зве́рства, ‑а, н.

1. Крайняя жорсткасць, лютасць. Купала гнеўна выказвае сваю нянавісць да чорнай рэакцыі, якая з нечуваным цынізмам і зверствам душыла рэвалюцыйны народ. Майхровіч.

2. звычайна мн. (зве́рствы, ‑аў). Крайне жорсткія, бязлітасныя ўчынкі. Тады аб гітлераўскіх зверствах мала хто ведаў, але Кася адчула нешта нядобрае і кінулася ў лес. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насу́піцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; зак.

Ссунуўшы бровы, прыняць пахмурны непрыветлівы выгляд. У малога навярцеліся слёзы, ён насупіўся і змоўк. Крапіва. Васілька адчуў нядобрае, насупіўся, гуляць не пайшоў. Быкаў. // Нахмурыцца (пра твар, бровы). Гнеўна насупіліся шырокія бровы Барыса. М. Ткачоў. Зусім нядаўна .. [Міхась] рагатаў на дарозе, бяскрыўдна кпіў, а цяпер набычыўся і твар яго насупіўся ад раздражненасць. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дазо́рац, ‑рца, м.

1. Служачы, які выконвае абавязкі па нагляду за чым‑н., ахове чаго‑н.; наглядчык. Бурчыць пад нос дазорац, як сам астрог, стары. Таўлай.

2. Той, хто знаходзіцца ў дазоры; разведчык. Дазорац, ужо заўважыўшы зарыва пажару і пабачыўшы лесніка, які бег да зямлянкі, адразу адчуў нешта нядобрае і надзвычайнае. Дубоўка. У акопчыках і ў кустах каля ракі паставілі дазорцаў. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

smell2 [smel] v. (smelt or smelled)

1. адчува́ць пах; ню́хаць;

Animals can smell danger. Жывёлы прадчуваюць небяспеку.

2. (of) па́хнуць (чым-н.);

The rose smells sweet. Ружа цудоўна пахне.

smell a rat infml адчува́ць, падазрава́ць нядо́брае

smell out [ˌsmelˈaʊt] phr. v. разню́хаць, вы́сачыць, вы́ведаць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дрэнь, ‑і, ж.

Разм.

1. зб. Што‑н. бескарыснае, непрыгоднае. [Гамрэкелі:] — Што ў цябе за мода падбіраць на вуліцы ўсякую дрэнь?! Самуйлёнак. // перан. Лухта, бязглуздзіца, глупства. А раз нічога не робіш, то розная дрэнь у галаву і лезе. Скрыпка.

2. у знач. вык. Пра каго‑, што‑н. нядобрае, кепскае. Справа дрэнь. □ І хоць быў токар з яго дрэнь, Ён неяк умудрыўся Дзве нормы выганяць за дзень. Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недо́брый

1. нядо́бры; (злой) злы, ліхі́;

2. (плохой) нядо́бры, дрэ́нны;

недо́брые ве́сти нядо́брыя (дрэ́нныя) ве́сткі;

в недо́брое вре́мя, в недо́брую по́ру, в недо́брый час у нядо́брую (ліху́ю) часі́ну;

недо́брое ме́сто нядо́брая мясці́на, нядо́брае ме́сца;

недо́брые лю́ди (о разбойниках) нядо́брыя (ліхі́я) лю́дзі;

недо́брые ру́ки нядо́брыя ру́кі;

недо́брый глаз нядо́брае (зло́е) во́ка;

недо́брый сон нядо́бры (дрэ́нны) сон;

помина́ть (укоря́ть и т. п.) недо́брым сло́вом успаміна́ць (дакара́ць і да таго́ падо́бнае) нядо́брым сло́вам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усярэ́дзіне, прысл. і прыназ.

1. прысл. Унутры, у цэнтры чаго‑н. Міхась схапіў рагожу і.. стаў вышароўваць бітон усярэдзіне і зверху. Дайліда. Золка за плячыма, ные і ные ўсярэдзіне, як на што нядобрае. Пташнікаў. Смешныя ў .. [Курта] выходзілі пячонікі: зверху вуголле, а ўсярэдзіне цвёрдыя, як камень, — ні ўкусіць, ні ўгрызці. Ракітны.

2. прыназ. з Р. Пасярод. З налітымі крывёю вачамі, каровы равуць, грабуць капытамі зямлю... Усярэдзіне статка — на невялікім пятачку — воўк. Бяспалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назіра́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які прызначаны для назірання. Назіральны пункт. Назіральная вышка. □ Партызаны спрабавалі пайсці ў атаку, але частыя кулямётныя чэргі прыціскалі іх да зямлі. З супрацьтанкавага ружжа білі ўвесь час па назіральнай шчыліне, і нарэшце бранявік застыў на месцы. Шахавец.

2. Той, хто валодае назіральнасцю, умее назіраць (у 1 знач.). Назіральны чалавек. Назіральны мастак. □ Назіральны заўсёды, а цяпер асабліва, .. [Аляксей] адчуваў нядобрае. Мележ. Каб Адам быў больш назіральны, то ён бы ўбачыў у затуманеным позірку прыгожых жончыных вачэй нешта падобнае на вінаватасць і папрок. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазва́ць, ‑заву, ‑завеш, ‑заве; ‑завём, ‑завяце; зак., каго.

Словамі, жэстамі папрасіць, прымусіць падысці, адазвацца; паклікаць. — Пазаві сюды хлопцаў! — сказаў Нічыпар свайму напарніку. Кулакоўскі. — Галаска, цюцік! На, цю, на! На, цю, на! — пазваў я.. [сабаку]. Колас. // і без дап. Звярнуць на сябе чыю‑н. увагу. — Панічыку! — пазвала бабка, толькі што ўвайшоўшы на парог пакойчыка. Мусіць вы, панічок, нядобрае пісьмо атрымалі? Колас. // перан. Заклікаць да чаго‑н. Ды, на шчасце, быў я аднагодак Тых, каго пазваў пярэдні край. Гілевіч. // Запрасіць куды‑н. Пазваць у кіно. Пазваць на вячэру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няло́ўка,

1. Прысл. да нялоўкі.

2. безас. у знач. вык., каму. Пра пачуццё ніякаватасці, сораму, якое перажывае хто‑н. [Лабановіч:] — Я ніяк не думаў спаткаць вас там, і мне стала нялоўка. Колас. Шмат разоў я калісь на начлезе, Прызнавацца сягоння нялоўка, Нібы бачыў: лясун з дрэва лезе. Чарот. // з інф. Пра ўсведамленне нялоўкасці зрабіць што‑н. [Лазавы:] — А чаго чырванееце..? Нялоўка казаць нядобрае пра свайго калегу ды яшчэ начальства? Васілевіч. Рыгору трэба было збочыць, але Рымар вёў яго з сабою, і яму нялоўка было сказаць, што ім далей не па дарозе. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)