памкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Імкліва рушыць у якім‑н. кірунку. У казачым стане заварушыліся, некаторыя павыцягвалі з ножак шашкі і памкнуліся на кулямёт. Лобан. Калі гарматы пылілі па вуліцы, нечая шэрая фігура памкнулася ў цагляны дом. Няхай.

2. Намерыцца, паспрабаваць што‑н. зрабіць. Неяк у нядзелю Андрэй памкнуўся быў схадзіць да Тамаша, распытаць пра сёе-тое. Чарнышэвіч. Зянон вопрамеццю кінуўся ў дзверы.. Жонка памкнулася яго стрымаць, але дзе там! М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нава́жыцца, ‑важуся, ‑важышся, ‑важыцца; зак., з інф.

Намерыцца нешта зрабіць. Камендант наважыўся ўласнаручна адабраць сцягі і стаў праціскацца праз натоўп. Пестрак. Усе бачаць, як бусел наважыўся быў ужо сесці на гняздо, але раптам узляцеў угору і доўга лятаў. Лынькоў. // Рашыцца, адважыцца на што‑н. Карызна прыехаў з пэўным рашучым намерам: ён наважыўся, нарэшце, пагаварыць начыста з Рачкоўскім, адкрыць яму ўсе свае сумненні. Зарэцкі. Цымончык перасунуў трохі ногі, адклаў убок беражліва шапку, .. але казаць не наважыўся. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нава́жыць 1, ‑важу, ‑важыш, ‑важыць; зак., чаго.

Узважваючы, нарыхтаваць у якой‑н. колькасці. Наважыць цукру для расфасоўкі.

нава́жыць 2, ‑важу, ‑важыш, ‑важыць; зак., з інф.

Намерыцца што‑н. рабіць або зрабіць. [Паходня] наважыў прасіць, каб яму адтэрмінавалі залікі за першы курс партыйнай школы. Хадкевіч. Малады інжынер наважыў арганізаваць догляд тэхнікі па-новаму. Кухараў. // Рашыць, вырашыць. Вятроў адразу наважыў не страляць: трэба было берагчы патроны. Лупсякоў. Нарэшце .. [Люба] наважыла кінуць работу ў клубе і заняцца толькі хатняю справай. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наманы́ ’наўгад’ (навагр., Сцяшк. Сл.), ’наўздагад, навослеп, пэўна не ведаючы дарогі’ (слуц., Полымя, 1988, 7, 203). З прыназоўнікава-іменнай канструкцыі *на маны, дзе другая частка — аддзеяслоўны назоўнік у він. скл. мн. л. (Шуба, Прысл., 141), параўн. наманяцьнамерыцца’ (Сцяшк. Сл.), namanuć ’надумаць’ (Арх. Федар.), наману́цца ’надумацца’ (Сл. ПЗБ), дзе ў якасці зыходнага аўтары слоўніка дапускаюць літ. manytys ’надумаць’; тады першаснае значэнне злалучэння ’куды ўздумаецца (ісці, ехаць і пад.)’. З фармальнага боку пры наяўнасці мани ’абман, хлусня’, ’пах, тое, што прываблівае’, ’здань’ і інш. аддзеяслоўных утварэнняў ад * танін няма патрэбы дапускаць уплыў літоўскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

навастры́ць, ‑вастру, ‑вострыш, ‑вострыць; зак., што.

1. Зрабіць вострым. Пасля абеду бацька заткнуў сякеру за пояс і з парога кінуў: — Я ў вёску, да Базыля. Навастрыць трэба. Курто.

2. перан. Зрабіць больш адчувальным. Аўгіння Цітаўна прыўзняла галаву, навастрыла слых. М. Ткачоў.

•••

Навастрыць вушы — пачаць уважліва прыслухоўвацца; насцеражыцца. Максімка раскрыў галаву і навастрыў вушы, бо яму цяпер не відно было, што робяць маці з дзядзькам. Сабаленка. Праз хвілін дзесяць бор аглушыўся грымотным выбухам.. Гнеды навастрыў вушы, зафыркаў. Якімовіч.

Навастрыць лыжы — сабрацца, намерыцца ўцячы, пайсці адкуль‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наме́ціцца 1, ‑ціцца; зак.

