bore

I [bɔr]

1.

v.i.

1) сьвідрава́ць, перакру́чваць

2) быць пада́тным на сьвідрава́ньне

This wood bores well — Гэ́тае дрэ́ва лёгка сьвідру́ецца

3) прабіва́цца, прапіха́цца напе́рад

2.

v.t.

1) сьвідрава́ць дзі́рку

2) прако́пваць; прабіва́ць (тунэ́ль)

3) буры́ць, сьвідрава́ць углы́б, прабіва́ць грунт

4) прапіха́цца, прабіва́ць сабе́ даро́гу

3.

n.

прасьвідрава́ная адту́ліна, дзі́рка

II [bɔr]

1.

v.t.

апры́краць, надаку́чваць

He bores me to death — Ён надаку́чыў мне да сьме́рці

I am bored — Мне ну́дна

2.

n.

ну́дны, надаку́члівы чалаве́к або́ заня́так

III [bɔr]

v., p.t. of bear I

IV [bɔr]

n.

мо́цны акія́нскі прылі́ў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

дакучаць, надакучаць, надакучваць, назаляць, надазаляць, надазаляцца; прыядацца, даймаць, дапякаць (разм.); надаядаць (абл.) □ давацца ў знакі, мазоліць вочы, рэзаць вочы, лезці ў вочы, лезці сляпіцай, набіваць аскому, набіваць аскоміну, не даваць спакою, не даваць жыцця, не даваць быту, не даваць праходу, дурыць галаву

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Пры́кры, пры́крый, прі́крый, пры́клы ’непрыемны, брыдкі; крыўдны; надакучлівы, нязносны; прытарны, агідны; нясмачны’ (Нас., Нік. Очерки, Бес., Ласт., Байк. і Некр., Яруш., ТСБМ; смарг., шальч., баран., чэрв., Сл. ПЗБ; ТС, ЛА, 3), пры́кра ’непрыемна, брыдка; крыўдна; надакучліва, нязносна; прытарна, агідна’ (ТСБМ, Мядзв., Нас., Нік. Очерки, Гарэц., Байк. і Некр., Шат., Бяльк., ТС), ’горка’ (Байк. і Некр.), прі́кра ’прыкра; горка’ (Бяльк.). Сюды ж з іншымі архаічнымі значэннямі: пры́кры ’стромы (бераг)’ (Мат. Гродз., Сцяшк.), пры́кры, пры́крый ’абрывісты, круты (бераг)’ (лід., іван., пін., Сл. ПЗБ; ЛА, 2, ТС), прэ́кры, прэ́крый ’круты, стромкі (пра бераг)’, прэ́кро ’крута, стромка’ (Сіг., ЛА, 2). Таксама сюды ж вытворныя назоўнікі і дзеясловы, якія захоўваюць семантыку прыметнікаў: пры́красць, прікрысь, прікрысць ’непрыемнае пачуццё, непрыемнасць’ (Нік. Очерки, Ласт., Байк. і Некр., Яруш., ТСБМ), пры́кросць ’прыкрасць, непрыемнасць’, ’круцізна, абрывістасць’, прыкрэ́ц ’круты бераг’ (ТС), са стратай каранёвага ‑р‑ пры́кун ’круты бераг’ (Мат. Гродз.); пры́крыцьнадакучваць; назаляць; рабіцца прытарным, агідным’ (Нас., Нік. Очерки, Байк. і Некр.), прыкрэ́ць ’рабіцца прытарным, больш салодкім’ (Нас.), прі́кріцца ’апрыкрыць, надакучыць’ (Бяльк.), пры́крыць ’рабіць непрыемнасці’ (ашм., Сл. ПЗБ); ст.-бел. прикрии, прыкрыи ’круты’, прыкрыи ’непрыемны’, прикритство ’строгасць, жорстскасць’ (Сл. Скарыны). Параўн. укр. при́крий ’непрыемны; моцны, надзвычайны; рэзкі (пра колер); злы; круты; стромы’, рус. дыял. при́крый ’прытарны’, ’цяжкі, недаступны, недасягальны (пра шлях, работу і пад.)’, польск. przykry ’прыкры, аскомісты’, чэш. příkrý, славац. príkry ’прыкры, брыдкі, непрыемны, аскомісты, востры’. Узыходзіць да прасл. *prikrъ(jь) ’круты; востры, горкі; непрыемны; рэзкі і г. д.’, якое калі не спрадвеку было полісемічным, то набыло шэраг значэнняў (аб якіх падрабязна гл. Пятлёва, Этимология–1983, 43–45; тут таксама крытычны агляд папярэдніх версій і аналіз семантыкі) даволі рана, што, безумоўна, можа быць звязана з патэнцыяльна невычэрпнай семантыкай і.-е. *qer‑ ’рэзаць’, да якога (з прэфіксам pri‑) праславянскае слова ўзводзіў яшчэ Петарсан (гл. Фасмер, 3, 364; Пятлёва, там жа). Іншыя версіі (Міклашыч, 264; Голуб-Копечны, 301; Махэк₂, 493) падаюцца пэўнымі ў значна меншай ступені. Кюнэ (Poln., 89) па лінгвагеаграфічных прычынах лічыў польскім запазычаннем у беларускай мове, што не мае падстаў у сувязі з народным характарам слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ле́зці

