Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БАЭ́ЦЫЙ (Boethius, Boetius) Аніцый Манлій Севярын (каля 480, Рым — 524), рымскі філосаф і дзярж. дзеяч. З арыстакратычнага роду Аніцыяў. Сенатар. Бліжэйшы саноўнік остгоцкага караля Тэадорыха; абвінавачаны ў змове супраць яго, зняволены ў турму і пакараны смерцю. Па сваіх філас. поглядах належаў да александрыйскага кірунку ў неаплатанізме. У гал. творы трактаце «Суцяшэнне філасофіяй» (напісаны ў зняволенні) сцвярджаў, што супакой можна знайсці толькі ў дабрадзейнасці, заклікаў страсці падпарадкоўваць розуму і з даверам ставіцца да вышэйшай Божай волі. На развіццё сярэдневяковай навукі і філасофіі значна паўплывалі яго пераклады (з каментарыямі) на лац. мову лагічных твораў Арыстоцеля. Баэцый лічыцца стваральнікам сярэдневяковай логікі і распрацоўшчыкам лагічнай тэрміналогіі на лац. мове. З яго імем звязана развіццё дыялектыкі як агульнай тэорыі ведаў, якая ўключае пытанне аб рэальнасці таго, што спасцігаецца ў агульных паняццях. Гэтае пытанне ўвайшло ў гісторыю як філас. праблема універсалій. Аўтар трактата «Аб музыцы», перакладаў на лац. мову «Арыфметыкі» Нікамаха, «Пачаткаў» Эўкліда, трактатаў па астралогіі і багаслоўі.
Тв.:
Рус.пер. — «Утешение философией» и другие трактаты. М., 1990.
Літ.:
Уколова В.Н. «Последнний римлянин» Боэций. М., 1987.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ула́да, -ы, ДМ -дзе, ж.
1.адз. Права і магчымасць распараджацца кім-, чым-н., падпарадкоўваць сваёй волі.
Бацькоўская ў.
Перавысіць уладу.
Выпусціць каго-, што-н. з-пад сваёй улады.
Траціць уладу над сабой (губляць самакантроль). Быць ва ўладзе або пад уладай каго-, чаго-н. (пад уздзеяннем, уплывам; кніжн.). Пад уладай пачуццяў (перан.).
2.адз. Палітычнае панаванне, дзяржаўнае кіраванне і яго органы.
Вярхоўная ў.
Выканаўчая ў.
Быць ва ўладзе.
Прыйсці да ўлады.
3.мн. -ы, ула́д. Асобы з урадавымі і адміністрацыйнымі паўнамоцтвамі.
Мясцовыя ўлады.
◊
Ваша ўлада — рабіце, што хочаце, ваша справа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)