падрабне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее.

1. Стаць дробным, драбнейшым. Дождж, які перад гэтым ліў як з лубу, спачатку падрабнеў, затым перастаў зусім. Сіняўскі. Лес падрабнеў — пайшлі нізкія тонкія елкі. Пташнікаў.

2. перан. Страціць унутраную значнасць, стаць пасрэдным. — Эхе-хе, мая дзяціна, — Уздыхнуў Даніла дзед: — Падрабнела і людзіна, Падрабнеў цяпер і свет. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сані / нізкія шырокія без спінкі: развалкі / са спінкаю: вазок

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Кры́нджалы ’сані, прызначаныя для перавозкі бярвення’ (Япк., Мат., Мат. Гом., Ян., ТС), ’прывалы, прылада для калее, каб вазіць бярвенні’ (Бяльк.), ’козлы з трох кійкоў’ (ТС). Укр. кринджола ’санкі’, рус. кринджолы ’тс’, польск. gryndżołyнізкія сані для саломы’. Лічыцца балтызмам. Параўн. літ. gri̯žulas, gri̯zulge, grezalas ’дышаль’. Гіпотэза аб запазычанні з польск. grządzil, grądziel ’дышаль сахі’ (Фасмер, 2, 377) неверагодная, бо ў гэтым выпадку мы б чакалі дыфтонг ‑on‑, а не ‑in‑, ‑yn‑ (Лаўчутэ, Балтизмы, 11).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паво́дле, прыназ. з Р.

Спалучэнне з прыназоўнікам «паводле» выражае аб’ектыўныя адносіны і абазначае: у адпаведнасці з чым‑н., згодна з якімі‑н. прыметамі. Апісанне Палесся падаецца паводле Я. Коласа. □ Гаварыў.. [Туравец] непаслядоўна, паводле таго, як успамінаў, але гэта не змяншала ўражання ад загада. Мележ. Нізкія, паводле даўжыні сваёй, будынкі стаялі паабапал двара. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВІ́ЛА (Vila),

Порт-Віла, сталіца дзяржавы Вануату, на ПдЗ в-ва Эфатэ. 19,3 тыс. ж. (1989). Порт на Ціхім ак. (вываз копры, какавы, кавы). Міжнар. аэрапорт. Перапрацоўка мяса і рыбы. Міжнар. фінансавы цэнтр (нізкія падаткі).

т. 4, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ме́жань1, ме́жань, межані́на ’ўзровень вады ў рэчцы’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), ’доўгае сезоннае стаянне нізкіх узроўняў вады’ (ТСБМ; вілен., Яшк.). Укр. ме́жень, ме́жінь, рус. меже́нь ’сярэдзіна лета’. Да мяжа́ (гл.). (Фасмер, 2, 592).

Ме́жань2, ме́жынь ’веснавы рух сокаў у дрэвах’ (Бяльк.). Роднаснае да балтыйскіх лексем: усх.-літ. mẽdžias ’лес’, літ. mẽdė, лат. mežs ’тс’. Параўн. яшчэ і рус. смал., арл., калуж. меженянізкія мясціны, дзе расце асіннік, — там дзяруць кару і лыка’ (КЭС). Гл. таксама і межаву́ха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЛОХ-НЕЙ (Lough Neagh),

возера ў Паўн. Ірландыі, на плато Антрым. Пл. 396 км² (самае вял. на Брытанскіх а-вах), глыб. да 31 м. Берагі нізкія, часткова забалочаныя, на Пн — узвышаныя. Сцёк праз р. Бан у Атлантычны ак. Суднаходства. Рыбалоўства.

т. 9, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рамо́нкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рамонку (рамонка), уласцівы яму. Рамонкавы ліст. □ А Люда ўсё не ідзе, і млын яшчэмаўчыць, не паўтарае імя дзяўчыны, неаб’яўляе, што хутка адчыняцца нізкія дзверы сенцаў і па роснай траве, у рамонкавымпаху, у ранішнім золаце сонца пройдзе яна. Брыль. // Пакрыты, парослы рамонкам. Рамонкавы луг. // Прыгатаваны або здабыты з кветак рамонку. Рамонкавы чай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ни́зкий

1. в разн. знач. ні́зкі;

ни́зкий дом ні́зкі дом;

ни́зкий лоб ні́зкі лоб;

ни́зкий го́лос ні́зкі го́лас;

ни́зкий рост ні́зкі рост;

ни́зкие ту́чи ні́зкія хма́ры;

ни́зкая вода́ ні́зкая вада́;

ни́зкие це́ны ні́зкія цэ́ны;

ни́зкая температу́ра ні́зкая тэмперату́ра;

ни́зкое ка́чество ні́зкая я́касць;

ни́зкий покло́н ні́зкі пакло́н;

2. (подлый, бесчестный) ні́зкі; по́длы; гане́бны;

ни́зкая душо́нка ні́зкая (по́длая) душа́;

ни́зкий посту́пок ні́зкі (гане́бны) учы́нак;

ни́зкая мысль ні́зкая (гане́бная) ду́мка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДАЛАЙНО́Р, Хулуньчы,

возера на ПнУ Кітая, на выш. 539 м. Пл. (пры высокім узроўні вады) каля 1100 км2. Глыб. 6—9 м. Жывіцца водамі рэк Керулен і Арчун-Гол; у час высокіх узроўняў — сцёк у р. Аргунь. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, занятыя трыснягом.

т. 6, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)