1. Даць каму‑н. месца для жылля; усяліць. Пасяліць студэнтаў у інтэрнат. Пасяліць сям’ю ў новым доме. □ — Людзей у нас поўна. Але вы не бойцеся, я вас пасялю ўдвух у трэці пакой. Мы яго наўсяківыпадак трымаем у рэзерве.Сабаленка.
2.перан. Выклікаць (якое‑н. пачуццё, адчуванне і пад.). Цяпер Веру быццам падмянілі. Сяброўкі таксама прыціхлі. Гора Веры пасяліла ў майстэрні сумную цішыню.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
odwód, ~odu
odw|ód
м. запас, рэзерв;
w ~odzie — наўсяківыпадак, у запас;
ma argument w ~odzie — у яго ёсць (ён мае) аргумент у запасе
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
рэзе́рв
(фр. réserve, ад лац. reservare = захоўваць, зберагаць)
1) запас чаго-н.наўсяківыпадак;
2) крыніца, адкуль бяруцца новыя сродкі, сілы;
3) частка войск, якая захоўваецца да пэўнага часу і ўводзіцца ў дзеянне па меры змен у баявой абстаноўцы;
4) састаў ваеннаабавязаных, якія прызываюцца ў армію па мабілізацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
safe2[seɪf]adj.
1. бяспе́чны;
keep smth. safe захо́ўваць што-н. у бяспе́чным ме́сцы;
He’s now safe from danger. Яму цяпер не пагражае небяспека.
2. цэ́лы, непашко́джаны
3. ве́рны, надзе́йны
♦
in safe hands у надзе́йных рука́х;
on the safe sideнаўся́ківы́падак; для бо́льшай на дзе́йнасці;
play (it) safe асцяро́жна пазбяга́ць ры́зыкі;
safe and sound жывы́ -здаро́вы;
we are safe as housesBrE мы тут як за мурава́най сцяно́й
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
1. Вызначыць якой‑н. мерай велічыню чаго‑н. Змераць тэмпературу. □ Вадзік узяў вясло, наўсяківыпадак змераў глыбіню возера.Гамолка.Дарогі, цёмныя дарогі! Вы так маўклівы, вы так строгі! Хто вас аблічыць? Хто вас змерыць?Колас.Думак народных сягоння не змераць, Шчырых пачуццяў нічым не абняць.Глебка.
2.(успалучэннізназоўнікамі «поглядам», «позіркам», «вокам» і пад.). Прыкінуць, вызначыць на вока велічыню, памеры чаго‑н. Вокам змералі салдаты, Ці далёка да сяла.Калачынскі.// Агледзець з галавы да ног, вызначаючы што‑н. ці выяўляючы якое‑н. пачуццё (звычайна пагарду, гнеў, абурэнне). Васіль змераў Дразда халодным позіркам і адвярнуўся.Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́мятка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Тое, што служыць напамінкам пра каго‑, што‑н. [Жанчына:] — Хаваю [дакументы]: мала што можа здарыцца. Не хачу, каб Людміла мяне ўпікнула, што не захавала памяткі аб бацьках.Васілевіч.Паміж пустак, балот Беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай, Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт ўцяклі, — Удзірванелы курган векавечны.Купала.//Разм. Успамін, памяць аб кім‑, чым‑н. Курортнікі фатаграфаваліся на памятку аб паўдні, звычайна, гуртам.Хомчанка.Незабудкі, рамонкі, мядункі Ты ірвала на памятку мне.Журба.
2. Кніга або лісток з кароткімі звесткамі пра што‑н., з кароткімі настаўленнямі наўсяківыпадак. Усім камісіям былі раздадзены памяткі. У іх пералічваліся пытанні, на якія трэба звярнуць асаблівую ўвагу пры праверцы.«Звязда».// Запіс таго, аб чым трэба помніць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запа́с, ‑у, м.
1. Тое, што назапашана; пэўная колькасць чаго‑н., прыгатаванага на будучае. Харчовыя запасы. Запасы на зіму. □ Велізарныя запасы хлеба былі звалены на станцыі.Лынькоў.Выходзяць запасы патронаў, Не стала ні кроплі вады.Бачыла.
2.звычайнамн. (запа́сы, ‑аў). Пэўная колькасць чаго‑н., якая ёсць у наяўнасці дзе‑н., у чыім‑н. распараджэнні. Запасы нафты. Запасы вільгаці ў глебе.
