Які мае адносіны да яблыка, уласцівы яму. Яблычнае семя. Яблычны пах. □ [Анісім Маркавіч:] А то зайшоў я ў адну хату... Печанымі яблыкамі пахне.. Я паздароўкаўся, пасядзеў крыху, нанюхаўся гэтага яблычнага духу.Кулакоўскі.// Прыгатаваны з яблыкаў, з яблыкамі. Яблычны сок. Яблычная начынка. Яблычны пірог.
•••
Яблычная кіслатагл. кіслата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
stuffing[ˈstʌfɪŋ]n.
1. фарш, начы́нка
2. набі́ўка (падушкі)
♦
knock/beat/take the stuffing out of smb. вы́біць пы́ху з каго́-н., паста́віць каго́-н. на ме́сца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
dressing
[ˈdresɪŋ]
n.
1) падлі́ўка, прыпра́ва f., сос -у m.
2) начы́нкаf. (для індыка́, ку́рыцы)
3) бінты́, ле́кі для перавя́зкі ра́ны
4) угнае́ньне n.
5) адзява́ньне, апрана́ньне n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВЫБУХО́ВЫЯ РЭ́ЧЫВЫ,
асобныя хім. злучэнні ці сумесі, здольныя пры знешнім уздзеянні (награванне, удар, трэнне і інш.) да хуткай самараспаўсюджвальнай хім. рэакцыі з утварэннем газу і выдзяленнем вял. колькасці цеплыні. Да выбуховых рэчываў адносяцца пераважна нітразлучэнні (трынітраталуол, гексаген, актаген, тэтрыл, нітрагліцэрына, нітраты цэлюлозы і інш.) і солі неарган. кіслот (нітрат амонію, перхларат амонію, азід свінцу). Выкарыстоўваюць сумесі выбуховых рэчываў аднаго з адным ці з гаручымі рэчывамі (гл.Аманіты, Дынаміты, Дынамоны, Порахі). Выбуховыя рэчывы небяспечныя ў абыходжанні. Пры іх захоўванні, транспарціроўцы і выкарыстанні неабходны спец. меры засцярогі.
Хім. рэакцыя, якая ўзнікае ў абмежаваным аб’ёме выбуховых рэчываў, распаўсюджваецца па яго масе ў рэжыме дэтанацыі ці гарэння. Па выбуховых уласцівасцях (умовах пераходу гарэння ў дэтанацыю) і абумоўленых імі галінах выкарыстання выбуховыя рэчывы падзяляюць на ініцыіруючыя (першасныя), брызантныя (другасныя) і порахі (кідальныя). Ініцыіруючыя выбуховыя рэчывы лёгка загараюцца, гарэнне хутка пераходзіць у дэтанацыю пры атм. ціску. Выкарыстоўваюць для ўзбуджэння выбуховага пераўтварэння інш. выбуховых рэчываў. Брызантныя выбуховыя рэчывы больш інертныя, іх гарэнне можа перайсці ў дэтанацыю толькі пры наяўнасці трывалай абалонкі ці вял. колькасці рэчыва. Выкарыстоўваюцца для прамысл. выбуховых работ, як начынка боепрыпасаў і інш. Порахі пры гарэнні не дэтануюць нават пры высокім (сотні МПа) ціску. Выкарыстоўваюць у ствольнай зброі, як цвёрдае ракетнае паліва.