прыбіра́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца прыбіраннем, навядзеннем чыстаты, парадку дзе‑н. У трох пакоіках сельсавета не было нікога. Толькі на ганку з двара сядзеў стары аднаногі Мікодым, нязменны вартаўнік і прыбіральшчык сельсавета. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

unflekterbar, nflektierbar a лінгв. нязме́нны, нескланя́льны, неспрага́льны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

stationary [ˈsteɪʃənri] adj. нерухо́мы;

remain stationary застава́цца нерухо́мым

2. нязме́нны, стацыяна́рны, стабі́льны;

a stationary temperature усто́йлівая тэмперату́ра

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

стэрэаты́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Копія друкарскага набору, нанесеная на металічную, гумавую або пластмасавую пласцінку; ужыв. для шматтыражных і паўторных выданняў (спец.).

Літы с.

2. перан. Нязменны, агульнапрыняты ўзор чаго-н., якога прытрымліваюцца; стандарт, шаблон, трафарэт (кніжн.).

Дзейнічаць па стэрэатыпе.

|| прым. стэрэаты́пны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Стэрэатыпная копія.

Стэрэатыпнае выданне кнігі (са стэрэатыпа).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ІНВАРЫЯ́НТ [ад лац. invarians (invariantis) нязменны] у структурнай лінгвістыцы, моўная адзінка ў адцягненасці ад яе канкрэтнай матэрыяльнай рэалізацыі. Напр., усе гукі «а», незалежна ад таго, якім чалавекам і як яны вымаўляюцца, абагульняюцца ў адзін І., што называецца фанемай «а»; усе значэнні і грамат. формы слова «кніга» з’яўляюцца рэалізацыяй аднаго адпаведнага І. і г.д. Структурныя інварыянтныя адзінкі кожнага ўзроўню мовы праяўляюцца ў суадносных варыянтных адзінках маўлення, што замацоўваецца адпаведнымі тэрмінамі: фанема — гук, ці алафон; марфема — морф, ці аламорф; лексема (слова) — лекс, або алалекс, і г.д.

Б.​А.​Плотнікаў.

т. 7, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

unverändert

1. a нязме́нны

2. adv без змяне́нняў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

nieodmienny

nieodmienn|y

1. нязменны, пастаянны;

~e postanowienie — цвёрдае рашэнне;

2. грам. нязменны;

~y wyraz — нязменнае слова;

~e części mowy — нязменныя часціны мовы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ста́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў дарослым, дасягнуў поўнага развіцця.

Сталыя мужчыны.

2. Здольны дзейнічаць самастойна, без дапамогі; сур’ёзны.

Арганізатар малады, але с.

3. Вопытны, які дасягнуў майстэрства ў чым-н., які вылучаецца грунтоўнасцю.

С. празаік.

4. Нязменны, разлічаны на доўгі час.

Сталае месца для жылля.

Атрымаць сталае месца работы.

5. Добра, грунтоўна абдуманы.

Сталае рашэнне.

С. вывад.

|| наз. ста́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усталява́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад усталяваць.

2. у знач. прым. Які канчаткова склаўся; нязменны. Пакуль калгас быў малы, у ім усё ішло ўсталяваным ладам. Дуброўскі.

3. у знач. прым. Прыведзены ў парадак, уладкаваны. Усталяванае жыццё. Усталяваны быт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

static2 [ˈstætɪk] adj. нерухо́мы, нязме́нны; стацыяна́рны, статы́чны;

a static tone ling. ро́ўны тон;

a static stress ling. статы́чны на́ціск

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)