Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
тры́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., начым.
Разм.Неакуратна або няўмела іграць на якім‑н. музычным інструменце. [Каця:] — Алёша — сапраўдны чалавек... А ты [Рая], ты заводзіш шуры-муры з гэтым старым смаўжом... толькі праз тое, што ён умее трынкаць на гэтым тваім паламаным раялі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зваліць, паваліць усіх, многіх або ўсё, многае. Пазвальваць людзей з ног. Вецер пазвальваў слупы.// Спілаваць, ссячы ўсё, многае. Пазвальваць сосны.
2. Скінуць адкуль‑н. усё, многае. Пазвальваць сена з вазоў.
3.Неакуратна зваліць, скідаць усё, многае. Пазвальваць рэчы ў кучу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пурзго́ліцца ’боўтацца ў місцы з ежай’ (мядз., Нар. словатв.), пурзоліцца экспр. ’неахвотна есці; пэцкацца’; перан. ’дурэць’ (мядз., брасл., паст., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, параўн. пу́ргаць ’сёрбаць’, рус.смал.пу́рзацца ’марудна і неакуратна есці’, пурзоніцца ’тс’. Грынавяцкене (Сл. ПЗБ) лічыць запазычаным з літ.purzlóti, burzlóti ’тс’, што цяжка давесці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ско́ры, -ая, -ае.
1. Які адбываецца з вялікай скорасцю, у кароткі прамежак часу; які мае вялікую скорасць.
С. ход.
С. цягнік.
Скоры (наз.) прыбывае да першай платформы.
Скора (прысл.) ідзе.
2.перан. Здольны хутка працаваць, дзейнічаць; схільны спяшацца (разм.).
С. ў рабоце.
Да стала — с., а на сенажаць — хворы (прыказка).
3. Які адбываецца ў кароткі час, тэрмін.
С. ад’езд.
4. Які павінен адбыцца хутка.
Да скорага спаткання!
◊
На скорую руку (зрабіць што-н.; разм.) — хутка і неакуратна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Гламава́ты ’прыдуркаваты’ (Шат.). Няяснае слова Можа, звязана з групай слоў, якія Слаўскі (1, 281) прыводзіць для польск.glamać ’чмякаць у час яды, неакуратна есці’ (серб.-харв.glamàzati ’багата і не да ладу гаварыць; абдурваць і да т. п.’) і якія ён лічыць гукапераймальнымі. Няпэўна. Параўн. яшчэ гламазда́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абску́баныіабску́бены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад абскубці.
2.узнач.прым.Неакуратна, дзе-нідзе з пропускамі паскубены. Валасы яе былі як абскубаныя і пасмамі прылягалі да ілба і шчок.Вітка.Стажок парадкам абскубаны — стаіць блізка ля дарогі.Навуменка.//перан. Пра абшарпанага, абдзёртага ў бойцы чалавека. [Цярэшка:] — Эх і ўрэжу ж гэтаму абскубанаму афіцэрыку.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бэ́рсаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Разм.
1. Блытаць, заблытваць. Шукаючы травы, бо лугавіна ж голая, як бубен, каровы раз-пораз лезуць у жыта, бэрсаюць авёс, а пан злуе і ганяецца за мною.Бажко.
2. Няўмела або неакуратна вязаць, абвязваць што-н; плесці. — От не ўмешваліся б лепей, тата, не ў сваё. Бэрсаеце сетку, ну і бэрсайце.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрэ́мзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Пакрыць рознымі штрыхамі, неакуратна, невыразна спісаць, счыркаць. Вунь колькі ўжо старонак у сшытку скрэмзаў, а канца не відно!Шыловіч.
2. Закрэсліць у многіх месцах, зрабіць многа паправак, дапісванняў. На яго думку, артыкул быў напісаны востра, дасціпна, але калі я ўзяўся чытаць, дык рука мая мімаволі скрэмзала кожны сказ.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)