семіна́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.
Назва некаторых спецыяльных сярэдніх навучальных устаноў.
Настаўніцкая с. (для падрыхтоўкі настаўнікаў; уст.). Духоўная с. (для падрыхтоўкі святароў).
|| прым. семіна́рскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
наста́ўніцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да настаўніка (у 1 знач.). Настаўніцкі калектыў. Настаўніцкія кадры. □ Цяпер у Лабановіча ўжо трохі ёсць настаўніцкая практыка. Колас. // Прызначаны для настаўніка. Настаўніцкая газета. □ Я сядзеў на першай парце, якраз насупраць настаўніцкага століка. Хведаровіч.
2. у знач. наз. наста́ўніцкая, ‑ай, ж. Пакой у школе, дзе збіраюцца настаўнікі. Настаўнікі разышліся па класах, .. і Святлана засталася ў настаўніцкай адна. Шахавец.
3. Павучальны. Выціраючы хустачкай пот з твару, [Качура] гаварыў ужо салідным настаўніцкім тонам, выстукваючы алоўкам па стале. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наста́ўніцкі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
наста́ўніцкі |
наста́ўніцкая |
наста́ўніцкае |
наста́ўніцкія |
| Р. |
наста́ўніцкага |
наста́ўніцкай наста́ўніцкае |
наста́ўніцкага |
наста́ўніцкіх |
| Д. |
наста́ўніцкаму |
наста́ўніцкай |
наста́ўніцкаму |
наста́ўніцкім |
| В. |
наста́ўніцкі (неадуш.) наста́ўніцкага (адуш.) |
наста́ўніцкую |
наста́ўніцкае |
наста́ўніцкія (неадуш.) наста́ўніцкіх (адуш.) |
| Т. |
наста́ўніцкім |
наста́ўніцкай наста́ўніцкаю |
наста́ўніцкім |
наста́ўніцкімі |
| М. |
наста́ўніцкім |
наста́ўніцкай |
наста́ўніцкім |
наста́ўніцкіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
семіна́рыя ж. семина́рия;
наста́ўніцкая с. — дорев. учи́тельская семина́рия;
духо́ўная с. — духо́вная семина́рия
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
царко́ўна-наста́ўніцкі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
царко́ўна-наста́ўніцкі |
царко́ўна-наста́ўніцкая |
царко́ўна-наста́ўніцкае |
царко́ўна-наста́ўніцкія |
| Р. |
царко́ўна-наста́ўніцкага |
царко́ўна-наста́ўніцкай царко́ўна-наста́ўніцкае |
царко́ўна-наста́ўніцкага |
царко́ўна-наста́ўніцкіх |
| Д. |
царко́ўна-наста́ўніцкаму |
царко́ўна-наста́ўніцкай |
царко́ўна-наста́ўніцкаму |
царко́ўна-наста́ўніцкім |
| В. |
царко́ўна-наста́ўніцкі (неадуш.) царко́ўна-наста́ўніцкага (адуш.) |
царко́ўна-наста́ўніцкую |
царко́ўна-наста́ўніцкае |
царко́ўна-наста́ўніцкія (неадуш.) царко́ўна-наста́ўніцкіх (адуш.) |
| Т. |
царко́ўна-наста́ўніцкім |
царко́ўна-наста́ўніцкай царко́ўна-наста́ўніцкаю |
царко́ўна-наста́ўніцкім |
царко́ўна-наста́ўніцкімі |
| М. |
царко́ўна-наста́ўніцкім |
царко́ўна-наста́ўніцкай |
царко́ўна-наста́ўніцкім |
царко́ўна-наста́ўніцкіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
недазво́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Забаронены, недапушчальны. Турсевіч дагадваўся, што настаўніцкая моладзь, захапляючыся рэвалюцыйнай пнынню, збіраецца ўпотай для нейкай недазволенай справы. Колас.
