малі́наўка 1, ‑і, ДМ ‑наўцы; Р мн. ‑навак; ж.

Невялікая светла-шэрая пеўчая птушка сямейства драздовых; заранка ​2. А тут, каля акна, Малінаўка пяе. Багдановіч.

малі́наўка 2, ‑і, ДМ ‑наўцы; Р мн. ‑навак; ж.

1. Сорт летняй яблыні, на якой растуць буйныя ружаватыя кісла-салодкія яблыкі.

2. Плод гэтай яблыні.

малі́наўка 3, ‑і, ДМ ‑наўцы, ж.

Наліўка, прыгатаваная з ягад маліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wine1 [waɪn] n.

1. віно́;

green/new wine маладо́е віно́;

thin wine ке́пскае віно́;

Adam’s wine joc. вада́

2. налі́ўка, насто́йка;

made wine дама́шняя насто́йка

3. цёмна-чырво́ны ко́лер, ба́рва, бардо́

good wine needs no ivy bush ≅до́браму тава́ру не патрэ́бна рэкла́ма;

take wine with smb. выпіва́ць за чыё-н. здаро́ўе; чо́кацца з кім-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Лёк1 ’селядцовы або агурочны расол’ (Мядзв., Гарэц., Бяльк., Касп., Мат. Шкл., Мат. Маладз., Сцяшк., Шат., Нас., Сл. паўн.-зах.; маладз., Янк. Мат.), ’юшка, рыбная поліўка’ (Сцяшк.), ’унутранасці селядца’ (Грыг.), ’густая наліўка (вадкая частка)’ (Нас.). Лексема ўзнікла ў выніку кантамінацыі ляк ’расол’ (< польск. lak) і польск. loch ’густы сіроп з чаго небудзь’ (< італ. loc, locco < с.-лац. lohoc ’густое лякарства, падобнае да павідла’ (Слаўскі, 4, 30, 319). Сюды ж (у выніку пераносу значэння) і ганц. лёк ’вада, падсаложаная мёдам’ (Сл. паўн.-зах.).

Лёк2 ’біццё сэрца ад спалоху’, лёкі ’спалох, перапуд’ (зах., КЭС). Да лякаць, лекацець (гл.).

Лёк3, лёкі ’кудзеры, локаны’ (Бяд., Сцяшк.). Запазычана з польск. lok, loki ’тс’ (з XVIII ст.), якія з ням. Locke, мн. л. Locken (Брукнер, 316).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)