вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., каля сутокаў рэк Усыса і Обаль. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 20 км ад г.п. і чыг. ст. Шуміліна, 48 км ад Віцебска. 709 ж., 300 двароў (1999). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла партызан. Вайсковыя могілкі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА, Белае Сурміно,
у Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р.Обаль, за 40 км на Пн ад г. Гарадок. Пл. 2,4 км², даўж. 2,8 км. найб.глыб. 7,9 м. Пл. вадазбору 6 км².
Катлавіна выцягнутая з ПнУ на ПдЗ. Схілы катлавіны спадзістыя, выш. 2—5 м, пад лесам, берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно пясчана-глеістае. У возеры Белаазёрскае радовішча сапрапелю. Зарастае. Злучана пратокай з воз. Чорнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЮЧАГО́РСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., паміж вёскамі Пляханава і Жалудова Створана на р.Обаль у 1953. Пл. 0,4 км², даўж. 2,6 км, найб.шыр. 300 м, найб.глыб. 4,5 м, аб’ём вады 1,2 млн.м³. Берагі абрывістыя, выш. 8—10 м, пад лесам і хмызняком. Вярхоўе вадасховішча забалочанае. Дно выслана пяском, торфам і ілам. Сярэдні шматгадовы сцёк 78,9 млн.м³. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт (Ключагорская ГЭС).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́СА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Обаль, за 40 км на Пн ад г. Гарадок. Пл. 0,38 км², даўж. больш за 1 км. найб.шыр. 530 м, найб.глыб. 1,3 м, даўж. берагавой лініі больш за 3 км. Пл. вадазбору 30,5 км². Схілы катлавіны невыразныя. Берагі сплавінныя. Пойма шыр. да 100 м, забалочаная. Дно выслана сапрапелем. 3 астравы агульнай пл. 0,4 га. Зарастае. Праз возера цячэ ручай Чарнуя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІНА́,
рака ў Гарадоцкім, Полацкім і Шумілінскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток р.Обаль (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 360 км². Выцякае з Малога Белага возера за 1,5 на ПнЗ ад в. Прудок Гарадоцкага р-на, цячэ праз воз.Ласосна, вусце за 1,5 км на ПнЗ ад в. Казьяны Шумілінскага р-на. Цячэ па паўн.-ўсх. частцы Полацкай нізіны, па лясістай мясцовасці. Прымае прытокі з 47 азёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́БАЛЬСКІ КЕРАМІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў г.п.Обаль Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. ў 1929 як цагельны з-д. У Вял.Айч. вайну разбураны. Адноўлены ў 1945, у 1968 рэканструяваны. У 1974—77 пабудаваны Обальскі з-д керамічных вырабаў і ў 1980 аб’яднаны з цагельным з-дам пад сучаснай назвай. Асн. прадукцыя (2000): цэгла керамічная вонкавая (фасадная), дэкар. аддзелачная, паўнацелая, пустацелая, гліняная для комінаў, камень керамічны, плітка тратуарная, тэнісіт, каміны, тонкая кераміка (вазы, сувеніры), бітум буд. і дарожны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ШНЯ,
возера ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Обаль, за 26 км на ПнЗ ад г.п. Шуміліна. Пл. 1,21 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 900 м, найб.глыб. 7 м, даўж. берагавой лініі каля 4,4 км. Пл. вадазбору 6,8 км². Схілы катлавіны выш. да 5 м, параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма шыр. да 250 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно сапрапелістае. Зах.ч. возера зарастае. Выцякаюць ручаі ў воз. Красамай і ў р. Ценіца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРТНО́ВА (Зінаіда Мартынаўна) (20.2.1926, С.-Пецярбург, Расія — студз. 1944),
удзельніца камсам. падполля і партыз. руху ў Віцебскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1958). З 1942 чл.к-таОбальскага камсамольска-маладзёжнага падполля. Распаўсюджвала лістоўкі, удзельнічала ў дыверсіях на цагельным з-дзе, электрастанцыі і вадакачцы чыг. ст.Обаль і інш. Разведчыца партыз. атрада імя Варашылава: пранікала ў варожыя гарнізоны і здабывала каштоўныя звесткі. У снеж. 1943 пасля выканання чарговага задання схоплена фашыстамі. На допыце застрэліла афіцэра. Закатавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРНО́ВА,
возера ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Обаль, за 22 км на ПдЗ ад г. Гарадок. Пл. 2,8 км², даўж. 3,5 км, найб.шыр. 1,62 км, найб.глыб. 10,9 м, даўж. берагавой лініі 10,2 км. Пл. вадазбору 57 км².
Схілы катлавіны выш. 15—25 м, на Пн 5—10 м, параслі хмызняком, на ПнУ і ПнЗ разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на Пн забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей дно глеістае. 4 астравы агульнай пл. 0,1 га. Упадае р. Віраўлянка, выцякае р. Бярозаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́БАЛЬСКАГА КАМСАМО́ЛЬСКАГА ПАДПО́ЛЛЯ МУЗЕ́Й.
Адкрыты ў 1965 у г.п.Обаль Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. як музей камсам. славы; да 1989 філіял Бел.дзярж. музея гісторыі Вял.Айч. вайны, з 1985 сучасная назва. Пл. экспазіцыі 150 м², 1019 адзінак асн. фонду, 4 залы (2000). Сярод экспанатаў асабістыя рэчы, дакументы, фотаздымкі з даваен. жыцця членаў Обальскага камсамольскага падполля, матэрыялы пра яго стварэнне і дзейнасць, карта-схема развіцця партыз. руху, схема дыверсій, інтэр’ер кватэры кіраўніка падполля Е.С.Зяньковай, карціна А.Каржанеўскага «Обальскія падпольшчыкі», літаграфіі Ю.Пучынскага «Мініраванне шашы», «Узрыў вадакачкі», матэрыялы пра ўвекавечанне памяці обальскіх падпольшчыкаў, бюсты Герояў Сав. Саюза Зяньковай і З.М.Партновай.