МАКА́РАЎ (Алег Рыгоравіч) (н. 6.1.1933, г. Удомля Цвярской вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1973, 1978), лётчык-касманаўт СССР (1973). Канд.тэхн.н. (1980). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя М.Э.Баўмана (1957). З 1966 у атрадзе касманаўтаў. 27—29.9.1973 з В.Р.Лазаравым здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-12»; 5.4.1975 з Лазаравым — субарбітальны палёт на КК «Саюз 18-1»; 10—16.1.1978 з У.А.Джанібекавым — палёт на КК «Саюз-27» і арбітальнай станцыі (АС) «Салют-6» з прыстыкаваным да яе КК «Саюз-26», на якім вярнуўся на Зямлю; 27.11—10.12.1980 з Л.Дз.Кізімам і Г.М.Стракалавым — палёт на КК «Саюз Т-3» і АС «Салют-6». У палётах удзельнічаў як бортінжынер. Правёў у космасе 20,74 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНД ((Brand) Вэнс) (н. 9.5.1931, Лонгмант, штат Каларада, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Каларадскі ун-т (1953). З 1966 у групе касманаўтаў НАСА 15—25.7.1975 з Т.Стафардам і Д.Слейтанам здзейсніў палёт на касм. караблі «Апалон» па праграме ЭПАС, 11—16.11.1982 з Р.Овермаерам, Дж.Аленам, У.Ленуарам — палёт на шматразовым касм. караблі «Спэйс Шатл» («Калумбія»), 3—11.2.1984 з Р.Гібсанам, Р.Мак-Нэрам, Б.Мак-Кандлесам, Р.Сцюартам — палёт на касм. караблі «Спэйс Шатл». Залаты медаль імя Ю.А.Гагарына.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
МАНГАЛЬФ’Е́ (Montgolfier),
браты Жазеф (26.8.1740, г. Анане, Францыя — 26.6.1810) і Эцьен (7.1.1745, там жа — 2.8.1799), французскія вынаходнікі аэрастата, піянеры паветраплавання. Першы палёт пабудаванага імі паветр. шара («мангальф’ера»), напоўненага гарачым дымам, адбыўся 5.6.1783, а першы палёт людзей на такім шары — 21.11.1783 у Парыжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАНІБЕ́КАЎ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 13.5.1942, с. Іскандар Ташкенцкай вобл., Узбекістан),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1978, 1981). Лётчык-касманаўт СССР (1978), ген.-маёр авіяцыі (1985). Скончыў Ейскае вышэйшае авіяц. вучылішча лётчыкаў (1965). З 1970 у атрадзе касманаўтаў. 10—16.1.1978 з А.Р.Макаравым здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-27» (як камандзір) і на арбітальнай станцыі (АС) «Салют-6» з прыстыкаваным да яе КК «Саюз-26» (экіпаж Ю.В.Раманенка, Г.М.Грэчка), 22—30.3.1981 з У.Д.Гурагчам — палёт на КК «Саюз-32» (як камандзір) і на АС «Салют-6» (асн. экіпаж У.В.Кавалёнак, В.П.Савіных), 24.6.—2.7.1982 з А.С.Іванчэнкавым і Ж.Л.Крэцьенам — палёт на КК «Саюз Т-6» (як камандзір) і на АС «Салют-7» (асн. экіпаж А.М.Беразавой, В.В.Лебедзеў), 17—29 7.1984 з С.Я.Савіцкай і І.П.Воўкам — палёт на КК «Саюз Т-12» (як камандзір) і на АС «Салют-7» (асн. экіпаж Л.Дз.Кізім, У.А.Салаўёў, А.Ю.Ацькоў), ажыццявіў выхад у касм. прастору, 6.6—26.9.1985 з Савіных — палёт на КК «Саюз Т-13» і на АС «Салют-7». Правёў у космасе 148,67 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАК-КА́НДЛЕС ((McCandless) Брус) (н. 1937),
касманаўт ЗША. З 1966 у групе касманаўтаў НАСА. 3—11.2.1984 з В.Брандам, Р.Гібсанам, Р.Мак-Нэрам, Р.Сцюартам здзейсніў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) палёт на касм. караблі «Спейс шатл» («Чэленджэр»), у час якога ўпершыню ў свеце здзейсніў свабодны палёт у космасе пры дапамозе індывід. ранцавай рухальнай устаноўкі (аддаліўся ад касм. карабля на адлегласць каля 100 м); 24—29 4.1990 — палёт у складзе экіпажа касм. карабля «Спейс шатл» («Дыскаверы»). У космасе правёў 13 сут. Гл.іл. да арт.Касманаўтыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЕРКУ́РЫЙ»,
серыя першых амерыканскіх аднамесных касм. караблёў для палётаў па каляземнай арбіце, а таксама праграма іх распрацоўкі і запускаў.
«М.» мелі форму ўсечанага конуса, макс. маса (у палёце) 1,36 т, аб’ём кабіны 1,5 м³. Разлічаны на палёт па балістычнай траекторыі і арбітальны палёт з пасадкай на ваду. Першы арбітальны палёт «М.» вакол Зямлі здзейснены 20.2.1962 (Дж.Глен, «М.-6»), Усяго здзейснена 10 палётаў, у т. л. 6 пілатуемых (1961—63): А.Шэпард і В.Грысам — па балістычных траекторыях, Глен, М.Карпентэр, У.Шыра, Г.Купер — арбітальныя палёты. Пілатуемыя «М.» мелі ўласныя назвы.
расійскі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1989). Герой Расіі (1992). Скончыў Ленінградскі мех.ін-т (1981). З 1985 у атрадзе касманаўтаў. 26.11.1988—27.4.1989 здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз ТМ-7» (з А.А.Волкавым, Ж.Л.Крэцьенам) і арбітальным комплексе «Мір»; 18.5.1991—25.3.1992 — палёт на КК «Саюз ТМ-12» (з А.П.Арцыбарскім, англ. Х.Шарман) і арбітальным комплексе «Мір» (вярнуўся на Зямлю на КК «Саюз ТМ-13»); 3—11.2.1994 — палёт у складзе экіпажа амер.КК «Дыскаверы» (6 чалавек, камандзір Ч.Болдэн). 4—14.12.1998 здзейсніў палёт (як спецыяліст па карыснай нагрузцы) у складзе экіпажа амер.КК «Індэвар» («Спейс шатл»); пасля стыкоўкі перайшоў (разам з камандзірам «Індэвара» Р.Кабана) у модуль «Зара» міжнар. арбітальнай станцыі «Альфа». Правёў у космасе 483 сут (больш за 1,5 сут у адкрытым космасе).