Злёгку абазначыцца, стаць бачным. Вузкія бровы [Гудовіча] былі нахмураны, а каля тонкіх вуснаў ледзь намеціліся першыя суровыя складкі. Пятніцкі. У трох месцах [каскі] намеціліся расколіны. Паўлаў. // перан. Абазначыцца ў агульных рысах, наметках. Намеціўся план дзеяння. □ Матыў аб магутнай сіле чалавечай працы намеціўся ўпершыню ў творчасці Багушэвіча, але яшчэ не знайшоў там шматграннага мастацкага ўвасаблення. Ярош.

наме́ціцца 2, ‑мечуся, ‑мецішся, ‑меціцца; зак.

Разм. Займець намер, намерыцца. [Вавёрка] спусцілася ўніз па ствалу бярозы — на, маўляў, бяры, — а як толькі я намеціўся яе схапіць — пырснула і знікла ў галлі. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцэ́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

1. Падрыхтавацца да стральбы, навёўшы зброю на цэль. Чыжык прыцэліўся, але рукі дрыжалі і ўвесь час неспакойна скакала мушка. Лупсякоў. Рагозін ускочыў у акоп, схапіў вінтоўку, прыцэліўся і стрэліў. Гурскі. // Накіраваць што‑н. на каго‑, што‑н. Аніся ўжо выліла ўсю ваду з лейкі, а Шаевіч ніяк не мог прыцэліцца і сфатаграфаваць яе. Сабаленка.

2. перан. Разм. Намерыцца зрабіць што‑н.; абраць аб’ект дзеяння, уздзеяння. [Цярэшка:] — Скажам, табе захочацца ўхапіць лепшую валоку панскай зямлі, і я на яе прыцэліўся, от і счэпімся загрудкі — каламі не разбароніш. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замахну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. чым, на каго і без дап. Узмахам падняць, адвесці (руку або які‑н. прадмет) для ўдару. [Наезнік] выхапіў з гарачкі шаблю і замахнуўся на Рыля. Колас.

2. перан.; на каго-што і без дап. Намерыцца зрабіць што‑н. вялікае, цяжкае, значнае. Шарэйку толькі іншым разам шкода было, што некалі, будуючы хату, на вялікае замахнуўся, бо тая камора, што была на правы бок ад сенцаў, стаяла пустая. Чыгрынаў. Што замахнуўся, тут высока, хлапчына гэта разумеў. Ён зрок узняў на Саламею, ён пакахаць яе пасмеў!.. Машара. // Зрабіць спробу незаконна захапіць што‑н., пазбавіць каго‑н. чаго‑н. Замахнуцца на чужое дабро. □ [Акупанты] нават не дапускалі думкі, што ў горадзе, у глыбокім тыле нехта асмеліцца замахнуцца на іх жыццё. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

занести́ сов.

1. в разн. знач. зане́сці, мног. пазано́сіць;

занеси́ кни́гу това́рищу занясі́ кні́гу тава́рышу;

занеси́ э́то в ко́мнату занясі́ гэ́та ў пако́й;

чёрт меня́ сюда́ занёс чорт мяне́ сюды́ занёс;

2. (песком) зане́сці, мног. пазано́сіць, засы́паць, мног. пазасыпа́ць; (снегом) зане́сці, мног. пазано́сіць, заме́сці, мног. пазамята́ць;

3. (внести, вписать) зане́сці, мног. пазано́сіць, уне́сці, мног. паўно́сіць, упіса́ць, мног. паўпі́сваць, запіса́ць, мног. пазапі́сваць;

4. (поднять для какого-л. действия, замахнуться) узня́ць, замахну́цца, наме́рыцца;

занести́ топо́р узня́ць тапо́р (замахну́цца тапаро́м);

занести́ но́гу узня́ць нагу́ (наме́рыцца ступі́ць);

5. безл., прям., перен. зане́сці, мног. пазано́сіць;

вон куда́ его́ занесло́ вунь куды́ яго́ зане́сла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

offer

[ˈɔfər]

1.

v.

1) прапанава́ць; ахвярава́ць; дава́ць

He offered to help us — Ён запрапанава́ў нам дапамагчы́

to offer a proposal — падава́ць прапано́ву

to offer resistance — супраціўля́цца, адбіва́цца

2) надара́цца

if the opportunity offers — калі́ нада́рыцца наго́да

3) спрабава́ць; мець наме́р, наме́рвацца

to offer to strike — наме́рыцца ўда́рыць

4) дава́ць

He offered twenty dollars for our old stove — Ён дава́ў два́ццаць даля́раў за на́шую стару́ю пліту́

2.

n.

1) прапано́ва f.

2) наме́р -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)