Пя́лы ’трывалы, устойлівы’: пялы хлопяц (свісл., Сцяшк. Сл.). Відаць, ад пяцьнапружваць, напінаць’ (гл.), параўн. чу́лы ад чуць і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

intensivieren

[-'vi:-]

vt інтэнсіфікава́ць, рабі́ць больш інтэнсі́ўным, напру́жваць (што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

napinać

незак. нацягваць, напінаць; напружваць;

napinać łuk — нацягваць лук

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

übernstrengen

1.

vt ператамля́ць, празме́рна напру́жваць

2.

(sich) ператамля́цца, празме́рна напру́жвацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Жы́ліцца ’натужвацца’. Рус. жи́литься, славен. žíliti ’натужвацца’, серб.-харв. жи̏лити се ’тс’. *Žiliti, відаць, прасл. дзеяслоў ад наз. *žila (гл. жыла) са знач. ’напружваць жылы’ > ’натужвацца’, асабліва са зваротным *sę.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыжы́ліць, прыжы́ліваць ’прыгнятаць, уціскаць; настойваць зрабіць што-небудзь звыш моцы’ (Нас.). Да жы́ліць ’прымушаць; гвалтоўна патрабаваць, выцягваць’, зваротнае жы́ліцца (гл.), якія працягваюць прасл. *žiliti (sę)напружваць жылы’ → ’натужвацца’ < *žila, гл. жы́ла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nasłuchiwać

незак. kogo/czego прыслухоўвацца да каго/чаго; напружваць слых

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пя́цца, пнуся, пнешся, пнецца; пнёмся, пняцеся; незак.

1. Напружваць усе сілы; напружвацца. Схудзелы за лета конь пяўся, цягнучы воз бульбы па пескавых каляінах. Крапіва.

2. перан. Намагацца зрабіць што‑н. Лез, пяўся [Васіль], колькі змогі, зладжваў будыніну свайго шчасця, бервяно за бервяном, плашку за плашкай, паплецінку за паплецінкай. Мележ. Каб схаваць ад Галілея сваё пачуццё, .. [Гвардыян] пяўся зрабіць на сваім твары безуважна-іранічную ўсмешку. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

brace2 [breɪs] v.

1. звя́зваць; змацо́ўваць; падпіра́ць

2. напру́жваць му́скулы, це́ла;

brace oneself for smth. сабра́цца з сі́ламі/ду́хам для чаго́-н. (цяжкага або непрыемнага)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

tense3 [tens] v. напру́жваць; напру́жвацца;

be/get tensed up быць/станаві́цца напру́жаным;

He tensed up his muscles for the leap. Ён увесь падабраўся для скачка.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)