trifling [ˈtraɪflɪŋ] adj. fml нязна́чны, малава́ртасны; дро́бязны; нява́жны;

a trifling ailment лёгкае недамага́нне;

This is no trifling matter. Гэтая справа – не дробязь.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nbehagen n -s

1) няёмкасць, непрые́мнае адчува́нне

2) недамага́нне, сла́басць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

nwohlsein n -s недамага́нне, нядобрае адчува́нне (часцей у час менструацыі)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Прыві́лянедамаганне’ (маст., Хромч., дыс.). Няясна. Магчыма, звязана, з вілі́ць ’зварочваць з прамога шляху, зварочваць убок’; перан. ’крывіць душой’ (гл.) з семантычным зрухам, апошняе Карскі (Труды, 394) звязваў з літ. vylióti ’падманваць, заманьваць, спакушаць’, vỹlius ’падман, хлусня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГАДЗЮ́КА ЗВЫЧА́ЙНАЯ (Vipera berus),

ядавітая змяя сям. гадзюкавых, атр. лускаватых. Пашырана ў Паўн. Еўразіі і Сярэдняй Еўропе. Насяляе лясную і лесастэпавую зоны, пераважна мяшаныя лясы з палянамі і добрым травастоем, узлескі, высечкі, зарослыя горы, балоты, берагі рэк і азёр. Часта трапляецца ў агародах, радзей на лугах, у сухіх хваёвых барах і ельніках-зеленамошніках. На Беларусі — усюды. Аселая.

Даўж. да 85 см, самкі даўжэйшыя за самцоў. Уздоўж спіны цёмная зігзагападобная паласа. Зверху тулава шэрае, чырвона-бурае, чорнае; бруха шэрае, бурае, чорнае, зрэдку плямістае. На галаве іксападобны малюнак. Кончык хваста жаўтаваты або чырванавата-аранжавы. На верхняй сківіцы 1—2 ядавітыя зубы. Корміцца мышамі, палёўкамі, жабамі, яшчаркамі, птушанятамі, моладзь — беспазваночнымі. Палюе пераважна ўначы. Яйцажывародная. Укус балючы, выклікае працяглае недамаганне. Аб’ект адлову для атрымання змяінага яду.

Гадзюка звычайная (знізу чорная форма).

т. 4, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

загайда́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і заго́йдаць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., звычайна безас. каго-што.

Гайданнем выклікаць недамаганне, моташнасць. Загайдала ў аўтобусе. Мяне загайдала ў самалёце.

загайда́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і заго́йдаць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць гайдаць, гойдаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахме́лле, ‑я, н.

1. Дрэннае самаадчуванне, недамаганне, выкліканае моцнай выпіўкай напярэдадні. Вавёрка Дзіка выклікае. З’явіўся той, стаіць і галавы не паднімае, — З пахмелля дужа важкая яна. Корбан. П’янаму ўсё лёгка. Але цяжкае пахмелле... Навуменка.

2. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пахмяляцца — пахмяліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЖОЎЦЕКАМЯНЁВАЯ ХВАРО́БА,

захворванне, абумоўленае ўтварэннем камянёў у жоўцевым пузыры і (або) жоўцевых пратоках. Частата ўтварэння жоўцевых камянёў павялічваецца з узростам і дасягае 50% у жанчын старэй за 80 гадоў. У мужчын жоўцевыя камяні трапляюцца ў 3—5 разоў радзей, у дзяцей — вельмі рэдка. Асн. прычыны ўзнікнення Ж.х.: застой жоўці, запаленне жоўцевага пузыра і жоўцевых шляхоў, змяненне хім. саставу жоўці ў сувязі з парушэннямі абмену рэчываў (спадчынная схільнасць). Жоўцевыя камяні (халеліты) — цвёрдыя ўтварэнні, колькасць якіх можа складаць ад аднаго да некалькіх тысяч, велічыня — да некалькіх сантыметраў у дыяметры, Маса — да 30 г і болей. Асн. праяўленне захворвання — болі ў правым падрабрынні, якія ўзнікаюць пасля ежы, асабліва вострай або тлустай. Часта назіраюцца слабасць, недамаганне, раздражняльнасць, горкая адрыжка, няўстойлівы стул. Ускладненні Ж.х.: флегмона, гангрэна, вадзянка, эмпіема і перфарацыя жоўцевага пузыра, жоўцевы перытаніт, самаадвольны жоўцевы свішч. Лячэнне тэрапеўтычнае, бальнеалагічнае, хірургічнае.

т. 6, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Даляга́ць ’балець, турбаваць, непакоіць, мучыць’ (пра арганізм) (зэльв., Сцяц.). Ужываецца толькі ў 3 ас. Бясспрэчнае запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dolegać ’тс’. Да польск. дзеяслова гл. коратка ў Брукнера, 292 (пад lec). Параўн. ст.-бел. долегливостьнедамаганне’ (< польск. dolegliwość; гл. Булыка, Запазыч., 99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АНГІ́НА (лац. angina літар. ўдушша),

вострая інфекцыйная хвароба з запаленнем міндалін, пераважна паднябенных. Узбуджальнік ангіны — звычайна гемалітычны стрэптакок; перадаецца хвароба праз кантакты з хворым, праз ежу і пітво. Ангіна можа быць сімптомам некаторых інфекц. захворванняў (дыфтэрыя, шкарлятына, адзёр), пры хваробах крыві і крывятворных органаў. Захворванню спрыяе агульнае і мясц. ахаладжэнне арганізма. Бывае катаральная (пачырваненне, прыпухласць слізістай абалонкі міндалін), лакунарная (у лакунах — паглыбленнях міндалін з’яўляецца фібрынозны налёт, які выступае на паверхні міндаліны ў выглядзе белых, шэрых палосаў), фалікулярная (нагнаенне лімфозных фалікул, што выступаюць пад слізістай абалонкай у выглядзе буйных жоўтых кропак), флегманозная (запаленне тканак вакол міндаліны, каляміндалінавы абсцэс). Асн. сімптомы ангіны: боль у горле, недамаганне, павышаная тэмпература (38—40°). Працягласць хваробы — 4—7 дзён. Ускладненні: рэўматызм, энда-, міякардыт, нефрыт. Лячэнне ангіны: пасцельны рэжым, цёплая, негустая ежа, сагравальныя кампрэсы, павязкі на шыю, паласканне горла (1—2%-ным растворам борнай к-ты, растворам марганцавакіслага калію, кухоннай солі), гарачкапаніжальныя (аспірын), сульфаніламіды, антыбіётыкі (пры цяжкім стане). Пры абсцэсах неабходна іх ускрыццё.

В.​А.​Быстрэнін.

т. 1, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)