Разм. Сказаць адзін другому некалькі слоў, нядоўга пагаварыць. Няма з кім словам перамовіцца. □ Алене хочацца з кім-небудзь перамовіцца, выліць свае горкія думкі, пачуць ласкавае слова...Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БІЯСТРАТЫГРА́ФІЯ (ад бія... + стратыграфія),
галіна стратыграфіі, якая вывучае размеркаванне выкапнёвых рэшткаў арганізмаў у асадкавых пародах. Мэта біястратыграфіі: вызначэнне адноснага ўзросту, паслядоўнасці ўтварэння, пашырэння і карэляцыі слаёў горных парод. Асн. задача біястратыграфіі — распрацоўка стратыграфічных шкал з дапамогай палеанталагічнага метаду. Найб. значэнне для біястратыграфіі маюць арганізмы, якія існавалі нядоўга, але былі шматлікія на вял. тэрыторыях. На Беларусі біястратыграфія — аснова расчлянення адкладаў фанеразою па выкапнёвых рэштках брахіяподаў, фарамініфераў, астракодаў, малюскаў, пазваночных, насякомых, акрытархаў, канадонтаў, водарасцяў, спораў, пылку, насення і інш. Даследаванні вядуцца ў Ін-це геал. навук АН Беларусі, Беларускім н.-д. геолагаразведачным ін-це і Цэнтральнай лабараторыі ВА «Беларусьгеалогія», БДУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падсілкава́нне, ‑я, н.
Разм.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. падсілкаваць.
2. Тое, што падсілкоўвае, дае сілу, бадзёрасць; падмацаванне. У пакоі мы забавіліся нядоўга: паклалі пад падушкі партфелі. З дарогі памыліся і заспяшаліся шукаць падсілкавання.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размо́раны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад размарыць.
2.узнач.прым. Знямоглы, абяссілены ад гарачыні і пад. Размораныя куры капаліся ў дарожным прыску.Б. Стральцоў.Драмаў .. [Васіль] нядоўга, абудзіўшыся, размораны ляжаў, заплюшчыўшы вочы, і нічога не думаў.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЛАВО́Е ВЫСПЯВА́ННЕ,
перыяд у індывід. развіцці жывёл і чалавека, у час якога арганізм становіцца здольным да палавога размнажэння. Завяршаецца надыходам палавой спеласці. Час надыходу П.в. залежыць ад памераў цела, працягласці жыцця. У дробных відаў, якія жывуць нядоўга (напр., калаўроткі), бывае на 4—5-я суткі, у птушак — на 1-м ці 2-м годзе жыцця; у буйных драпежнікаў (напр., леў, тыгр, леапард) — на 3—5-м (жывуць да 30 гадоў і больш). У чалавекападобных малпаў — на 8—10-м годзе жыцця. Перыяд П.в. чалавека цягнецца з 8—9 да 16—17 гадоў у жанчын, з 10—11 да 19—20 гадоў у мужчын. У час П.в. развіваюцца другасныя палавыя прыкметы, назіраюцца значныя змены ў дзейнасці ц. н. с. і псіхіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зверыя́давец, ‑даўца, м.
1.Уст. Выпускнік кадэцкага корпуса, удзельнік развітальнай вечарынкі (зверыяды).
2.Разм. Назва ворага са звярыным, фашысцкім норавам. Як зверыядаўцы, лютавалі фашысцкія карнікі, стараючыся як больш утрупяніць людзей.Сабаленка.Добра, што нядоўга ўжо засталося баляваць гэтым зверыядаўцам і ўрэшце калі-небудзь запануе і шчасце.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́ра¹, -ы, мн. -ы, пар, ж.
1. Два аднародныя прадметы, якія выкарыстоўваюцца разам і складаюць цэлае.
П. рукавіц.
2. Дзве штукі чаго-н. (разм.).
П. куранят.
3. Запрэжка з двух коней.
Прыехаць на пары.
4. Дзве асобы, якія знаходзяцца, дзейнічаюць разам, аб’яднаныя чым-н. агульным.
Хадзіць парамі.
Пары танцораў.
Ён табе не п. (не падыходзіць).
5. Невялікая колькасць чаго-н.; некалькі (разм.).
Папрасіць на пару слоў (пагаварыць нядоўга). На пару хвілін.
◊
На пару (разм.) — разам, удваіх з кім-н.
|| памянш.па́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЕРАНІ́М ПРА́ЖСКІ (Jeroným Pražsky; каля 1378—30.5.1416),
чэшскі рэліг. рэфарматар, вучоны, прамоўца; паплечнік Я.Гуса. Скончыў Пражскі ун-т (1398). У 1399 быў у Оксфардзе, дзе стаў прыхільнікам ідэй англ. рэфарматара Дж.Уікліфа. У 1405—06 выкладаў ва ун-тах Парыжа, Гайдэльберга, Кёльна.
У 1406 зблізіўся з Гусам. Шмат падарожнічаў, выступаў з пропаведзямі, у якіх выкрываў злоўжыванні каталіцкага духавенства, ням. засілле ў Чэхіі. У 1413 запрошаны ў Кракаў, пазней пры двары вял.кн.літ. Вітаўта ў Вільні, разам з ім наведаў Віцебск і Пскоў з мэтай арганізаваць барацьбу супраць рым. курыі. Паводле пісьма кракаўскага епіскапа Е.П. быў у ВКЛнядоўга, але выклікаў такое хваляванне ў духавенстве і народзе, якога не ведалі ў гэтых краях. Спадзеючыся выратаваць Гуса, у крас. 1415 прыехаў у Канстанцу на царк. сабор. Асуджаны саборам як ерэтык і спалены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
до́лгонареч. до́ўга;
◊
до́лго ли, ко́ротко линар.-поэт. праз не́йкі час;
до́лго ли до греха́нядо́ўга і да бяды́;
до́лго ли хі́ба до́ўга.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ме́лькам, прысл.
1.(успалучэнніздзеясл.: «бачыць», «глянуць» і пад.). Нядоўга, імгненна. Хацелася яшчэ раз хоць мелькам зірнуць .. [Мілоўскаму] у твар.Галавач.
2. Няўважліва, бегла, мімаходам. Лапыр мелькам зірнуў на загалоўкі, больш уважліва — на друкаваныя подпісы і ўжо з нейкай павагай вярнуў выразкі гаспадару.Паслядовіч.[Мірон Іванавіч] мелькам зірнуў на ходзікі: быў пачатак чацвёртай гадзіны.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)