агні́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які свеціцца, як агонь. Агністая чырвань на ўсходзе Адсвечвае, грае пажарам. Колас. Лес зашумеў мацней, захістаўся. Збоку бліснула яркая агністая паласа. Якімовіч. // Падобны колерам да агню; які адлівае фарбамі агню. З табою, клён, я разважаю. З тваёй агністай галавой. Броўка. // Пякучы, гарачы, як агонь. Усё дзіка, пустынна імшыцца, Агністая спёка стаіць. Багдановіч.

2. Палымяны, бліскучы, які ззяе ад узрушэння і пачуцця (пра вочы, позірк). Цёмны сад-вінаград, Цвет бяленькі вішнёвы, — І агністы пагляд, І гарачыя словы. Багдановіч. // перан. Палымяны, страсны. Любіў жыццё, свабоду я Душой сваёй агністай... Броўка. // Натхняльны, страсны. Сотні тысяч галодных Узнімаюць, як сцяг, Два агністыя словы: — Мір і хлеб! Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

schwúngvoll a

1) палымя́ны, па́лкі, жва́вы, натхнёны

2) бо́йкі (пра гандаль)

3) разма́шысты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пламене́ющий

1. прич. які́ (што) палымне́е; які́ (што) гары́ць; які́ (што) пала́е; см. пламене́ть;

2. прил. палымне́ючы; (огненный) агні́сты; (пламенный) палымя́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

aflame

[əˈfleɪm]

adv., adj.

1) у по́лымі, у агні́

2) Figur. палымя́ны

to be aflame with eagerness — гарэ́ць ад нецярплі́васьці

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

агні́сты

1. (пякучы, гарачы) féurig, flámmend; Féuer-; Glut-;

2. (пра колер, як агонь) féuerrot;

3. перан. (палымяны, страсны) féurig, flámmend; glútheiß

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

płomienny

płomienn|y

1. палымяны; вогненны;

2. перан. палымянасць; палкасць; жарснасць;

~a miłość — палымянае каханне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

red-hot [ˌredˈhɒt] adj.

1. распа́лены дачы́рвана

2. гара́чы, палымя́ны; разгара́чаны, па́лкі (пра фантазію);

a red-hot political campaign жо́рсткая паліты́чная барацьба́

3. infml хвалю́ючы, но́вы, све́жы;

red-hot news сенсацы́йнае паведамле́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зажига́тельный

1. запа́льны;

зажига́тельные бо́мбы запа́льныя бо́мбы;

зажига́тельный шнур запа́льны шнур;

зажига́тельное стекло́ запа́льнае шкло;

2. перен. гара́чы, палымя́ны;

зажига́тельная речь гара́чая (палымя́ная) прамо́ва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэві́з, ‑а, м.

1. Праграмная кіруючая ідэя, выражаная адным ці некалькімі словамі; лозунг. Зрабіць як найбольш і як найлепш — стала дэвізам нашых людзей, дзе б яны ні працавалі. Пестрак. Усё шырэй і мацней гучыць палымяны дэвіз — жыць і змагацца па Ільічу. «Звязда».

2. Слова або выраз, якія замест свайго імя ставіць на творы аўтар, удзельнік закрытага конкурсу. Першую прэмію атрымаў праект пад дэвізам «Наперад».

3. Уст. Кароткі сімвалічны надпіс на гербе, шчыце, ордэне і пад.

[Фр. devise.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэмпера́мент, ‑у, М ‑нце, м.

1. Характарыстыка індывіда з боку дынамічных асаблівасцей яго псіхічнай дзейнасці (тэмпу, рытму, інтэнсіўнасці псіхічных працэсаў), якія ўтвараюць пэўны псіхалагічны тып. Флегматычны тэмперамент. Халерычны тэмперамент. // з азначэннем. Тое, што вылучае людзей пэўнага занятку, прызвання. Акцёрскі тэмперамент. Паэтычны тэмперамент. □ Асабліва пачаў нарастаць публіцыстычны тэмперамент паэта [М. Багдановіча] ў 1914–1915 гадах. Лойка.

2. Жыццёвая энергія, здольнасць да ўнутранага ўздыму, страснасць. Палымяны тэмперамент [Ржэцкай] захапляў нас [студэнтаў]. «Работніца і сялянка».

•••

З тэмпераментам — жыва, хутка, азартна (рабіць што‑н.).

[Ад лац. temperamentum — належныя суадносіны частак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)