жывёлы, усё жыццё якіх праходзіць у вадзе. Адрозніваюць першаснаводных (напр., рыбы, ракі) і другаснаводных (ластаногія, кіты, сірэны, некат. чарапахі, змеі, жукі, клапы, лёгачныя бруханогія малюскі).
Паводле спосабу жыцця падзяляюцца на водных жывёл, што жывуць на дне (гл. ў арт.Бентас), прымацаваныя да субстрату над дном (перыфітон), у тоўшчы вады, якія не могуць хутка актыўна перамяшчацца (гл. ў арт.Планктон), у тоўшчы вады і актыўна перамяшчаюцца (нектон), на паверхневай плеўцы вады (нейстон). Воднае асяроддзе (амаль у 800 разоў шчыльнейшае за паветранае) дае магчымасць водным жывёлам з празрыстым, студзяністым целам існаваць без трывалага покрыва або шкілетнага апарату, абумоўлівае характэрныя спосабы руху і інш. Толькі водным жывёлам уласціва размнажэнне дзяленнем і пачкаваннем. Дыханне ажыццяўляецца праз спец. вонкавыя нарасці цела — шчэлепы або ўсёй паверхняй цела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
страматалі́ты
(ад гр. stroma, -atos = подсціл + -літ)
карбанатныя нарасці водарасцевага паходжання з пукатай ці няроўнай паверхняй і складанай плойчатай унутранай слаістасцю, якія ўтвараюцца на дне вадаёмаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Кіла́2 ’хвароба крыжакветных раслін, пры якой на карэнні ўтвараюцца нарасці’ (ТС). Гл. кіла1.
Кіла́3 ’проігрыш у картачнай або шахматнай гульні’ (Нас.). Да кіла1. Параўн. надарвацца ва ўскосным значэнні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыле́пак ’патаўшчэнне на нітцы (пры прадзенні)’ (трак., Сл. ПЗБ), прыле́пка ’нітка, якая парвалася пры прадзенні і якую прыпралі зноў’ (свісл., Шатал.), прылёпка ’тс’ (круп., Нар. сл.), сюды ж мн. л. пры́лі́пкі ’бакавыя нарасці ў печаным хлебе’ (навагр., дзятл., Нар. сл., Жыв. сл.), прыле́паш ’нараст на буханцы хлеба’ (швянч., Сл. ПЗБ). Для часткі слоў, з улікам геаграфіі, можна дапусціць запазычанне з літ.príelipas, prìliepa ’патаўшчэнне на нітцы (пры прадзенні)’, príelipas ’бакавая нарасць ў печаным хлебе’, аднак астатнія, хутчэй за ўсё, да прыле́пваць, ляпі́ць (гл.), параўн. пры́лепень ’камячок бруду’ (чач., Жыв. сл.), укр.дыял.при́ліпка́ ’акраец’, рус.смал.приле́пушек ’тое, што прылеплена або прымацавана да нечага’, польск.przylepka ’нарасць ў печаным хлебе’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АБАЛО́НКАклеткі, клетачная сценка,
структурнае ўтварэнне на перыферыі клеткі, якое забяспечвае ёй трываласць, форму, засцерагае пратапласт ад вонкавых уздзеянняў і ўдзельнічае ў абмене рэчываў. Абалонка клетак раслін знаходзіцца за межамі клетачнай мембраны. Яе аснову (каркас) складаюць упарадкаваныя, паслойна перакрыжаваныя мікрафібрылы з малекул цэлюлозы, апушчаныя ў аморфную масу (матрыкс) з геміцэлюлозы і пекцінавых рэчываў.
Звычайна адрозніваюць абалонкі першасныя і другасныя. Першасныя (тонкія, з неўпарадкаваным размяшчэннем фібрылаў) больш уласцівы маладым клеткам (у іх найбольш пекцінаў і геміцэлюлозы, яны могуць расці). Знутры на першасную абалонку адкладваецца цвёрдая і пругкая (за кошт павышанай колькасці цэлюлозы) другасная абалонка. Яна мае паслойную будову і вызначае таўшчыню клетачнай сценкі, у большасці выпадкаў мае поры, праз якія праходзяць плазмадэсмы. У большасці раслін у абалонцы адбываюцца хім. працэсы, якія вядуць да іх адраўнення, акаркавення, кутынізацыі, аслізнення, мінералізацыі, утварэння камедзяў. Абалонка клетак жывёл — спецыялізаваны слой на іх паверхні, які складаецца з плазматычнай мембраны (плазмалемы) і ўласна абалонкі. Плазмалема ёсць ва ўсіх клетках, пабудавана з бялкоў і ліпідаў, актыўна ўдзельнічае ў абмене рэчываў, можа ўтвараць нарасці (мікраварсінкі) і ўцягванні. Уласна абалонка ёсць не ва ўсіх жывёльных клетках. Яна можа ўтварацца самой клеткай і за кошт сакрэтаў клетак, складаецца пераважна з вугляводаў і іх злучэнняў з бялкамі, здольная выконваць ролю вонкавага шкілета клеткі (пелікула прасцейшых, хіцінавая кутыкула членістаногіх), аховы ад вонкавых уздзеянняў (шматслойная абалонка яйцаклетак, абалонка цыстаў) і інш. функцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рак1, ‑а, м.
