Но́жніца ’похва для нажа’ (ТС). Утворана шляхам семантычнай кандэнсацыі, параўн. «разгорнутую» назву — ножо́ва хатка ’тс’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Нажава́ты, ножовиты ’абзолісты’ (ТС). Да нож, бо дошкі маюць няроўныя, вострыя краі (падобныя да ляза нажа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карма́г ’абломак нажа’ (Грыг.). Відаць, трэба чытаць карман (гл.). якое ад карнай ’нож з кароткім зламаным лязом’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вастрыё, -рыя́ср.
1.прям., перен. остриё;
в. нажа́ — остриё ножа́;
в. кры́тыкі — остриё кри́тики;
2.тех. жа́ло
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
струг1, ‑а, м.
1. Інструмент для грубай апрацоўкі драўніны струганнем; агульная назва інструментаў для стругання.
2. Землярыйная машына, якая зразае грунт слаямі пры дапамозе нажа.
струг2, ‑а, м.
Уст. Драўлянае рачное судна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
knife
[naɪf]1.
n., pl. knives
нож, нажа́m.
2.
v.
рэ́заць, прабіва́ць, забіва́ць нажо́м
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
нажавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да нажоў. Нажавы цэх.// Зроблены пры дапамозе нажа. Нажавая работа. Нажавая рана.
2. Які мае нож. Нажавы апарат. □ У .. [байцоў] былі самазарадныя вінтоўкі з нажавымі штыхамі, поўныя падсумкі патронаў.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАРО́ШКАЎ,
комплекс археал. помнікаў (гарадзішча, 2 селішчы, 2 бескурганныя могільнікі) ранняга жал. веку каля в. Гарошкаў Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. На гарадзішчы мілаградскай культуры выяўлены рэшткі 20 наземных і паўзямлянкавых жытлаў з двухсхільным дахам і агнішчамі, скляпы-ямы. Знойдзены крамянёвыя прылады працы, конская збруя, касцяныя арнаментаваныя тронкі нажа і шыла, паставыя, халцэдонавыя, бурштынавыя і інш. пацеркі, метал. жаночыя ўпрыгожанні, 90 гліняных фрагментаў фігурак жывёл, больш за 10 тыс. касцей свойскай і дзікай жывёлы. На селішчах мілаградскім і зарубінецкай культуры выяўлены рэшткі пабудоў, кераміка. На могільніках гэтых жа культур пахавальны абрад — трупаспаленне ў круглых і падоўжаных ямах; сярод знаходак бронзавыя кольцы, шпількі, жал. наканечнікі стрэл, нажы, фібулы. На гарадзішчы выяўлены 2 пахаванні з абрадам трупапалажэння галавой на ПнУ і З.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
скры́лік, ‑а, м.
Памянш.да скрыль; невялікі скрыль чаго‑н. для яды. Стол быў небагаты — тонкія скрылікі каўбасы на талерцы, падсмажаная на маргарыне бульба, крупнік, запраўлены кансервамі.Хадкевіч.Тонкія скрылікі бульбы зляталі з нажа ў гарачы тлушч.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разамле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Стаць расслабленым, вялым. Цела сагрэлася, разамлела, думкі затуманіліся салодкай дрымотай.Якімовіч.Падняцца трэба толькі. Але цяжка падняцца, каб і хацеў, — разамлелі ногі, баляць плечы, ныюць і пякуць на далонях мазалі ад нажа.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)