КРЫ́ЗІС у медыцыне,

пры хваробе рэзкая змена стану хворага (як правіла, да паляпшэння). Напр., пры інфекц. хваробах К. праяўляецца раптоўнай нармалізацыяй т-ры цела, моцным («праліўным») потавыдзяленнем, слабасцю, санлівасцю, інш. раз падзеннем сардэчнай дзейнасці. Ад К. адрозніваюць т.зв. несапраўдны К., ці псеўдакрызіс, пры якім паніжэнне т-ры цела і паляпшэнне стану хворага часовыя.

т. 8, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ду́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Прыгатаваны шляхам выдзімання. Дутая шкляная пасудзіна. // Напоўнены паветрам; надуты. Дутыя шыны.

2. перан. Разм. Наўмысна перабольшаны; несапраўдны, фальшывы. Дутыя лічбы. Дутая слава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нежыццёвы

1. lébensfern, lébensfremd, únaktu¦ell; unrealisíerbar;

2. (несапраўдны) únwirklich; phantástisch [fantástisch]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

СТЭНО́З (ад грэч. stenosis звужэнне),

звужэнне фізіял. адтуліны (напр., перадсэрдзева-жалудачкавай) або трубчастага органа (напр., прываротніка страўніка — піларастэноз, кішкі, трахеі і інш.). Бывае несапраўдны, пры якім звужэнне прасвета органа абумоўлена сцісканнем яго звонку, і сапраўдны (змены ў сценках органа). Сапраўдныя С. падзяляюцца на прыроджаныя (заганы развіцця) і набытыя (напр., рубцы пасля запаленчых працэсаў, язваў і інш.).

т. 15, с. 233

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

verméintlich a нібы́та існу́ючы, несапра́ўдны, наду́маны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Пастрэлка балотная ’блакітны несапраўдны, Petasites spurius (Retz.) Rchb.’ (гродз., Кіс.). Да страла (гл.): форма ліста нагадвае наканечнік стралы. Аб прэфіксе pa‑ гл. Борысь, Prefiks., 53.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ілюзо́рны

(ад лац. illusorius = падманлівы)

заснаваны на ілюзіях, уяўны, несапраўдны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

illusive

[ɪˈlu:sɪv]

adj.

несапра́ўдны, падма́нлівы; уя́ўны, ілюзо́рны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

unreal

[ʌnˈri:l]

adj.

уя́ўны, несапра́ўдны, нерэа́льны; фантасты́чны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

МЕЛІЯІДО́З (ад грэч. mēlis сап + eidos від), сап несапраўдны, хвароба Стэнтана,

вострая інфекцыйная хвароба жывёл і чалавека з утварэннем абсцэсаў у тканках і органах. У чалавека бывае рэдка. Узбуджальнік — грамадмоўная палачка псеўдамонас, носьбіты ўзбуджальніка — грызуны (пацукі, мышы), таксама свойскія жывёлы. Заражэнне адбываецца аліментарна, аэрагенна, праз скуру. Часцей хварэюць пацукі, мышы, радзей каты, сабакі, трусы, авечкі, коні, свінні. Пры ўзнікненні М. хворых жывёл ізалююць і прымаюць меры, каб не адбылося заражэння людзей.

т. 10, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)