отража́ться

1. (об изображении) адлюстро́ўвацца, адбіва́цца;

2. перен. (сказываться) адбіва́цца; см. отрази́ться;

3. страд. адбіва́цца; адлюстро́ўвацца; пака́звацца; выка́звацца; см. отража́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Неастырка́цца, ныостыркатыся ’не бываць, рэдка паказвацца’ (кобр., Нар. лекс.). Да агоркнуць (гл.), остбркнуты ’спыніцца, пасяліцца, знайсці дах’ (Клім.), параўн. таксама нызасторкнуты ’не затрымлівацца’ (кобр., Нар. лекс.); паводле Мяркулавай (Этимология–1979, 175), узыходзіць да этымалагічнага гнязда з коранем *tbrk‑/*stbrk‑ ’тыкаць, піхаць’, параўн. семантычна падобнае не стыкацца ’не бываць, не затрымлівацца’: Днямі не стыкаецца дома (ТС), экспрэсіўнае значэнне ў рус. торчить ’доўга знаходзіцца, затрымлівацца дзе-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pokazywać się

незак. паказвацца; паказваць сябе; з’яўляцца;

pokazywać się z najlepszej strony — паказваць сябе з найлепшага боку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

изобража́ться

1. (обнаруживаться, выражаться) выяўля́цца; выка́звацца; (отражаться) адлюстро́ўвацца;

2. страд. ствара́цца; малява́цца; рысава́цца; ляпі́цца; высяка́цца; пака́звацца, адлюстро́ўвацца; апі́свацца; раска́звацца; см. изобража́ть 1;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выража́ться

1. выяўля́цца;

2. (говорить) выка́звацца, гавары́ць, выража́цца;

3. (ругаться) прост., обл. ла́яцца;

4. страд. выяўля́цца; пака́звацца; перадава́цца; адлюстро́ўвацца; выка́звацца; выража́цца; см. выража́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

emerge

[ɪˈmɜ:rdʒ]

v.

1) усплыва́ць; пака́звацца, выхо́дзіць, зьяўля́цца (пра со́нца, ме́сяц)

2) выяўля́цца, выкрыва́цца, станаві́цца ве́дамым (пра фа́кты)

3) выхо́дзіць

Many distinguished men have emerged from slums — Шмат выда́тных людзе́й вы́йшла з трушчо́баў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Выгляда́ць ’чакаць’ (Яруш.); ’пазіраць; мець выгляд’ (БРС, Гарэц., Яруш., КЭС, лаг.), укр. вигляда́ти ’тс’, рус. выгля́дывать ’вызіраць, паказвацца, мець выгляд’, польск. wyglądać ’вызіраць, цікаваць, чакаць’. Да глядзець; параўн. аналагічныя ўтварэнні з іншымі дзеясловамі — вы‑зіраць, рус. вы‑сматривать ’тс’, значэнне ’мець выгляд’ другаснае; параўн. рус. выглядеть ’тс’, польск. wyglądać ’тс’, чэш. vyhližet ’тс’, рус. выглядеть лічаць калькай з ням. aussehen, чым тлумачыцца незак. тр. дзеяслова, незалежна ад наяўнасці прыстаўкі вы‑ (Фасмер, 2, 367; Шанскі, 1, В, 220).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мільга́ць, мельга́ць, мілька́ць, мільгаце́цьпаказвацца на кароткі час і знікаць’, ’хутка праносіцца адно за адным’, ’свяціць коратка, бліскаць’ (ТСБМ, Нас., Шат.), мелькану́ць, мількану́ць ’мільгануць’ (Нас., Яруш., Бяльк.), мі́льгацца ’мітусіцца’ (Жд. 1). Укр. мелька́ти, рус. мелька́ть (а таксама новасіб. мельга́вка ’малёк’, разан. мельгу́н, мельгу́ша ’той, хто падміргвае’, ’гарэза’. Відавочна, балтызм. Параўн. літ. mérkti ’жмурыцца’. Мена r/l — магчымая ў балт. мовах (напр. mìrkterėti і mírtelėti ’заморгаць хутка, вочы заплюшчыць і расплюшчыць’. Азванчэнне к > г адбылося пад уплывам семантычна блізкай лексемы міргаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

appear [əˈpɪə] v.

1. пака́звацца, з’яўля́цца;

Smoke appeared on the horizon. На гарызонце з’явіўся дым.

2. здава́цца; ака́звацца;

it appears (to me) that … (мне) здае́цца, што …;

He appears to have left. Здаецца, ён паехаў/з’ехаў.

3. выступа́ць у судзе́;

He has been asked to appear as a witness for the defence. Яго папрасілі выступіць на судовым працэсе ў якасці сведкі на баку абароны.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Мігаце́ць1паказвацца на кароткі час і знікаць з поля зроку’, ’свяціць няроўным бляскам’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Растарг.), ’ярка блішчэць’ (Шат.), ’пералівацца колерамі’ (КЭС, лаг.), мігце́ць ’тс’, ’ледзь свяціць’ (ТСБМ, Яруш.). Да прасл. migъtěti ’бліскацець, міргаць’ (Мяркулава, Этимология–1973, 58–59), і.-е. аснова *meig‑, якая ў балт. групе моў лае значэнні ’спаць’ (гл. міг) і ’туман’ (літ. miglà, лат. migla), як і ў ст.-грэч. (ὀμίχλη), алб. (mjegull), ст.-інд. (mēgha), авест. (māeɣa) мовах (Скок, 2, 420).

Мігаце́ць2 ’імжыць’ (рэч., Нар. сл.). Семантычны балтызм. Параўн. літ. miglà, лат. migla ’туман’, літ. miglóti(s) ’засцілацца туманам’. Да мігаце́ць1, міг (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)