Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сады́зм, ‑у, м.
1. Палавая ненармальнасць, якая праяўляецца ў жаданні мучыць асобу другога полу, каб задаволіць сваё палавое пачуццё.
2.перан. Заўзятая цяга да жорсткасці, катаванняў; задавальненне ад чужых пакут. Ён, вядома, бязлітасны, гэты мужык [Клопікаў]. Ён наводзіць жах на турэмных насельнікаў сваім садызмам.Лынькоў.
[Ад імя французскага пісьменніка 18 ст. маркіза дэ Сад.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zboczenie
н.
1. адхіленне; анамалія;
zboczenie od tematu — адхіленне (адыход) ад тэмы;
zboczenie magnetyczne — магнітная анамалія;
2.ненармальнасць; адхіленне; паталогія;
zboczenie płciowe — палавая ненармальнасць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
вампіры́зм
(ад вампір)
рэдкая палавая ненармальнасць, якая вызначаецца спалучэннем садызму і фетышызму, калі фетышам з’яўляецца кроў партнёра.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
псіхо́з, ‑у, м.
Хваравіты стан, звязаны з пашкоджаннем галаўнога мозга. //Разм.Ненармальнасць, дзівацтва ў псіхіцы таго або іншага чалавека. Гэтыя .. [Тамарыны] заляцанні, званкі на дом, запрашэнні давялі Галіну да хваробы, бо рэўнасць яе набыла паталагічны характар, стала псіхозам.Шамякін.// Моцнае псіхічнае ўздзеянне якіх‑н. з’яў, падзей і пад., якія выклікаюць страх, нервуюць. Ваенны псіхоз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
некрафілі́я
(ад гр. nekros = мёртвы + phileo = люблю)
палавая ненармальнасць, сексуальная цяга да трупаў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
эксгібіцыяні́зм
(ад лац. exhibitio = выстаўленне)
1) палавая ненармальнасць, якая праяўляецца ў публічным выстаўленні палавых органаў з мэтай палавога задавальнення;
2) празмерная схільнасць да самарэкламы, самалюбавання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
анама́лія
(гр. anomalia = няроўнасць)
адхіленне ад нармальнага, агульнапрынятага, ненармальнасць (напр. а. ў развіцці арганізма);
магнітная а. — адхіленне магнітнай стрэлкі пад уплывам скрытых у зямлі пакладаў жалеза.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АНАМА́ЛІЯ (грэч. anōmalia),
1) адхіленне ад нормы, ад агульнай заканамернасці, ненармальнасць.
2) У біялогіі і медыцыне — адхіленне ў будове ці функцыях асобнага органа або ўсяго арганізма, абумоўленае парушэннямі яго эмбрыянальнага развіцця. Могуць быць звязаны з ускладненай спадчыннасцю, пашкоджаннем зародка пад уплывам мех., інфекц., таксікагенных, радыяцыйных і інш. фактараў. Напр., шасціпальцасць, парок сэрца, заечая губа, альбінізм, гемафілія. Крайняя форма анамаліі — пачварнасць.
3) У метэаралогіі — адхіленне велічыні пэўнага метэаралагічнага элемента ў пэўным месцы ад нормы. Адрозніваюць адхіленне ад шматгадовай сярэдняй велічыні (напр., сярэдняй т-ры месяца за асобны год) і шматгадовай сярэдняй велічыні таго ж элемента для ўсяго шыротнага круга, дзе знаходзіцца гэтае месца (напр., для 55°паўн. ш.). Размеркаванне анамаліі вывучаецца з дапамогай картаў ізанамал (лініі, што злучаюць пункты з аднолькавымі велічынямі). Анамаліі бываюць адмоўныя, калі велічыня меншая за сярэднюю шматгадовую, і дадатныя, калі велічыня большая. На Беларусі (Мінск) адмоўная анамалія сярэднямесячнай т-ры паветра 6,3 °C, дадатная 5,5 °C. Асабліва вял. тэмпературныя анамаліі ўласцівы мацерыкам Паўн. паўшар’я (напр., зімой у Верхаянску адмоўная анамалія складае 26 °C, у Паўн. Амерыцы — 16 °C).