судна з ядзернай энергетычнай устаноўкай, прызначанае для плавання сярод ільдоў і падтрымкі навігацыі ў замярзальных басейнах.
Першы атамны ледакол «Ленін» пабудаваны ў СССР (1959), водазмяшчэнне 16 тыс.т, магутнасць 32,4 МВт, скорасць ходу па чыстай вадзе 33 км/гадз, у лёдзе таўшчынёй 2,5 м — 3,7 км/гадз. Ядзерная энергет. ўстаноўка з 3 вода-вадзянымі рэактарамі на уране. Водажалезная біял. ахова засцерагае ад радыеактыўнага выпрамянення. Кіраванне дыстанцыйнае. Атамны ледакол «Арктыка» (водазмяшчэнне 23 тыс.т, магутнасць 55 МВт) у 1977 дасягнуў Паўн. полюса. Аднатыпныя Атамныя ледаколы «Сібір» (1978) і «Расія» (1985).
Атамны ледакол «Арктыка»: асноўныя пазіцыі пры наступленні ледакола на льды (схемы): 1 — напаўзанне на льдзіну; 2 — працісканне; 3 — наступнае напаўзанне.Да арт.Атамны ледакол. Схема энергетычнай устаноўкі і размяшчэння яе асноўных агрэгатаў на ледаколе «Арктыка»: 1 — дыферэнтная цыстэрна; 2 — аддзяленне грабных электрарухавікоў; 3 — кармавая электрастанцыя; 4 — памяшканне атамнай параўтваральнай устаноўкі; 5 — аддзяленне галоўных турбагенератараў; 6 — аддзяленне дапаможных механізмаў; 7 — грабныя вінты; 8 — сярэдні электрарухавік; 9 — бартавыя электрарухавікі; 10 — электрашчыт; 11 — электрагенератары; 12 — турбіна; 13 — помпы; 14 — парагенератар; 15 — стабілізатар ціску; 16 — атамны рэактар.
Ско́міць ‘скрыпець’: скоміл чабатамі (ваўк., Рам.). Рэдкая фіксацыя бяссуфікснага дзеяслова ад ском‑ у зыходным (“слыхавым”) значэнні. Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стуз ‘звязка’: стуз кніжак (слонім., ЖНС), ‘бярвенні, сашчэпленыя, звязаныя чым-небудзь’ (Нар. Гом.). Гл. стус, а таксама наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сту́зак, стуза́н ‘грымак’ (ТС). Аналагічна да стусак, стусан з набліжэннем да тузаць, параўн. туза́н, туса́н. Гл. таксама наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таі́м ’патаемна, употайкі’ (Бяльк.). У аснове прасл.*tajemъ, дзеепрыметнік залежнага стану ад таіць (гл. наступнае слова), параўн. таемны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Люз ’невялікі прамежак паміж чым-небудзь’ (брасл., драг., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск.luz ’зазор, шчыліна’. Гл. таксама наступнае слова.