1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Развіцца (пра што-н. звітае, скручанае).
Вяроўка раскруцілася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгарнуцца (пра што-н. скручанае).
Пакунак раскруціўся.
3. Вызваліцца ад чаго-н. наматанага, накручанага.
Раскруцілася цэлая шпулька нітак.
4. Пачаць круціцца з узрастаючай хуткасцю, сілай (разм.).
Кола раскруцілася.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічыцца ў дыяметры ад кручэння, свідравання.
Адтуліна раскруцілася.
6.перан. Дабіцца поспеху ў якой-н. справе, стаць вядомым, папулярным (разм.).
|| незак.раскру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цюк1, ‑а, м.
Вялікі звязаны пакунак тавару; вялікая звязка чаго‑н. Адзін [вярблюд] стаіць наўючаны рознымі цюкамі.Жычка.Макоўчык сеў на цюк спрасаванага сена, накрытага папонай.Мележ.
[Гал. tujk.]
цюк2, выкл.
1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння стуку. Цюк... Цюк... — стукаў далёка ў лесе галодны з ночы дзяцел.Пташнікаў.
2.узнач.вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. цюкаць — цюкнуць і цюкацца — цюкнуцца. Цюк у шыбу і разбіў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпага́т, ‑у, М ‑гаце, м.
1. Тонкая вяроўка, скручаная або спрадзеная з некалькіх ніцей, якая прымяняецца для звязвання, сшывання, упакоўкі. У сумцы.. пакунак, загорнуты ў цёмна-шэрую ўпаковачную паперу і перавязаны шпагатам.Машара.Леў Раманавіч моўчкі сабіраў кнігі, перавязваў іх шпагатам.Асіпенка.
2. У спорце — фігура ў гімнастыцы, пры якой гімнаст садзіцца, выцягваючы ногі да поўнага датыкання іх да падлогі, так што яны ўтвараюць адну прамую лінію.
[Ням. Spagat.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЛАНІ́ЗМ,
слова, запазычанае з польскай мовы. У бел. мову пачалі пранікаць з канца 14 ст. Працэс актыўнага папаўнення слоўніка бел. мовы П. працягваўся да 1930-х г. Запазычанне іх адбывалася 2 шляхамі: вусным (у выніку зносін беларусаў з палякамі як з суседнім народам і з прадстаўнікамі польск. народа, што жылі на Беларусі) і пісьмовым (праз пераклады твораў з польск. мовы на бел.). Сярод П. выдзяляюцца грамадска-паліт. тэрміны («айчына», «братэрства»), ваен. («моц», «палкоўнік»), бытавыя словы («пярсцёнак», «сукенка»), прастамоўныя («быдла», «лямант»). Праз польск. мову ў бел. лексіку прыйшла значная колькасць слоў з інш. моў (лац. «колер», ням. «карэта»). Лексіцы польск. паходжання ў сучаснай бел. мове ўласцівыя: спалучэнні «ен» («эн»), «ён»(«он»), «ан» на месцы насавых галосных ę, ą («парэнчы», «маёнтак», «вандроўка»); «-дл-» («кавадла», «страшыдла»); «-лу-» паміж зычнымі («слуп», «тлусты»); суфіксы «-іск-а» («вятрыска»); «-унак» («пакунак»); «-ізн-а» («бялізна»); цвёрдае вымаўленне зычных перад галоснымі «е» («э»): «бэз», «пэўны»; «я» («а») на месцы ўсх.-слав. «е» («э»): «жалязка», «бляск»; гук «ц» (на месцы «ч»): «цудоўны» (рус. «чудесный»), «цурацца» (рус. «чуждаться»).