ПЛЕЙСТАСЕ́ЙСТАВАЯ ВО́БЛАСЦЬ (ад грэч. pleistos найбольшы + seistos страсянуты),
вобласць зямной паверхні, у межах якой пры землетрасеннях бываюць макс. разбурэнні. Найчасцей размешчана ў эпіцэнтры ці непадалёку ад яго (напр., плошча П.в. ташкенцкага землетрасення ў 1966 роўна 20 км²). Плошча і форма П.в. залежаць ад інтэнсіўнасці землетрасення, глыбіні гіпацэнтра, характару і кірунку сіл, якія дзейнічаюць у гіпацэнтры, ад геал. будовы мясцовасці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
замо́жнік, ‑а, м.
Разм. Заможны чалавек; багацей. Адны ішлі на чыгунку — а яна праходзіла тут непадалёку — рамонтнымі рабочымі, другія складалі кадры батракоў і служачых у заможнікаў-кулакоў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіняво́кі, ‑ая, ‑ае.
З сінімі вачыма. У.. [Васіля] ўжо двое дзяцей, такіх жа сінявокіх і рухавых, як сам.Лынькоў./упаэт.ужыв.Разросся чабор сінявокі Па схілах пустога пагорка.Колас.Ой, пабачыў бы ты дзівы На стэпу шырокім! Новай песняй прывітаў бы Дняпро сінявокі.Купала./узнач.наз.сіняво́кі, ‑ага, м.; сіняво́кая, ‑ай, ж.Ці пачуе сінявокая, Што хаджу непадалёку я, Што хаджу непадалёку я, Ці падасць сустрэчы знак?А. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непадалёк, прысл. і прыназ.
Тое, што і непадалёку. Я пастаяў крыху і, калі вецер трохі ўлёгся, разгледзеў непадалёк вялізныя гурбы снегу!Гурскі.Яна стаяла Непадалёк мяне, на ўзмежку.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гайня́ігання́, ‑і, ж.
Абл. Зграя ваўкоў, сабак. У піліпаўку мінулай зімою цэлая гайня ваўкоў спынілася ноччу непадалёку ад сядзібы і завыла.Пальчэўскі.З сядзібы данёсся брэх сабачай ганні.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
махі́на, ‑ы, ж.
Разм. Што‑н. вельмі вялікае, грувасткае. Непадалёку відна была цёмная махіна паравоза.Васілёнак.Каля фермы стоўпілася многа народу. Цікава паглядзець, як закінуць на вяршыню каркаса такую махіну.Дадзіёмаў.
[Ад лац. machina — машына.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЖВА́РЫ,
храм на вяршыні гары, каля сутокаў Куры і Арагві, непадалёку ад г. Мцхета (Грузія); помнік сярэдневяковай груз. архітэктуры. Пабудаваны ў 586/587—604. Вызначаецца гарманічнасцю прапорцый. У аснове плана цэнтрычнага тыпу храма — крыж (22 м × 18 м), канцы якога завершаны паўкруглымі апсідамі. Цэнтр. прастора перакрыта купалам на 8-гранным барабане. Усх. і паўд. фасады ўпрыгожаны фігурнымі рэльефамі і разьбой. Да храма прымыкае крыжападобная малая царква (6 ст., захавалася ў руінах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТЫ́Я ПЯСКІ́, Златні-Пясцы,
прыморскі кліматычны курорт у Балгарыі. На беразе Чорнага м., за 17 км на ПнУ ад г. Варна. Спрыяльныя прыродныя ўмовы (марскі клімат, мяккая зіма, гарачае сонечнае лета з марскімі брызамі, пляжы з дробным залаціста-жоўтым пяском) забяспечваюць эфектыўную клімата- і таласатэрапію неспецыфічных хвароб органаў дыхання, сардэчна-сасудзістай, апорна-рухальнай і нерв. сістэм, нырак, абмену рэчываў. Вял. прыродны парк, летні т-р, непадалёкустараж. манастыр Аладжа (засн. ў 3 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ціхаплы́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае павольны рух плыні, цячэння. Уставалі абшары бацькавых палёў і лугоў, што распасцерліся непадалёку ад ціхаплыннай у тых мясцінах Бярэзіны.Хадкевіч.Ад возера пачынаецца зялёны рукаў ціхаплыннай рачулкі.Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛБЕ́НА (Албена),
прыморскі кліматычны курорт у Балгарыі. За 30 км ад г. Варна, на беразе Чорнага м., непадалёку (14 км) ад курорта Залатыя Пяскі. Развіваецца з канца 1960-х г. Мяккі марскі клімат, малавоблачнае надвор’е, брызы, цёплае мора з працяглай паласой (5 км, шыр. да 500 м) пясчанага пляжа — спрыяльныя ўмовы для аздараўленчага адпачынку, клімата- і таласатэрапіі. Шмат гасцініц, кемпінгаў, культ. і старт. комплексы, прывязаныя да навакольнага ландшафту. Цэнтр адпачынку і міжнар. турызму, месца правядзення фестываляў.