Лептахларыты (мінералы) 11/64

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пермутыты (мінералы) 11/137

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НІ́КЕЛЕВЫЯ РУ́ДЫ,

прыродныя мінер. ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца ў прам-сці для здабычы нікелю. Адрозніваюць Н.р. сульфідныя медна-нікелевыя, мыш’яковістыя і сілікатныя нікелевыя. Сульфідныя медна-нікелевыя руды магматычнага, кантактава-метасаматычнага і гідратэрмальнага паходжання, маюць 0,25—4,5% нікелю, а таксама кобальт, медзь, плаціноіды, золата, серабро, селен і тэлур; утвараюць пласты, жылы, лінзы. Гал. мінералы магнетыт, пентландыт, пірацін, халькапірыт. Мыш’яковістыя Н.р. пераважна гідратэрмальнага паходжання, гал. мінералынікелін, герсдарфіт, хлаантыт і інш. Сілікатныя Н.р. экзагеннага паходжання, маюць 0,75—4% і больш нікелю, 0,03—0,12% кобальту. Гал. мінералы гарніерыт, непуіт, нантраніт і інш.

т. 11, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

алма́з, -а і -у, м.

1. -у. Празрысты каштоўны камень, які сваім бляскам і цвёрдасцю перавышае ўсе іншыя мінералы; крыштальная кубічная мадыфікацыя самароднага чыстага вугляроду.

2. -а. Інструмент для рэзання шкла ў выглядзе вострага тонкага кавалка гэтага каменя, устаўленага ў ручку; шкларэз.

|| прым. алма́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радыеакты́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Якому ўласціва радыеактыўнасць. Радыеактыўныя атамы. // Які змяшчае ў сваім саставе элементы, якім уласціва радыеактыўнасць. Радыеактыўныя воды. Радыеактыўныя мінералы.

2. Абумоўлены радыеактыўнасцю, заснаваны на ёй. Радыеактыўны распад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

метамі́ктны

(гр. metamiktos = змешаны);

м-ыя мінералымінералы, якія пад уплывам энергіі радыеактыўнага распаду урану і торыю перайшлі з крышталічнага ў шклопадобны агрэгатны стан.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

абагаці́цца, ‑гачуся, ‑гацішся, ‑гаціцца; зак.

1. Стаць багатым, разбагацець.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць багацейшым на якое‑н. рэчыва (пра глебу, руду, мінералы і пад.). Глеба абагацілася азотам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карбана́т, ‑у, М ‑наце, м.

Спец.

1. Соль вугальнай кіслаты (сода, паташ і інш.).

2. Мінералы, якія з’яўляюцца вуглякіслымі солямі розных металаў.

3. Чорны алмаз дробназярністай будовы, які прымяняецца для бурэння, шліфоўкі.

[Ад лац. carbo, carbonis — вугаль.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіліка́ты, ‑аў; адз. сілікат, ‑у, М ‑каце, м.

1. Мінералы, у склад якіх уваходзіць крэменязём. Хімія сілікатаў. Сілікат натрыю.

2. Вырабы з такіх мінералаў (шкло, фарфор, цэмент, цэгла і пад.). Вытворчасць сілікатаў.

[Ад лац. silex, silicis — крэмень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РАДЫЕАКТЫ́ЎНЫЯ РУ́ДЫ,

руды, якія змяшчаюць мінералы радыеактыўных элементаў (доўгажывучыя ізатопы радыеактыўных радоў урану ​238U, ​235U і торыю ​232Th). Гл. Торыевыя руды, Уранавыя руды.

т. 13, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)