1. (наверх) klttern vi (s, h); stigen* vi (s, h);

2. (паўзком) krechen* vi (s);

ле́зці ў ваду́ ins Wsser stigen*;

3. (рукою) grifen* vi (s), fhren* vi (s);

ле́зці ў кішэ́ню in die Tsche fhren* [grifen*];

4. (умешвацца) sich inmischen;

ле́зці не ў свае спра́вы sich in frmde ngelegenheiten (in)mschen;

5. (надакучваць) sich ufdrängen, zdringlich sein;

6. (выпадацьпра валасы) usfallen* vi (s);

7. (быць якраз) pssen;

бо́ты не ле́зуць die Stefel pssen nicht [sind zu eng, klein];

8. (прабірацца, забірацца) indringen* vi, drngen* vi;

пыл ле́зе ў во́чы der Staub dringt in die ugen;

9. (злазіць, налазіць, спаўзаць) rtschen vi;

хоць у пятлю́ лезь ufhängen möchte man sich;

па сло́ва ў кішэ́нь не ле́зці schlgfertig sein, stets ine ntwort bei der Hand hben, nicht auf den Mund gefllen sein

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

stick2 [stɪk] v. (stuck)

1. уса́джваць, утыка́ць; утыка́цца;

The needle stuck in my finger. Іголка ўлезла мне ў палец.

2. (through) прако́лваць, прані́зваць, праціна́ць

3. прыкле́йваць; прыкле́йвацца; прыліпа́ць;

stick a stamp on a letter прыкле́йваць ма́рку на канве́рт

4. infml засо́ўваць, утыка́ць;

stick a flower in one’s hair засу́нуць у валасы́ кве́тку

5. засяда́ць, завяза́ць; затры́млівацца;

stick in the middle of a speech спыня́цца ў сярэ́дзіне прамо́вы;

stick in the mind/in the memory засяда́ць у па́мяці;

The bus stuck in the mud. Аўтобус заграз.

6. не адхіля́цца ад чаго́-н., трыма́цца чаго́-н., быць ве́рным чаму́-н.

7. стая́ць за каго́-н., быць адда́ным каму́-н.;

stick at smth. упа́рта працава́ць над чым-н.;

He stuck by us through thick and thin. Ён быў нашым верным сябрам ва ўсіх выпрабаваннях.

stick to one’s resolve стая́ць на сваі́м;

stick to one’s post застава́цца на сваі́м пасту́;

stick to one’s word/promise трыма́ць сло́ва/абяца́нне;

stick together infml трыма́цца ра́зам;

stick one’s neck out infml рызыкава́ць, падстаўля́ць шы́ю;

stick to one’s colours/guns infml стая́ць на сваі́м, да канца́ прытры́млівацца сваі́х перакана́нняў;

stick in one’s gizzard/stomach/craw infml заміна́ць, надаку́чваць, стая́ць по́перак го́рла

stick around [ˌstɪkəˈraʊnd] phr. v. infml сланя́цца, сно́ўдацца паблі́зу

stick out [ˌstɪkˈaʊt] phr. v. высо́ўваць; высо́ўвацца; тырча́ць, вытырка́цца; вылуча́цца

stick up [ˌstɪkˈʌp] phr. v.

1. тырча́ць, высо́ўвацца;

stick smth. up infml рабі́ць налёт, рабава́ць;

stick up a bank агра́біць банк

2. (for) выступа́ць за (каго-н.), адсто́йваць (каго-н.);

stick up for oneself пастая́ць за сябе́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)