таўсташчо́кі, ‑ая, ‑ае.

З тоўстымі, мясістымі шчокамі. Калі Віця канчаў есці кашу, да яго падсеў таўсташчокі хлапчук з чырвоным, як памідор, тварам, таксама дзяжурны па кухні. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удву́х, прысл.

У колькасці двух мужчын. Віця папрасіў, каб з ім адпусцілі і Федзю. — У яго нікога няма. А так мы з’ездзім разам, удвух будзе весялей... Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкларэ́з, ‑а, м.

1. Рабочы, які займаецца рэзкай шкла.

2. Спец. Інструмент для рэзання шкла. — Гэта не ножык, гэта шкларэз. З алмазам на канцы, — гаворыць майстар. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

горн, ‑а, м.

Медны духавы музычны інструмент для падачы сігналаў. Горн пераліўны Дзяцей будзіць рана. Нядзведскі. Зноў горн наш іграе, На збор заклікае; Хутчэй на лінейку ідзём. Журба.

[Ням. Horn — рог.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашуме́ць 1, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.

Пачаць шумець. // Прашумець. Навакол цішыня. Толькі чутна, як зрэдку Каласы зашумяць На шырокім палетку. Нядзведскі.

зашуме́ць 2, ‑міць; зак.

Разм. Узняцца пенай; запеніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыва́бны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены прывабнасці. [Маня] сціснулася, сагнулася, і постаць яе стала непрывабная. Чорны. У пачатку мая зацвілі местачковыя сады, закрылі шэрыя непрывабныя сцены старых драўляных будынкаў белай квеценню. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

санінспе́ктар, ‑а, м.

Санітарны інспектар. Санінспекгары не ведалі, напэўна, што большасць будучых жыхароў другога корпуса, перш чым трапіць у дзетдом, прайшла, як кажуць, агонь, ваду і медныя трубы. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэ́хнікумаўскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да тэхнікума; належыць яму. Тэхнікумаўскі інтэрнат. □ Распрануты да паясніцы, я шыбаваў па вясковай вуліцы і з удзячнасцю ўспамінаў тэхнікумаўскага выкладчыка фізвыхавання. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

э́ўрыка, выкл.

Вокліч, які выражае задавальненне, радасць пры знойдзеным рашэнні, пры ўзнікненні ўдалай думкі і пад. — Эўрыка! — крыкнуў.. [Платон] і кінуўся ў знямозе ў мяккае крэсла бухгалтара. — Знайшоў! Прыдумаў! Нядзведскі.

[Ад грэч. héurēka — я знайшоў; паводле падання, так усклікнуў Архімед, калі адкрыў названы яго імем закон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няда́ўна, прысл.

Не так даўно. Сцены нядаўна пабелены вапнаю. Чорны. За працай ніхто не заўважаў, як хутка ляціць час. Здавалася, зусім нядаўна абедалі, а тут ужо і змяркацца пачынае. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)