По́даць ’падушны падатак’, ’даніна’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ’падатак’ (Бяльк.), по́дыць ’тс’ (Бяльк.), по́дачпадатак’ (Мат. Гом., ТС). Гл. пада́так.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паду́шны, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які бярэцца з кожнага чалавека, з душы (у 3 знач.). Падушны падатак. // у знач. наз. паду́шнае, ‑ага, н. Асабісты падатак з падатковых саслоўяў, уведзены Пятром Першым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памаёмасны, ‑ая, ‑ае.

Які збіраецца, бярэцца з маёмасці. Памаёмасны падатак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

surtax [ˈsɜ:tæks] n. дадатко́вы пада́так

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

по́датьI ж., ист. пада́так, -тку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подохо́дный падахо́дны;

подохо́дный нало́г эк. падахо́дны пада́так.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поду́шный ист. паду́шны;

поду́шная по́дать паду́шны пада́так.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абро́к¹, -у, м. (гіст.).

У час прыгону: натуральны або грашовы падатак, які спаганяўся памешчыкамі з сялян; чынш.

Збіраць а.

|| прым. абро́чны, -ая, -ае.

А. селянін (які плаціць аброк).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акцы́з, ‑у, м.

1. У капіталістычных краінах — ускосны падатак на прадметы шырокага спажывання, які прадпрыемцы ўключаюць у прадажную цану тавару.

2. Разм. уст. Назва ўстаноў, якія збіраюць такі падатак. Служыць у акцызе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сельгаспада́так, -тку м. (сельскагаспада́рчы пада́так) сельхознало́г (сельскохозя́йственный нало́г)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)