Etage [e'ta:ʒə] f -, -n паве́рх

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

OG = Obergeschoss – верхні паверх

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пове́рх предлог с род.

1. (сверху) наве́рх; зве́рху (чаго); (на) на (што);

пове́рх руба́шки на саро́чку;

2. (выше, над чем-л.) паве́рх;

смотре́ть пове́рх очко́в глядзе́ць паве́рх акуля́раў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НЯСВІ́ЖСКІ «ДОМ НА РЫ́НКУ»,

помнік архітэктуры барока ў г. Нясвіж Мінскай вобл. Пабудаваны ў 1721 на б. Рыначнай пл. Прамавугольны ў плане 2-павярховы будынак з паўпадвалам мяшанай канструкцыі: ніжні паверх мураваны, верхні — драўляны. Да плошчы дом павернуты тарцовым мураваным фасадам з фігурным шчытом, які закрывае больш вузкі паверх з 2-схільным дахам. Аконныя праёмы на гал. фасадзе размешчаны сіметрычна цэнтр. восі, падкрэсленай уваходам і балконам на 2-м паверсе. Фігурны шчыт гал. фасада вылучаны прафіляваным карнізам. Невял. праём у нішы ў завяршэнні шчыта апрацаваны дэкар. ліштвамі. Уваход на 2-і паверх з боку дваровага фасада. У 1990-я г. рэканструяваны.

Т.І.Чарняўская.

Нясвіжскі «Дом на рынку».

т. 11, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

узлажы́ць, -лажу́, -ло́жыш, -ло́жыць; -ло́жаны; зак.

1. каго-што на што. Палажыць на што-н., паверх чаго-н.; ускласці.

У. бервяно на сані.

2. перан., што на каго-што. Даручыць што-н. каму-н.

У. адказнасць на брыгадзіраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БРЭ́СЦКАЙ МУЖЧЫ́НСКАЙ ГІМНА́ЗІІ БУДЫ́НАК,

помнік грамадзянскай архітэктуры. Пабудаваны ў 1905 у Брэсце па праекце інжынера А.А.Траццякова.

Першапачаткова П-падобны ў плане 2-павярховы аб’ём, пазней надбудаваны 3-і паверх. Гал. фасад мае 3-часткавую кампазіцыю, у цэнтры і па краях завершаны трохвугольнымі франтонамі над рызалітамі. Сцены дэкарыраваны цаглянай муроўкай арак, франтонаў, нішаў, машыкуляў. Другі паверх завершаны магутным карнізам на кранштэйнах. У будынку размешчаны навуч. корпус пед. ін-та.

т. 3, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

падкле́цце, ‑я, н.

Ніжні або падвальны (звычайна нежылы) паверх драўлянага дома, што выкарыстоўваецца для захоўвання чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падбінтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Забінтаваць наспех або дадаткова паверх забінтаванага. Падбінтаваць раненага. Падбінтаваць павязку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГО́МЕЛЬСКАЙ ГАРАДСКО́Й ДУ́МЫ БУДЫ́НАК,

помнік грамадзянскай архітэктуры з рысамі стылізатарска-эклектычнай плыні. Пабудаваны ў 1880-я г. (арх. Я.Тарлін). Мураваны 3-павярховы прамавугольны ў плане будынак падзелены зубчастым поясам (3-і паверх дабудаваны ў 1935). 1-ы глухі масіўны паверх, расчлянёны блендамі, кантрастуе з 2-м і 3-м паверхамі. Гал. фасад вылучаны 2 нізкімі рызалітамі, апрацаваны лапаткамі, быў завершаны паўкруглым франтонам. Фасады аздоблены тонкімі пілястрамі, ліштвамі з франтончыкамі і інш.

В.М.Чарнатаў.

т. 5, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

deck [dek] n.

1. па́луба;

on deck на па́лубе;

the top deck ве́рхні паве́рх (аўтобуса)

2. AmE кало́да (карт)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)