Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
niemczyzna
ж.
1. усё нямецкае;
2.нямецкая мова
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Культ ’рэлігійнае служэнне бажаству’ (ТСБМ). Запазычана праз рускую мову. У рускай мове з XIX ст. Крыніца запазычання французская або нямецкая мова. Параўн. адпаведна culte, Kult (Шанскі, 2, 8, 440).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пфе́нігм.гіст. Pfénnig m -(e)s, -e (дробная нямецкая манета)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
няме́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да немцаў; які належыць немцам, уласцівы ім. Нямецкая мова. □ За гумном .. на высокім узгорку тырчыць аброслы бур’янам нямецкі дот, яшчэ з першай сусветнай вайны.Брыль.
•••
Нямецкі вугалгл. вугал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кле́вер ’канюшына’ (ТС, Бір., Бяльк., Сцяшк., Нар. лекс.). Укр.клевер. Запазычанне праз рус.клевер з н.-ням.klewer. У рускіх помніках XVI ст. успрымаецца як нямецкая назва канюшыны (Шанскі, 2, 8, 148–149).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
wilczur
м.
1.разм.нямецкая аўчарка;
2. воўк; ваўчуга
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ally2[əˈlaɪ]v.
1. заключа́ць саю́з; уступа́ць у саю́з; аб’ядно́ўвацца
2. (passive) быць звя́заным з;
English is closely allied to German. Англійская і нямецкая – блізкароднасныя мовы.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АЎЧА́РКІ,
група парод службовых сабак. Пашыраны ва ўсім свеце. Гадуюць для пастухоўскай, каравульнай, вышуковай і інш. службы. Вызначаюцца моцнай канстытуцыяй, прапарцыянальным складам цела, багатым шэрсным покрывам. Смелыя, вынослівыя сабакі, якія лёгка дрэсіруюцца. Вядомыя пароды: каўказская, сярэднеазіяцкая, паўднёваруская, шатландская (колі) і інш.Найб. пашыраная — нямецкая аўчарка, на аснове якой створаны ўсх.-еўрап. тып.
Нямецкая аўчарка — адна з лепшых вартавых сабак, моцная, з добра развітой мускулатурай, выш. ў карку ў сярэднім каля 60 см. Вызначаецца развітым інстынктам аховы гаспадара, яго рэчаў, двара, жывёлы і інш. Усходнееўрапейская аўчарка буйнейшая за ням., з больш сухім і моцным складам цела, выш. ў карку 62—70 см; галава клінападобная, вушы стаячыя, хвост шаблепадобны; масць цёмна- і светла-шэрая, чорная з падпалінамі, рыжая розных адценняў. Каўказская, сярэднеазіяцкая і паўднёваруская аўчаркі — пастухоўскія пароды стараж. паходжання, з масіўнай шырокай галавой, грубым касцяком, магутнымі лапамі; вушы вісячыя, хвост серпападобны. Выш. ў карку 60—65 см. Гадуюць іх пераважна ва ўсходнееўрап. і сярэднеазіяцкіх краінах. У многіх краінах свету пашыраны даўгашэрсны і барадаты колі, у прыдунайскіх краінах — чорныя кудлатыя пулі і пумі, белыя кувасы, камандоры і інш.