prolong [prəˈlɒŋ] v. пралангава́ць, прадаўжа́ць тэ́рмін (чаго́-н.);

drugs that help to prolong life ле́кі, які́я дапамага́юць падо́ўжыць жыццё;

They prolonged their visit by a few days. Яны прадоўжылі свой візіт на некалькі дзён.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Разво́ра, разво́рка, розво́рка, розвуо́рка ’трайня ў возе’ (Сл. ПЗБ), ’жэрдка, якая злучае задок з перадком воза’ (Сцяшк. Сл., Маслен.), разво́рваць, разво́рівать, розворы́ть ’падоўжыць воз з дапамогай разворы’ (Маслен.), чэш. rozvora ’жэрдка, якая падаўжае воз’, славац. rázvora, польск. rozwora ’тс’. Да прасл. *orz‑vor‑ (Махэк₂, 521) на базе прасл. *verti ’вярцець’. Гл. з тым жа коранем варочаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надрабля́ць

1. (вязаннем) ánstricken vt;

2. (надставіць, падоўжыць) ánsetzen vt; länger máchen;

3. разм. (ліквідоўваць адставанне) náchholen vt; áb¦arbeiten vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

надтачы́ць (падоўжыць) länger máchen; (вопратку) dazúbinden* vt, anstücken vt; (панчохі) ánstricken vt; ánhäkeln vt (кручком); тэх. ánsetzen vt, ánstücken vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нарасці́ гл. нарастаць

2.нарасці́ць

1. тэх. (падоўжыць) ánsetzen vt, ánstücken vt;

2. (павялічыць) méhren vt, ánhäufen vt, vergrößern vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Разбро́іць ’падоўжыць воз’ (КЭС). Верагодны роднаснае да збруя, укр. збру́я ’збруя, вупраж’, рус. сбру́я, якія лічацца запазычаннямі з польск. zbroja ’зброя, рыштунак’ (Фасмер, 3, 568; ЕСУМ, 2, 248). На карысць гэтага сведчыць балг. збройа ’прылады для вупражы або пры яздзе на кані’. Рускае і ўкраінскае словы звязваюць з серб. бро̑ј, харв. brȏj ’лічба, колькасць’ (пра яго этымалогію гл. Бернекер, 1, 87).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падо́ўжаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад падоўжыць.

2. у знач. прым. Які мае даўгаватую форму. Большасць азёр мае падоўжаную форму і быццам выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — у напрамку руху ледніка. Гавеман.

3. у знач. прым. Больш працяглы, доўгі. Група падоўжанага дня. // У граматыцы — вымаўлены працягла. Падоўжаныя гукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

frísten vt

1) адтэрміно́ўваць; падо́ўжыць

2):

ein élendes Lében ~ жыць гало́дна, перабіва́цца з бу́льбы на квас;

sein nácktes Lében ~ насі́лу [ця́жка, ледзь] перабіва́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ПАХО́ДЫ АЛЬГЕ́РДА НА МАСКВУ́ 1368—72,

шэраг войнаў ВКЛ супраць Маскоўскага вял. княства, выкліканых саперніцтвам паміж гэтымі дзяржавамі за паліт. гегемонію ў рэгіёне, у т. л. за ўплыў на Цвярское княства. У жн. 1368 вял. кн. маскоўскі Дзмітрый не прызнаў пераход велікакняжацкай улады да цвярскога кн. Міхаіла Аляксандравіча (брата жонкі Альгерда Ульяны), прыхільніка ўмацавання дзярж. самастойнасці Цверы і збліжэння яго з ВКЛ, што вымусіла яго ўцячы ў ВКЛ. Увосень 1368 войскі Альгерда пры падтрымцы Смаленска разбілі маск. войскі ў Тросненскай бітве 1368 і падступілі да Масквы. Аблога была беспаспяховай, але ўлада Міхаіла над Цвярскім княствам была адноўлена, а ў склад ВКЛ уключаны г. Ржэў. У жн. 1370 маск. войскі зноў напалі на Цвер, і Міхаіл Аляксандравіч у чарговы раз уцёк у ВКЛ, потым у Арду. Каб захаваць Цвер як процівагу Маскве, Альгерд у ліст. 1370 пачаў 2-і паход. I на гэты раз аблога Масквы (8—16 снежня) была няўдалай. У выніку заключана перамір’е да 29.6.1371. Для заключэння трывалага міру ў чэрв. 1371 Альгерд накіраваў у Маскву пасольства, якое дамовілася падоўжыць перамір’е да 26.10.1371. Аднак вясной 1372 Масква пачала падрыхтоўку да паходу на Цвер. Каб прадухіліць яго, 7.4.1372 войскі ВКЛ на чале з Кейстутам і Андрэем Альгердавічам напалі на г. Пераяслаўль-Залескі, разам з цвярскім войскам учынілі паход на спрэчныя паміж Цвер’ю і Масквой г. Кашын і Таржок. Войскі ВКЛ на чале з Альгердам 12.7.1372 злучыліся каля г. Любуцка з цвярскім войскам для 3-га паходу на Маскву. Туды ж падышлі асн. сілы маск. войска. Не маючы дастаткова сіл, каб схіліць ваенны поспех на свой бок, у сярэдзіне ліпеня ВКЛ, Цвер і Масква падпісалі Любуцкі дагавор 1372. У выніку паходаў Альгерда было праведзена размежаванне сфер уплыву паміж ВКЛ і Масквой; ваенныя дзеянні паміж якімі не вяліся да 1406.

Літ.:

Белы А. «Краіна вытокаў» // Спадчына. 1993. № 3;

Клюг Э. Княжество Тверское (1247—1485 гг.): Пер. с нем. Тверь, 1994.

А.​В.​Белы.

т. 12, с. 238

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адцягну́ць, -цягну́, -ця́гнеш, -ця́гне; -цягні́; -ця́гнуты і -ця́гнены; зак.

1. каго-што. Перамясціць, цягнучы; адсунуць.

А. багаж у бок.

2. каго-што. Адвесці, перавесці ў іншае месца.

А. войскі.

3. Пацягнуўшы, напяць; нацягнуць.

А. шнур.

4. што. Падоўжыць каваннем, зрабіць танчэйшым.

А. касу.

5. што. Зрабіць адвіслым.

А. кішэні.

6. перан., што. Адтэрмінаваць (разм.).

А. плацяжы.

7. перан., што. Адхіліць думкі, прымусіць забыцца пра што-н.

А. увагу ад галоўнага пытання.

◊

За вушы не адцягнеш (разм., адабр.) — пра вельмі смачную ежу.

|| незак. адця́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адця́гванне, -я, н. і адця́жка, -і, ДМ -жцы, ж. (да 3, 4 і 6 знач.).

|| прым. адцяжны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.) і адця́жачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)