2. у знач. наз. недазво́ленае, ‑ага, н. Тое, што недазволена. Лёня адчуваў, што Кастусь гаворыць правільна. Нельга рабіць недазволенае. І ўсё-такі ён паспрабаваў запярэчыць. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАСТА́ЎНІЦКІЯ СЕМІНА́РЫІ,
спецыяльныя пед. навуч. ўстановы ў 19 — пач. 20 ст., якія рыхтавалі настаўнікаў для пач. школ. У іх прымалі асоб, якія скончылі двухкласныя пачатковыя вучылішчы з 5—6-гадовым курсам. Тэрмін навучання 3—5 гадоў. Да 1908 былі толькі мужчынскія Н.с. Выкладаліся багаслоўскія дысцыпліны, рус. мова і л-ра, прыродазнаўства, фізіка, чарчэнне, музыка і спевы, методыка выкладання ў пач. школе і інш. Пры Н.с. дзейнічалі ўзорныя пач. вучылішчы, у якіх семінарысты праходзілі пед. практыку. Першая на Беларусі Віцебская настаўніцкая семінарыя дзейнічала ў 1834—39. У 2-й пал. 19 ст. адкрыты 4 мужчынскія Н.с.: Маладзечанская настаўніцкая семінарыя (першая на тэр. Рас. імперыі), Полацкая (1872), Нясвіжская (1875), Свіслацкая (1876). На пач. 20 ст. адкрыты яшчэ 5 Н.с.: мужчынская ў Рагачове (1909), жаночыя ў Оршы (1911), Барысаве і Гомелі (1915), Бабруйску (1916). У 1-ю сусв. вайну Маладзечанская, Нясвіжская і Свіслацкая Н.с. эвакуіраваны ў Расію. У чэрв. 1917 Н.с. прыраўнаваны да сярэдніх навуч. устаноў (гімназій і рэальных вучылішчаў), пераўтвораны ў навуч. ўстановы змешанага тыпу, пры паступленні адменены ўсе абмежаванні. Уведзена выкладанне замежных моў, сусв. гісторыі, геаграфіі і інш. У 1919 пераўтвораны ў 3-гадовыя пед. курсы, у 1920-я г. — у пед. тэхнікумы.
У.В.Ляхоўскі.
т. 11, с. 201
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКАЯ ПРАГІМНА́ЗІЯ,
няпоўная сярэдняя навуч. ўстанова ў г. Маладзечна ў 1860—64. Уваходзіла ў склад Віленскай навучальнай акругі. Кіраваў прагімназіяй інспектар. Мела 4 класы. Вучэбная праграма была аднолькавай з адпаведнымі класамі гімназій. Выкладаліся: рус. мова і славеснасць, ням. і франц. мовы, гісторыя, матэматыка, фізіка, прыродазнаўства, геаграфія, чыстапісанне, гімнастыка, танцы. Асоб, якія скончылі прагімназію, прымалі ў наступны клас гімназіі без экзаменаў. Рыхтавала таксама настаўнікаў прыходскіх школ. У 1864 зачынена, на яе базе створана Маладзечанская настаўніцкая семінарыя.
Літ.:
Ярушевич А. Молодечно и его учебные заведения. Вильна, 1914.
А.Ф.Самусік.
т. 9, с. 552
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ імя Ф.Скарыны.
Засн. ў 1872 у г. Полацк Віцебскай губ. як Полацкая настаўніцкая семінарыя. У 1918 на базе семінарыі адкрыты пед. курсы, а ў 1924 створаны пед. тэхнікум. З 1936 пед. вучылішча (з 1964 імя Ф.Скарыны). З 1994 пед. каледж. Рыхтуе настаўнікаў пач. класаў, выхавальнікаў дзіцячых дашкольных устаноў, выкладчыкаў замежнай мовы базавай школы, выкладчыкаў музыкі. Спецыяльнасць (2000/01 навуч. г.): педагогіка і методыка пач. навучання; педагогіка і псіхалогія дашкольная; замежная мова; выкладанне музыкі і музычнае выхаванне. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
т. 12, с. 465
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРУ́НЫ,
вёска ў Беларусі, у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Баруны». За 21 км на ПдУ ад Ашмян, 222 км ад Гродна, 20 км ад чыг. ст. Багданаў. 524 ж., 178 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, касцёл.
У мінулым мястэчка Ашмянскага пав., адзін з цэнтраў уніяцтва. У 18 ст. ў Барунах пабудаваны Барунскі манастыр базыльян, пры якім у 1793 адкрыта школа. З 1795 у Рас. імперыі. У 1905 — 229 ж., 294 дзес. зямлі. Дзейнічала Барунская настаўніцкая семінарыя. З 1922 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР. У Вял. Айч. вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, дзейнічала антыфаш. група. Летам 1944 спалены.
т. 2, с. 322
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)