род жукоў сям. плывунцоў. 82 віды. Жывуць у стаячых або з павольным цячэннем водах сажалак, рачных затокаў, лясных рэк і ручаёў, часовых вадаёмаў. На Беларусі 9 відаў. Часцей трапляюцца глейнік плямагруды (Rh. notatus), глейнік чарнабрухі (Rh. suturellus) і глейнік жаўтабрухі (Rh. exoletus). Глейнік невядомы (Rh. incognitus) занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. 7—14 мм. Цела круглаватае, злёгку пукатае. Пярэдняспінка жоўтая, зрэдку з чорнай плямай пасярэдзіне. Надкрылы жоўтыя са шматлікімі чорнымі крапінкамі. Лічынкі з падоўжаным целам, рухомыя. Кукалкі развіваюцца на сушы. Дарослыя і лічынкі драпежнікі. Пры масавым размнажэнні шкодзяць рыбнай гаспадарцы. Адначасова карысныя — знішчаюць лічынак і кукалак камароў.
Разм. Адпомсціць, адплаціць за нанесеную каму‑н. крыўду. [Аўгіню] цешыла толькі думка аб тым, што нехта невядомы папомсціўся за Кандрата, і яго не злавілі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пралы́сіць, ‑лышу, ‑лысіш, ‑лысіць; зак., што.
Ачысціць, пазбавіць покрыва ўчастак чаго‑н. Невядомы чалавек некалі пралысіў лапіну на кары і выразаў: «Тут пахаваны партызан Віктар Антонаў. 1943 год».Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1) невядо́мы -ага m., невядо́мая f. (пра асо́бу); невядо́мае n. (пра рэч)
2) Math. невядо́мае n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
фізкульту́рнік, ‑а, м.
1. Той, хто сістэматычна або прафесіянальна займаецца фізкультурай; спартсмен. Тады гэта быў нікому яшчэ невядомы фізкультурнік, які рабіў першыя крокі ў спорце.Васілёнак.
2.Разм. Выкладчык фізкультуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жывагло́т, ‑а, М ‑лоце, м.
Разм. Драпежнік, які глытае здабычу жыўцом. //перан. Пра сквапнага, бязлітаснага прыгнятальніка. Жыў спакойна цэлы век Невядомы чалавек. Жыў багатым жываглотам, Працаваць не меў ахвоты.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчо́ўканне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. шчоўкаць — шчоўкнуць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Недзе на ўскраіне сядзібы пачулася няўпэўненае шчоўканне салаўя.Стаховіч.Пачуўшы шчоўканне затвора, невядомы рэзка спыніўся і ўзняў рукі.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тае́мны ’тайны, скрыты, невядомы; непрыкметны; загадкавы’ (Нас., ТСБМ, Ласт., Стан.), таёмный ’тс’ (Бяльк.), ст.-бел.таемный ’тс’ (КГС), таёмный ’тс’ (XV ст., Карскі 2–3, 233). Укр.тає́мний ’таемны’, польск.tajemny ’таемны, сакрэтны; невядомы’, чэш.tajemný ’тс’, славац.tajomný ’таемны, сакрэтны’. Паводле Карскага (Труды, 314), з польск.tajemny ’тс’, якое Атрэмбскі (SOc, 19, 455–456) лічыў вынікам кантамінацыі старога дзеепрыметніка *tajemъ (гл. таім) і прыметніка *tajьnъ (гл. тайны) і агульнай заходнеславянскай інавацыяй. Гл. таксама Басай-Сяткоўскі, Słownik, 388.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕЗГАСПАДА́РНАЯ МАЁМАСЦЬ,
у цывільным праве маёмасць, у якой няма ўласніка (гаспадара) або ён невядомы. Згодна з бел. заканадаўствам безгаспадарная маёмасць паступае ва ўласнасць дзяржавы паводле рашэння суда, якое выносіцца па заяве фін. органа. Парадак выяўлення і ўліку безгаспадарнай маёмасці вызначаецца Мін-вам фінансаў Рэспублікі Беларусь.