Ніз ’ніз, ніжняя частка’ (Яруш.), ’ніз; падлога’ (Касп.), ’ніз; даліна’ (ТС), ’нізіна; падол’ (Сл. ПЗБ), ’ніжняя частка; падол’ (Мат. Гом.), укр. низ ’ніз, нізкае месца’, рус. низ ’нізіна’, польск. дыял. niz ’нізіна’, чэш., славац. niz ’ніз, уніз’, славен. niz ’уніз’, серб.-харв. ни̑з, низ ’нізіна; уніз’, макед. низ ’уніз; па; праз’, балг. низ. Прасл. *nizъ ’уніз’ з і.-е. *ni‑, *nei‑ ’ніз’, параўн. ст.-інд. ni‑ ’уніз’, ст.-перс. niy ’тс’, ст.-в.-ням. nidar ’тс’ і пад.; канцавое ‑z‑ можа быць аналагічным адпаведнаму элементу ў *vъz‑ ’уз-’, prězъ ’праз’ і інш. (Фасмер, 3, 73; Махэк₂, 400; Бязлай, 2, 224; ESSJ SG, 1, 131).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпадня́ць, ‑падніму, ‑паднімеш, ‑падніме і ‑падыму, ‑падымеш, ‑падыме; зак., каго-што.

Не вельмі высока, трохі падняць. Прыпадняць бровы. □ [Данута] злёгку прыпадняла падол сукенкі, каб не зарасіцца, і выйшла на дарогу. Бажко. Ліда прыпадняла галаву і ўбачыла плыўца, які хутка Заганяў яе. Шамякін. // Падтрымліваючы, дапамагчы падняцца. [Ксёндз] прыпадняў Казіка за плечы, і той сеў на ложку. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сле́дам, прысл.

Услед за кім‑, чым‑н., не адстаючы. Дзяніска схапіў .. [Ганну] за падол і ішоў побач. Клава — следам. Шамякін. / У спалучэнні з прыназоўнікам «за». Памарудзіўшы, следам за моладдзю падаўся і Максім Сцяпанавіч. Карпаў. Мы выбіраемся са сваёй засады і следам за дзікамі ідзём па пратаптанай сцежцы. В. Вольскі.

•••

Следам за дзедам — па прыкладу старэйшых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

podwijać

незак. падгортваць, падкурчваць, падціскаць;

podwijać nogi — падкурчваць ногі;

podwijać dół spódnicy — падгортваць падол спадніцы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

падкі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Кідаючы, наблізіць да каго‑, чаго‑н., падкінуць бліжэй нейкую колькасць чаго‑н. Падкідаць дровы да плота.

2. Падшыць, падфастрыгаваць. Падкідаць падол сукенкі.

3. перан. Разм. Падгадаваць. Колькі таго клопату і здароўя страціць чалавек, пакуль падкідае дзіця да пяці гадоў! Дамашэвіч.

падкіда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да падкінуць, падкі́даць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ладнопадол’ (Мат. Гом.) у выразе: «Сядай ка мне на ладно!» Архаізм. Параўн. прасл. logno ’частка цела ад кален да пояса’, якое ўзыходзіць да ст.-прус. lagno ’штаны’ (pl. tantum) < адз. лік lagnen ’штаніна’ (Ваян, Gram. comp., 1, 92–93; Мартынаў, Проблемы реконстр. в сравн. языкозн., 168; Тапароў, K–L, 416–418).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падаткну́ць сов., разг.

1. в разн. знач. подоткну́ть;

п. падо́л спадні́цы — подоткну́ть подо́л ю́бки;

2. (пад што) поднести́ (к чему);

3. перен. подстрекну́ть;

чорт ~ну́ў — чёрт дёрнул (попу́тал)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыдры́паць экспр. ’прыдыбаць, прыйсці з цяжкасцю’ (ТС). Прэфіксальнае ўтварэнне ад дры́паць разм. ’ісці, дробна і часта ступаючы’ (ТСБМ; у ЭСБМ адсутнічае), якое, безумоўна, узыходзіць да прасл. *dripati (ЭССЯ, 5, 115; тут падаецца адзначанае слоўнікам Байк. і Некр. дры́паць ’брудзіць падол’), параўн. адно са знач. чэш. drpačʼ ’дробненька хадзіць’, а таксама ўкр. придрі́патися ’прыйсці ў слату’. Гл. яшчэ ЕСУМ, 2, 128 (пад дри́пи).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перабіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да перабраць.

2. Быць пераборлівым, надзвычай патрабавальным пры выбары каго‑, чаго‑н. — Колькі сваталася, ніхто да спадобы не даходзіць. Усё перабіраеш. Чорны. Хто перабірае, у таго хамут гуляе. Прыказка.

3. што. Рытмічна кратаць, патузваць што‑н. пальцамі. Пальцы рукі нецярпліва перабіралі лазовы дубец. Лынькоў. Зося скоса глядзела на свёкра і спакойна перабірала падол фартуха. Бажко.

4. што. Рабіць пярэбіркі (пра сена, салому і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкало́ць 1, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., каго-што.

1. Прыкалоць, загінаючы або падгінаючы знізу. Падкалоць падол.

2. Прымацаваць шпількамі, сашчэпкамі, дадаючы да таго, што ўжо маецца. Падкалоць дакументы.

3. перан. Разм. Сказаць што‑н. з’едлівае, непрыемнае. — А вы, дзядзька, мусіць, некалі хвацкім кавалерам былі? — непрыкметна падколе Ваньку які-небудзь жартаўнік. Васілевіч. Васіль не адразу зразумеў жарт — ведаў, што бацька можа моцна і падкалоць часам, гэтак знянацку. Шамякін.

падкало́ць 2, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., чаго.

Накалоць дадаткова. Падкалоць дроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)