3.перан. Колькасць, аб’ём чыіх‑н. ведаў, здольнасцей, пачуццяў. Слоўнікавы запас вучня. Запас ведаў. □ У Макара знаходзяцца і трапныя словы і невычэрпны запас энергіі, выдумкі.Хромчанка.
4.Разм. Лішак тканіны за швом, які пакідаюць навыпадак, калі спатрэбіцца растачыць шво. Сукенка з запасам.// Увогуле лішак чаго‑н., перавышэнне нормы, меры і пад. Адзін з чырвонаармейцаў заўважыў, што катух не шчыльна прылягае да сцяны, паміж сцяной і катухом так каля паўаршына яшчэ запасу.Крапіва.
5. Катэгорыя грамадзян, якія стаяць на воінскім уліку і могуць быць выкарыстаны ў часе вайны. Афіцэр запасу. Перавесці ў запас.
•••
Загнаць запасгл. загнаць.
У запасе — назапашана; ёсць. Дзень у мяне быў у запасе і я вырашыў навесці парадак у сваім жыллі.Ракітны.
У запас; на запас — наўсяківыпадак, на будучае. Шульц меў магчымасць гатаваць некаторую колькасць прадукцыі ў запас.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
alla
1) уве́сь;
vor ~em перш за ўсё;
~es Gúte! усяго́ до́брага!;
in ~er Frühe спазара́нку;
auf ~e Fälleнаўся́ківы́падак;
das Geld ist ~e гро́шы ко́нчыліся
2) ко́жны;
~ und jéder пе́ршы – ле́пшы;
~ e zwei Minúten ко́жныя дзве хвілі́ны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
уся́кімест.опред.
1. вся́кий; ка́ждый;
у. раз адно́ і то́е ж — вся́кий (ка́ждый) раз одно́ и то же;
3. (присущ.с предлогомбез) вся́кий, како́й бы то ни́ было;
без ~кай мэ́ты — без вся́кой (како́й бы то ни́ было) це́ли;
без ~кіх ця́жкасцей — без вся́ких (каки́х бы то ни́ было) тру́дностей;
4.в знач. сущ. вся́кий; ка́ждый;
не ўся́кі так змо́жа зрабі́ць — не вся́кий (не ка́ждый) так смо́жет сде́лать;
◊ без ~кага ўсяго́ — без вся́ких, безо вся́кого основа́ния;
ва ўся́кім ра́зе — во вся́ком слу́чае;
наўся́ківы́падак — на вся́кий слу́чай;
ва ўся́кім вы́падку — во вся́ком слу́чае;
~кая ўся́чына — вся́кая вся́чина;
на ўся́кае хаце́нне ёсць цярпе́нне — посл.на вся́кое хоте́ние есть терпе́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ушы́цца1, ушыецца; зак.
1. Звузіцца, укараціцца пасля шыцця.
2. Прышыцца, прымацавацца пры дапамозе шыцця. Нязграбна ўшыўся рукаў.
ушы́цца2, ушыюся, ушыешся, ушыецца; зак.
Разм.
1. З цяжкасцю пранікнуць, уціснуцца куды‑н. Быў на гэтай вечарынцы і я. Ушыўся ў сенцах у натоўп большых, і мяне ледзь не на спінах перанеслі цераз парог.Кулакоўскі.Мы з Санькам таксама разам з усімі за сталом. Глыжка побач з бацькам ушыўся і вельмі гэтаму рады.Сяркоў.Мікодым не на жарт спалохаўся. Хацеў як ушыцца ў грамаду, каб ніхто яго не бачыў, каб не кідацца ў вочы пану каменданту.Сабаленка.// Залезці, схавацца ў чым‑н. [Міша] заўважыў у далёкім куце стадолы салому, ушыўся ў яе так, што яго зусім не відаць стала, і адразу спакойна заснуў.Чорны.Не раздумваючы больш ні секунды, .. [Крамнёў] зноў ухапіўся за стропы, напружыў апошнія сілы і мякка, нібы ў пярыну, ушыўся ў халодны вільготны мох.Шашкоў.//перан. Маскіруючы свае погляды, намеры, пралезці ў які‑н. калектыў, асяроддзе. [Галенчык:] — І Апенька паверыў кулацкаму сынку, паверыў! І памог ушыцца ў камуну!Мележ.
2. З’асяродзіцца, сканцэнтраваць увагу на чым‑н. [Камендант] зноў ушыўся ў свае паперы, да таго нецікавым яму быў гэты хлопец, якога і выклікаў ён проста так, наўсяківыпадак.Лынькоў.
•••
Ушыцца (убрацца, пусціцца) у сабачую скуру — страціць сумленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)