Беспазваночная, накрытая панцырам прэснаводная жывёліна класа ракападобных з вялікімі клюшнямі каля галавы і брушкам, якое звычайна называюць шыйкай. Акрамя рыбы, у рэчцы было багата ракаў.Лынькоў.Налавілі рыбы, ракаў, Павячэралі са смакам.Нядзведскі.На бязрыб’і і рак рыба.Прымаўка.
•••
Калі рак свісне — невядома калі або ніколі.
Пазнаць, дзе ракі зімуюцьгл. пазнаць.
Паказаць, дзе ракі зімуюцьгл. паказаць.
рак2, ‑а, м.
1. Злаякасная пухліна знешніх або ўнутраных органаў чалавека або жывёлы. Рак страўніка. Рак скуры.
2. Хвароба раслін, пры якой ненатуральна разрастаюцца тканкі, утвараючы нарасці рознай формы і кансістэнцыі. Рак бульбы. Каранёвы рак пладовых дрэў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАК РАСЛІ́Н,
група хвароб, якія характарызуюцца празмерным, няправільным разрастаннем асобных частак раслін, што прыводзіць да ўтварэння пухлін і нарастаў. Узбуджальнікі—грыбы, бактэрыі, вірусы. Пашыраны паўсюдна; на Беларусі найб. шкодныя: чорны рак пладовых дрэў, рак бульбы, канюшыны, бактэрыяльны рак памідораў і інш.
Чорны рак пладовых дрэў (узбуджальнік—грыб з роду сферопсіс), пашкоджвае лісце, кветкі, плады, ствалы яблыні і грушы. На кары паяўляюцца бура-фіялетавыя ўціснутыя плямы. Кара чарнее, растрэскваецца, ападае. Хворыя тканкі разрастаюцца, акальцоўваюць галіны, ствалы, якія ў выніку гінуць. Рак бульбы (узбуджальнік—грыб з роду сінхітрыум), каранцінная хвароба. Пашкоджвае таксама памідоры і інш. паслёнавыя. На клубнях, сталонах, сцёблах, радзей на лісці ўтвараюцца нарасці, спачатку белыя, потым цёмна-бурыя. Пашкоджаныя клубні загніваюць. Рак канюшыны (узбуджальнік—грыб з роду склерацынія) праяўляецца ўвосень у выглядзе павуціністага налёту на лісці. Вясною загнівае каранёвая шыйка — расліна лёгка адрываецца ад каранёў. Пры бактэрыяльным раку памідораў (узбуджальнік — бактэрыя з роду корынебактэрый) на сцёблах, галінах утвараюцца язвы, на пладах — дробныя плямы («птушыныя вочы»), расліна засыхае. Ступеньчаты рак лісцевых дрэў (узбуджальнік — грыб з роду нектрыя) часцей пашкоджвае клён, граб, ясень, яблыню. На ствалах і галінах дрэў адміраюць кара і камбій, фарміруецца адкрытая рана (язва), якая з кожным годам павялічваецца і набывае шматступеньчатую форму. Паступова язва акальцоўвае ствол, і дрэва адмірае. Смаляны рак (узбуджальнік — некат. ржаўныя грыбы) найб. часта пашкоджвае хвойныя дрэвы ў зрэджаных насаджэннях. Адміраюць камбій і драўніна, кара трэскаецца і ападае. У межах пашкоджвання выцякае смала, утвараючы на ствале жаўлакі і падцёкі. Дрэва адмірае ці становіцца сухаверхім.
Л.М.Прыступук.
Рак раслін: 1 — чорны рак яблыні (пашкоджаныя ліст, завязь і галіна); 2 — рак бульбы; 3 — рак канюшыны (пашкоджаныя расліна і сцёблы); 4 — ступеньчаты рак дрэў; 5 — смаляны рак хвоі (крона пашкоджанага дрэва і частка ствала).