Псець ’старэць (аб сабаку, а пагардліва і аб чалавеку)’ (Нас., Шат.). Паланізм. Параўн. польск.psieć ’рабіцца штораз горшым, як сабака’, ад pies (Банькоўскі, 2, 957), гл. сапсе́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
herábsehen*vi (auf A) глядзе́ць пага́рдліва [звысо́ку] (на каго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
трэці́раваць
(ням. traitieren, ад фр. traiter = абыходзіцца)
абыходзіцца з кім-н.пагардліва, звысоку.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Трэці́раваць ‘пагардліва абыходзіцца з кім-небудзь; гнібіць’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рускую мову (трети́ровать) і ням.traitieren з франц.traiter ‘абыходзіцца, адносіцца’ < лац.tractāre ‘абыходзіцца з кім-небудзь’ (Фасмер, 4, 101; ЕСУМ, 5, 632; Арол, 4, 101).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Exemplárn -s, -e
1) экземпля́р, асо́бнік
2) тып (пагардліва – пра чалавека)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ганары́сты, ‑ая, ‑ае.
Які пагардліва ставіцца да людзей, лічыць сябе лепшым за іншых; фанабэрысты, самаўпэўнены. Ехалі ўладары багаццяў, біржавікі-спекулянты, іх слугі — гвардзейцы і ўрадавыя чыноўнікі, іх каханкі — ганарыстыя выпеставаныя арыстакраткі.Самуйлёнак.Рыгорка — хлопчык здольны і вельмі ганарысты.Колас.// Які выражае пагарду. Ганарыстая, з’едлівая ўсмешачка перасмыкнула яе [Чэсі] румяныя вусны.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
depreciate
[dɪˈpri:ʃieɪt]
v.t.
1) зьмянша́ць, зьніжа́ць (ва́ртасьць або́ цану́)
2) абясцэ́ньваць, гавары́ць пага́рдліва, без пава́гі, прымянша́ць (зна́чаньне)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
калы́м, ‑у, м.
1. Выкуп, які ўносіцца жаніхом бацькам нявесты (у некаторых народаў Усходу, што захоўваюць перажыткі радавога быту). Пастух дзяўчыну пакахаў, А даць не мог калым багаты.Пысін.
2.Разм. Лёгкі пабочны заробак. — Цэлы вечар толькі і гаворкі — дзе тут больш зарабляюць, куды б гэта ўлезці, каб калым быў.., — пагардліва крывіў губы Грыша.Місько.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ігнарава́ць
(польск. ignorowac, ад лац. ignorare = не ведаць, не прызнаваць)
свядома не звяртаць увагі на каго-н., што-н., пагардліва ставіцца да каго-н., чаго-н. (напр. і. факты).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ігнарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.
Знарок не заўважыць (не заўважаць); пагардліва паставіцца (ставіцца) да каго‑, чаго‑н. Адчуваючы хісткасць свайго становішча ў інстытуце, .. [Юрка] даў сабе поўную волю ў сям’і — пачаў ігнараваць айчыма, маці.Карпаў.// Не прымаць пад увагу чаго‑н., не рэагаваць, не адказваць на што‑н. — Мы не можам ігнараваць скаргі. Будзем разглядаць заявы і пільна правяраць.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)