1. Рэзка змяніцца, стаць зусім іншым. Быццам ніхто пра яго, даваеннага, паганага слова сказаць не мог, а прыйшлі немцы — перарадзіўся чалавек.Быкаў.Можна дапусціць, што на вайне чалавек перарадзіўся, стаў лепшым, але з апавядання гэтага не відаць.«ЛіМ».
2. Страціць свае папярэднія каштоўныя якасці, уласцівасці; вырадзіцца. Пшаніца перарадзілася. □ [Папас Ігнатавіч:] — Здавалася б, ненатуральна, свойская яблыня не можа перарадзіцца, а вось жа перарадзілася.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разжало́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
Разм. Выклікаць пачуццё жалю, жальбы. — Што гэта вы, Аня! А то вы і мяне разжалобіце, чаго добрага — жартам сказала Саша, а ў самой дрыжэлі губы і голас ненатуральна звінеў.Шамякін.[Вера:] — То бывала, хоць вяроўкі з яго [Пятра] ві, а то і гаворыцца не даўся: Можа б вы там, старшынька, закінулі слоўца. Скажэце, што хеарэю і аб ім смуткую. Разжалобце сэрца.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Maníerf -, -en
1) мане́ра, ме́тад, спо́саб;
j-n auf éine gúte ~ lóswerden* такто́ўна адвяза́цца [адчапі́цца] ад каго́-н.;
das ist álles ~! гэ́та ўсё ненатура́льна [шту́чна]!
2) мане́ры, паво́дзіны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
перайгра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Сыграць што‑н. паўторна, яшчэ раз. Перайграць нанава эцюд.
2. Сыграць усё, многае. Баяніст, чарнавокі хлопец, слесар суседняй МТС, перайграў бадай усе любімыя песні і танцы.Паслядовіч.Мы перайгралі амаль усе вадэвілі А. П. Чэхава: «Юбілей», «Мядзведзь», «Прапанова», «Хірургія».Сяргейчык.
3.без дап.Разм. Сыграць ненатуральна якую‑н. ролю на сцэне, у кіно і пад. Артыст страціў пачуццё меры і перайграў.
4.Разм. Памяняць якое‑н. рашэнне, пастанову; зрабіць інакш, па-свойму. [Гаруноў:] — Ладна, Аксён, перайграйце план асушэння — на кароўнік.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рак1, ‑а, м.
Беспазваночная, накрытая панцырам прэснаводная жывёліна класа ракападобных з вялікімі клюшнямі каля галавы і брушкам, якое звычайна называюць шыйкай. Акрамя рыбы, у рэчцы было багата ракаў.Лынькоў.Налавілі рыбы, ракаў, Павячэралі са смакам.Нядзведскі.На бязрыб’і і рак рыба.Прымаўка.
•••
Калі рак свісне — невядома калі або ніколі.
Пазнаць, дзе ракі зімуюцьгл. пазнаць.
Паказаць, дзе ракі зімуюцьгл. паказаць.
рак2, ‑а, м.
1. Злаякасная пухліна знешніх або ўнутраных органаў чалавека або жывёлы. Рак страўніка. Рак скуры.
2. Хвароба раслін, пры якой ненатуральна разрастаюцца тканкі, утвараючы нарасці рознай формы і кансістэнцыі. Рак бульбы. Каранёвы рак пладовых дрэў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nature
[ˈneɪtʃər]
n.
1) прыро́да f.
2) нату́ра f., інсты́нкт -у m.
against nature — ненатура́льна, ненарма́льна
3) рэчаі́снасьць, сапра́ўднасьць, рэа́льнасьць f.
true to nature — зго́дна з рэчаі́снасьцю
4) хара́ктар -у m., нату́ра f.; уласьці́васьць f.
She is a gentle nature — Яна́ ма́е лаго́дны хара́ктар
good nature — дабраду́шнасьць, сардэ́чнасьць, лаго́днасьць f.
5) гату́нак -ку m.
by nature — па прыро́дзе (нату́ры, хара́ктары)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
affected
I[əˈfektɪd]
adj.
1) кра́нуты, закра́нуты
2) Med. пашко́джаны (хваро́бай)
3) усхвалява́ны, узру́шаны; схі́льны, настро́ены
to be well affected towards — быць прыхі́льна настро́еным да каго́-чаго́
II[əˈfektɪd]
adj.
1) удава́ны, ненатура́льны, шту́чны
an affected manner — крыўля́ньне n., мане́рнасьць f.
an affected tone of voice — ненатура́льны тон го́ласу
2) які́ трыма́ецца ненатура́льна
He is too affected — Ён зана́дта ненатура́льны, шту́чны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
сту́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да стукнуць (у 1–3 знач.).
2. Рабіць стук, шум пры ўдарах, штуршках; удараць са стукам. На дварэ стараставай сядзібы шорхаў гэбель, шыпела піла, стукалі малаткі.Самуйлёнак.Гаспадыня вынесла ў сенцы талеркі, графінчык, нешта рабіла там, тупала, стукала посудам.Арабей./ Пра механізмы і іх часткі. Ля клуба стукаў рухавік.Пташнікаў.У .. цішыні неяк ненатуральна гучна стукаюць ходзікі — нібы падкрэсліваюць імклівасць кожнай хвіліны.Шыловіч./ Пра аўтаматычную зброю. Гранаты рваліся бесперастанку раз за разам, і дробна стукалі аўтаматы.Чорны./ Пра сэрца, пульсуючую кроў. Ад бегу і шпаркай хады шчокі .. [Макаркі] разгарэліся, як мак, і сэрца стукала моцна і часта.Колас.//безас. Пра адчуванне шуму, штуршкоў, удараў (у галаве, вушах і пад.) пры моцна пульсуючай крыві. У скронях стукала, як малаткамі.Лобан.
3. Удараць (у дзверы, акно і пад.), стукам выказваць просьбу ўпусціць куды‑н. Ціток стукаў у бляшаны верх кабіны і прасіўся: — Дай ногі выпрастаць. Ды перакусім.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)