1. Пачаставаць ядой, напіткамі; напаіць, накарміць, праяўляючы ўвагу, гасціннасць. Участаваць абедам. Участаваць мёдам. Участаваць гарэлкай. □ [Міхась] не ведаў, куды пасадзіць госцю, чым яе ўчаставаць.Сабаленка.
2.перан.Разм. Пабіць, збіць каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаі́цьразм. (напаіць да п’яна) betrúnken máchen, zum Trunk verléiten; blau máchen, j-n zu Bóden [unter den Tisch] trínken*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ап’яні́ць, ‑ніць; зак., каго-што.
1. Прывесці да стану ап’янення; напаіць. Пах багуну ап’яніў чалавека.
2.перан. Прывесці да стану захаплення, узбуджанасці, экстазу. Слава ап’яніла яго. □ Застаецца ў памяці вобраз калгаснага брыгадзіра — рамантыка, якога расчуліла, ап’яніла вясна.Бярозкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
упаі́ць, упаю, упоіш, упоіць; зак., каго.
Разм.Напаіць дап’яна. [Іван:] — Мяне не ведаеш, Тацяна, Гарэлкай цяжка ўпаіць. Па тым, што выпіў я, да рана Гатоў нагамі малаціць.Танк.Хлопцы знайшлі Хомку, пацягнулі з сабою і ўпаілі нейкаю бурдою — мешанінаю гарэлкі з півам і салодкаю вадою.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шалфе́й, ‑ю, м.
Травяністая і паўкустовая расліна сямейства губакветных з буйнымі духмянымі кветкамі, некаторыя віды якой выкарыстоўваюцца ў медыцыне і парфумерыі. Цвіў ля бульбяных ям шалфей, і ад яго пахла на ўвесь лес мёдам.Пташнікаў.// Настой, адвар з такой расліны. Напаіць шалфеем. Паласкаць горла шалфеем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апаі́ць
1. (напаіць празмерна) zu stark tränken, zu viel zu trínken geben*;
2. (чым-н хмяльным) betrúnken máchen;
3. (атруціць) vergíften vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
арасі́ць, арашу, аросіш, аросіць; зак., каго-што.
1. Апырскаць, пакрыць кроплямі чаго‑н.; увільготніць. Не дарэмна кроў гарачая Прасторы стэпаў прасіла.Танк.Толькі буйныя кроплі слёз арасілі стомленыя вочы зняволеных.Кавалёў.
2.Напаіць вільгаццю, увільготніць (глебу, зямлю); штучна значыць або прамачыць глебу. Арасіць засушлівыя землі. □ [Мікалай Патапавіч:] — Трэба падумаць, ці нельга.. [участак] паліць ці арасіць як-небудзь.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаі́ць, спаю, споіш, споіць; зак., каго-што.
1. Даць выпіць, выкарыстаць як піццё для каго‑н. Спаіць каню вядро вады.
2.Разм.Напаіць дап’яна. Было вырашана спаіць Кёрынга. Але ён катэгарычна адмовіўся шмат піць.Дзенісевіч.
3.Разм. Прывучыць да пастаяннага п’янства, зрабіць п’яніцам (п’яніцай). — Не паспеў чалавек і асвойтацца, а вы яго ўжо спаіць хочаце.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)