Разм. Нарадзіць. На нашу гаману збегліся даглядчыкі і даяркі, дапытваючыся, што здарылася. А тое, кажу, што маладзіца абрадзілася.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗЕЛЯЗЕ́Й (Віктар Адамавіч) (8.6.1881, Мінск — пасля 1951),
удзельнік бел.нац. руху пач. 20 ст. З 1903 адзін з кіраўнікоў арг-цыі Бел.сацыяліст. грамады (БСГ) у Мінску (парт.псеўд. Кузьма), на яго кватэры адбыўся 2-і з’езд БСГ (студз. 1906). Працаваў бібліятэкарам б-кі імя Пушкіна. У пач. 1908 арыштаваны, пры вобысках знойдзены нелегальная л-ра, фальшывы пашпарт, пячатка БСГ. У кастр. 1909 засуджаны Віленскай суд. палатай і ў студз. 1910 сасланы ў Кірэенскі пав. Іркуцкай губ. З Сібіры дасылаў лісты ў «Нашу ніву». У 1920-я г. працаваў у Інбелкульце. У 1926 на пасяджэнні секцыі рэв. руху выступіў з дакладам «Утварэнне і праца БСГ». У 1951 жыў у Ратамцы пад Мінскам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
particularly[pəˈtɪkjələli]adv. асаблі́ва;
We are hoping to expand our business, particularly in Europe. Мы спадзяёмся пашырыць нашу камерцыйную дзейнасць, асабліва ў Еўропе.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
пасіраці́ць, ‑рачу, ‑роціш, ‑роціць; зак., каго.
Зрабіць сіротамі ўсіх, многіх. [Вораг] спапяліў нашы вёскі, пасіраціў нашых дзяцей, заліў нашу зямлю крывёю і слязамі нашага народа.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спатне́ласць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць і стан спатнелага. — Мо хто за вамі гнаўся? — зірнуўшы на нашу спатнеласць, пытала цётка Арына і расшпільвала Алесеў пінжак.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарэ́ліца, ‑ы, ж.
Нар.-паэт. Гарэлка 2. Піце гарэліцу, госцейкі, піце, Слаўную Ганначку нашу любіце. Першай з брыгадай яна ўставала, Першай на поле ішла, працавала.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВО́ЛКАЎ (Сяргей Анатолевіч) (н. 18.3.1942, Мінск),
бел. мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1989).Сын А.В.Волкава, унук В.В.Волкава. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1962), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі. Аўтар станковых серый «Спартыўныя суддзі» (1971), «Працоўны Мінск» (1977), «Армейскія будні» (1979), «Абаронцы роднай зямлі» (1980, 1984), «Начныя палёты» (1982), «Будучыя алімпійцы» (1988) і інш. Аформіў кнігі «Палескія рабінзоны» Я.Маўра (1981), «Спех — курам на смех» Э.Валасевіча, «Пра нашу Дашу» П.Кавалёва, «Беларускія народныя загадкі» (усе 1982), «На двары Алімпіяда» Э.Агняцвет, «Дзед і ўнучка» М.Маляўкі, «Кыонг і яго сябры» У.Карызны (усе 1984), «Казкі дзяцей Беларусі» (1995).
Стварыў больш за 100 плакатаў, серыі сяброўскіх шаржаў.
С.Волкаў. Ілюстрацыя да кнігі «Казкі дзяцей Беларусі». 1995.