; памыліцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

обозна́ться сов., разг. абазна́цца, памылі́цца;

прости́те, я обозна́лся праба́чце, я абазна́ўся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)