1. Агароднінная расліна сямейства лілейных з цыбулінай у падземнай частцы і трубчастымі лістамі зверху.
Пасадзіць цыбулю.
2.зб. Ядомыя трубчастыя лісты або падземныя галоўкі гэтай расліны.
Зялёная ц.
Рэпчатая ц.
3. Назва некаторых травяністых цыбульных раслін сямейства лілейных.
Ц. мядзведжая.
|| памянш.-ласк.цыбу́лька, -і, ДМ -льцы, ж.
|| прым.цыбу́льны, -ая, -ае.
Сямейства цыбульных (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВО́ДНЫЯ АБ’Е́КТЫ,
месца пастаяннага намнажэння вады на Зямлі. Падзяляюцца на вадаёмы (акіяны, моры, азёры, вадасховішчы, сажалкі) і вадацёкі (рэкі, ручаі, каналы). Да водных аб’ектаў належаць таксама ледавікі і падземныя воды. Вывучае гідралогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМФІКАРПІ́Я (ад амфі... + грэч. karpos плод),
утварэнне на расліне пладоў двух тыпаў: надземных і падземных. Падземныя ўтвараюцца з завязі, якая закопваецца пасля апладнення ў глебу (геакарпія). Амфікарпія назіраецца ў кісліцы і некаторых інш. раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАКО́МБЫ (італьян. catacomba ад позналац. catacumba падземная грабніца),
падземныя памяшканні прыроднага або штучнага паходжання. Выкарыстоўваліся ў старажытнасці пераважна для правядзення рэліг. абрадаў (яўрэямі і раннімі хрысціянамі) і пахаванняў. Вядомы ў Італіі у наваколлі Рыма (лабірынты вузкіх галерэй даўж. каля 900 км з невял. заламі 2—4 ст.), у Неапалі, на в-ве Сіцылія, Егіпце (Александрыя), Венгрыі, Германіі, Паўн. Афрыцы, Кіеве, на Балканах і інш. Звычайна ўпрыгожваліся размалёўкай. Тэрмін «К.» ўжываецца ў адносінах да спецыфічных пахаванняў бронз. веку (гл.Катакомбавая культура) паўд.-рус. стэпаў. К. таксама называюць і пакінутыя б.падземныя каменяломні. Яны выкарыстоўваліся ў час рэв. і ваен. падзей падпольшчыкамі і партызанамі (г. Адэса, Керч на Украіне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вадо́зны
(лац. vadosus = неглыбокі);
в-ыя воды — падземныя воды атмасфернага паходжання або ўтвораныя ў межах зямной кары.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МІНЕРА́ЛЬНАЯ СЫРАВІ́НА,
здабытыя карысныя выкапні, падвергнутыя апрацоўцы, неабходнай для іх гасп. выкарыстання; таварная прадукцыя горназдабыўной прамысловасці. М.с. падзяляецца на рудную (руды ўсіх металаў), нярудную (гл.Нярудныя карысныя выкапні) і гаручую (гл.Каўстабіяліты). Для атрымання таварнай прадукцыі некат. віды здабытых карысных выкапняў (нафта, газ, баксіты, марганцавыя і хромавыя руды, мінер.буд. матэрыялы, прэсныя і мінер.падземныя воды і інш.) патрабуюць нязначнай апрацоўкі (абяссольванне, абязводжванне, ачыстка, сушка, фільтраванне, драбленне і інш.). Для інш. відаў карысных выкапняў з-за невысокай канцэнтрацыі карысных кампанентаў, фіз. і інш. асаблівасцей, каб атрымаць тэхналагічна каштоўныя таварныя прадукты, якія б задавальнялі патрабаванні прам-сці да сыравіны, неабходна глыбокая перапрацоўка (гл.Абагачэнне карысных выкапняў). На Беларусі здабываюць такую М.с., як каменная і калійныя солі, нафту, розныя мінеральныя будаўнічыя матэрыялы, торф, сапрапель, прэсныя і мінер.падземныя воды.
1. Паўзучы, залезці куды‑н. (пра насякомых, паўзуноў). [Мурашкі] глыбока запаўзлі ў падземныя норы.Колас.// Паўзком прабрацца куды‑н., дабрацца да чаго‑н. (пра чалавека). Даміра запоўз у палісаднік, ляжаў, прытуліўшыся да зямлі, слухаў.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВУ́СЫў раслін,
паўзучыя або сцелістыя надземныя парасткі з доўгімі міжвузеллямі і лускападобным лісцем. Служаць для вегетатыўнага размнажэння раслін (напр., вусы ў суніц). Падземныя і (часам) надземныя вусы ў раслін называюць сталонамі. Вусы, якія маюць зялёнае лісце з развітымі пласцінкамі, часам кветкі і суквецці, наз.плеці.