Набохацьналіць’ (Жд. 2), рус. наббхаться ’наесціся, напіцца’. Гл. бохаць, бох.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

налі́ў, -лі́ву, м.

1. гл. наліць.

Н. бензіну ў цыстэрны.

2. Ступень напоўненасці чаго-н. вадкасцю.

Бутэлька з няпоўным налівам.

3. Набуханне сокамі пладоў, зерня.

Н. зерня.

4. Пухліна на назе ў каня (спец.).

Белы наліў — гатунак ранніх яблыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Набу́хацьналіць празмерна’ (Арх. Федар.), укр. набу́хати ’тс’, рус. набу́хать ’тс’. Ад бу́хаць ’ліць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наадліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Адліваючы з розных пасудзін, наліць нейкую колькасць чаго‑н.

2. Вырабіць ліццём вялікую колькасць чаго‑н. Наадліваць статуэтак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацадзі́ць, ‑цаджу, ‑цэдзіт, ‑цэдзіць; зак., чаго-што.

Цэдзячы, наліць нейкую колькасць чаго‑н. Нацадзіць вады з крана. // Цэдзячы, напоўніць што‑н. вадкасцю. Нацадзіць гладыш малака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адго́н, -у, м.

1. гл. адагнаць.

2. Малако, з якога сепаратарам адагнана, аддзелена смятана.

Наліць парасятам адгону.

3. Прадукт адгонкі парай.

Спіртавы а.

4. Пра жывёлу: знаходжанне на пашы, не ў памяшканнях (спец.).

Авечкі на адгоне.

|| прым. адго́нны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Адгонная жывёлагадоўля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напо́лнить сов. напо́ўніць, мног. панапаўня́ць; (заполнить до предела) запо́ўніць, мног. пазапаўня́ць; (налить) налі́ць, мног. паналіва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разм. Наліць, накідаць і г. д. больш, чым трэба, звыш меры. Набухаць вады ў каструлю. Набухаць круп.

набуха́ць, ‑ае.

Незак. да набухнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нагокаць ’зрабіць многа’ (чач. Мат. Гом.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад гокаць ’стукаць, біць’, у аснове якога гукапераймальны выклічнік гок!, параўн. набу́хацьналіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нацу́рудзі́ць экспр. ’наліць’ (ТС). Параўн. цурулець ’струменіць’ і іншыя ўтварэнні з коранем цур‑, што перадае гук вадкасці, якая льецца струменьчыкам, гл. цурком, цурок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)