нітрафо́ска
[ад нітра- + фос(фар) + ка(лій)]
мінеральнае ўгнаенне, якое змяшчае азот, фосфарную кіслату, вокіс калію.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
падко́рмка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падкарміць (у 1, 2 знач.).
2. Тое, чым падкормліваюць, дадатковы корм для жывёлы або мінеральнае ўгнаенне для раслін. Мінеральная падкормка. □ І зімой і ўлетку зубрам даецца добрая падкормка. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жэо́да
(фр. géode)
мінеральнае ўтварэнне акруглай формы ў пустотах горных парод.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАНКРЭ́ЦЫЯ (ад лац. concretio зрастанне, згушчэнне),
сцяжэнне, мінеральнае ўтварэнне шарападобнай ці няправільнай формы ў асадкавых горных пародах і глебах. Канцэнтруе рассеяныя кампаненты змяшчальных парод або цэментуючага матэрыялу — крэменязёму, кальцыту, даламіту, аксідаў жалеза, пірыту, гіпсу, фасфату і інш. Цэнтрамі сцяжэння могуць быць зерні мінералаў, абломкі парод, ракавіны, косці рыб. часткі раслін і інш. Памеры К. вагаюцца ад 1 мікрона да 3 м у дыяметры. Паводле будовы найб. частыя шкарлупінаватыя (канцэнтрычна-слаістыя), радыяльна-прамянёвыя, грубапалоскавыя. У сучасных акіянічных асадках пашыраны жалеза-марганцавыя канкрэцыі. Трапляюцца ў адкладах усіх геал. сістэм. На Беларусі вядомы К. крамянёвыя (верхні мел), фасфарытавыя (дэвон, верхні мел, палеаген), а таксама жалезістыя на дне азёр.
У.Я.Бардон.
т. 7, с. 587
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
канкрэ́цыя
(лац. concretio = згушчэнне)
мінеральнае ўтварэнне акруглай формы ў тоўшчы асадачных горных парод.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дыямафо́с
[ад гр. di(s) = двойчы + амафос]
складанае канцэнтраванае азотна-фосфарнае мінеральнае ўгнаенне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
суперфасфа́т
(ад супер- + фасфаты)
мінеральнае фасфатнае ўгнаенне, якое атрымліваецца шляхам апрацоўкі фасфату кіслотамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тук, ‑у, м.
1. Мінеральнае ўгнаенне. Глебу добра заправілі арганікай, мінеральнымі тукамі, старанна апрацавалі. «Звязда».
2. Растоплены тлушч. Павел, з’еўшы каўбасы і сала, зліў сабе на талерку з патэльні тук і апетытна ма[ча]ў бульбай. Шамякін. Ах, які духмяны тук цячэ на хлеб ад гэтай задымленай смачнай скваркі! Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РУДА́,
прыроднае мінеральнае ўтварэнне, што мае ў сабе металы або іх злучэнні ў канцэнтрацыях, эканамічна выгадных для іх прамысл. здабычы. Р. наз. таксама некат. неметалічныя карысныя выкапні, напр., азбеставая, барытавая, графітавая, серная, агранамічная. Вылучаюцца Р.: прыродна багатыя, бедныя (патрабуюць абагачэння), монамінеральныя (складаюцца з аднаго мінералу), полімінеральныя (некалькі каштоўных і інш. мінералаў), комплексныя (пры наяўнасці ў Р. спадарожных каштоўных кампанентаў). Паводле хім. саставу адрозніваюць Р. сілікатныя, крамяністыя, аксідныя, сульфідныя, карбанатныя і мяшаныя. Найб. пашыраны Р. жалезныя, поліметалічныя, медныя. На Беларусі існуюць ільменіт-магнетытавыя Р. (Навасёлкаўскае радовішча жалезных руд), жалезістыя кварцыты (Аколаўскае радовішча жалезных руд), праяўленні даўсаніту — Р. на алюміній і соду (на Заазёрнай і Асташкавіцкай плошчах Прыпяцкага прагіну); з агранамічных Р. найб. значэнне маюць калійныя солі, даламіты, мел, фасфарыты.
т. 13, с. 425
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыамафо́с
(ад ды- + амафос)
канцэнтраванае фосфарна-азотнае мінеральнае ўгнаенне, а таксама падкормка для жвачных жывёл.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)