двухразо́вы, ‑ая, ‑ае.

Паўтораны два разы. Двухразовае наведванне. □ Кандрат Назарэўскі быў упэўнен у тым, што Тварыцкі штосьці ведае. У гэтым ён упэўніўся пасля двухразовай гаворкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Präsnz f - прысу́тнасць, наяўнасць; наве́дванне, удзе́л

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Во́дведынаведванне хворага’ (БРС, Мат. Гом.), водветкі, водвідкі ’звычай наведвання парадзіх’ (Касп., Янк. Мат., КТС). Гл. адведкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

obligatory [əˈblɪgətri] adj. fml абавязко́вы;

Lectures are obligatory for all students. Наведванне лекцый абавязковае для ўсіх студэнтаў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bstattung f -, -en;

~ ines Besches наве́дванне, візі́т

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адве́дкі, ‑дак; адз. няма.

1. Наведванне жанчыны, якая нарадзіла дзіця. Цётка Параска.. частавала за сталом жанчын. Як павялося ў вёсцы, суседзі і знаёмыя калгасніцы прыйшлі ў адведкі. Гроднеў.

2. Тое, што і адведзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АДВЕ́ДКІ,

традыцыйны звычай бел. радзіннай абраднасці — наведванне парадзіхі пасля родаў; лакальныя назвы водведы, адведзіны, провідкі, наведы. У адведкі ішлі звычайна замужнія жанчыны ў першыя 2—3 дні (на Палессі — у 2 тыдні і болей) пасля родаў, каб дапамагчы парадзісе і яе сям’і. Паводле звычаю ў адведкі неслі з сабою яешню, хлеб, кашу, сыр, мёд, на Палессі яшчэ боршч, аладкі, варэнікі і інш. Звычай захаваўся, але ў адведкі сталі хадзіць і мужчыны, і незамужнія.

т. 1, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

экску́рсія, -і, мн. -і, -сій, ж.

1. Паездка (калектыўная ці індывідуальная) куды-н., наведванне чаго-н. з навуковай, адукацыйнай ці іншай мэтай.

Э. ў музей.

Паехаць на экскурсію ў Мінск.

2. Група ўдзельнікаў такой паездкі, такога наведвання (разм.).

|| прым. экскурсі́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Э. аўтобус.

Э. сезон.

Экскурсійнае бюро.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВІСЕ́НТЭ, Вісенці (Vicente) Жыл (Хіль; каля 1470, г. Гімарайнш, Партугалія, ці Лісабон — каля 1536), партугальскі драматург і акцёр; заснавальнік партуг. нац. т-ра. Аўтар, акцёр і пастаноўшчык прыдворных відовішчаў, п’ес для карнавальных шэсцяў. Яго драмы, камедыі і фарсы насычаны ісп. і партуг. нар. муз. фальклорам, адметныя вальнадумствам, вострай сатырай, накіраванай супраць сац. загану: «Наведванне, ці Маналог пастуха» (1502), «Дзейства пра Сівілу і Касандру» (1503), «Трылогія пра лодку» (1517—19), «Фарс пра пагоншчыкаў мулаў» і «Свяшчэннік з Бейры» (1526) і інш.

т. 4, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Husbesuch m -(e)s, -e наве́дванне [візі́т] у дом (урача)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)